01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34
21
„Як у зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне, будзе знойдзены забіты, упалы на полю, і няма ведама, хто забіў яго; 2 То няхай выйдуць старцы твае а судзьдзі твае і памераюць аж да местаў, каторыя наўкола забітага; 3 I месцкія старцы места, найбліжшага да забітага, хай возьмуць цяліцу, каторай не рабілі, каторая не насіла йга; 4 I хай спусьцяць старцы таго места тую цяліцу ў даліну; зь цякучай вадою, каторая ня ўроблена а не засеяна, і хай зломяць завыек там цяліцы ў даліне; 5 I дабліжацца сьвятары, сынове Левавы, (бо іх абраў СПАДАР, Бог твой, служыць Яму й дабраславіць ,імям СПАДАРА, і подле словаў іхных хай будзе ўсялякая сьпярэчная справа й усялякае пабіцьце), 6 I ўсі старцы места таго, найбліжшыя да забітага, хай умыюць рукі свае над цяліцаю, каторай завыек зламілі ў даліне, 7 I асьветчаць, і скажуць: ,Рукі нашыя не разьлілі крыві гэтае, і вочы нашы ня бачылі; 8 Залашчся над людам Сваім Ізраелям, каторы Ты выкупіў, СПАДАРУ, і ня дай віны крыві нявіннай пасярод люду Свайго Ізраеля'. I даравана ім кроў гэта. 9 А ты выкараніш із нутра свайго кроў нявіннага, калі зробіш справядлівае перад ачыма СПАДАРА.
10 ,,Як выйдзеш на вайну супроці варагоў сваіх, і аддасьць яго СПАДАР, Бог твой, у рукі твае, і возьмеш яго ў палон, 11 I абачыш памеж палоненых пазорную жонку, і пажадаеш яе, і возьмеш яе сабе за жонку; 12 Дык прывядзі яе да дому свайго, і хай яна аголе галаву сваю, і ўпарадкуе ногці свае, 13 I хай здыйме ізь еябе палоненіцкую адзежу сваю, і хай жывець у доме тваім, і плача па айцу сваім а па маці сваёй месяц; і просьле гэтага ты можаш увыйсьці да яе й стаць яе мужам, і яна будзе тваёй жонкаю. 14 Калі ж пасьлей не захочаш яе, то адпусьці яе, подле жаданьня душы ейнае, але ніяк не прадавай яе за срэбра і ня зьдзекуйся зь яе, бо ты паніжыў яе.
15 ,,Калі ў каго будуць дзьве жонкі, адна любая, а другая ненавісная, і народзяць яму сыноў, як любая, так і ненавісная, і пяршак будзе сын ненавіснай; 16 То, у дзень падзелу сыном сваім меньня свайго, ён ня можа абраць сына любае за першака перад першародным сынам ненавіснае; 17 Але першака, сына ненавіснае, хай прызнае, каб даць яму падвойную дзель з усёга, што ў яго знойдзецца; бо ён пачатак сілы, у яго права першака. 18 „Калі ў каго будзе сын упорлівы а праціўны, што ня слухае голасу айца свайго а голасу маці свае, і яны каралі яго, але ён ня слухае іх; 19 Дык хай схопяць яго ацец ягоны а маці ягоная і вывядуць яго да старцоў места ягонага і да брамы месца ягонага, 20 I скажуць старцом места ягонага: ,Гэты сын наш упорлівы а праціўны, ня слухае голасу нашага, жарло а п'яніца'; 21 I ўкамянуюць яго ўсі жыхары места ягонага, і памрэць; і выкарані ліха з пасярод сябе, і ўвесь Ізраель пачуюць а пабаяцца.
22 „I калі ў кім будзе грэх, варты сьмерці, і яму будзе зроблена сьмерць, і ты засіліш яго на дзерве; 23 То цела ягонае ня мае начаваць на дзерве, але пахавай, пахавай таго ж дня яго; бо пракляты перад Богам засілены, і ня плюгаў зямлі свае, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак.
|