01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34
20
,,Як ты выйдзеш на вайну супроці ворага свайго й абачыш коні а цялежкі, люд большы за цябе, то ня бойся іх, бо СПАДАР, Бог твой, з табою, Каторы ўзьняў цябе ізь зямлі Ягіпецкае. 2 I будзе: як дабліжышся да бітвы, тады няхай дабліжыцца сьвятар і гукае люду, 3 I скажа яму: ,Слухай, Ізраелю! вы цяпер бліжыцеся да бітвы з варагамі сваімі; хай ня млеюць сэрцы вашыя, ня бойцеся а ня дрыжыце а не лякайцеся іх; 4 Бо СПАДАР, Бог ваш, ё Тый, Каторы йдзець із вамі, каб ваяваць за вас із варагамі вашымі, выбавіць вас'.
5 ,,Хай гукаюць нагляднікі люду, кажучы: ,Хто пастанавіў новы дом і не пасьвяціў яго, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітве, і другі не пасьвяціў яго. 6 I хто пасадзіў вінішча і ня збудзеніў яго, хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітве, і другі не карыстаў зь яго. 7 I хто заручыўся із жонкаю й ня ўзяў яе, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітве, і другі ня ўзяў яе'. 8 I яшчэ агалосяць нагляднікі люду, і скажуць: ,Хто баязьлівы й млявага сэрца, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб ён не зрабіў кволымі сэрцы братоў сваіх, як сэрца ягонае'. 9 I будзе, як скончаць нагляднікі казаць гэта люду, то хай прызначаць вайводцаў, каторыя стаялі б на чале люду.
10 „Як дабліжышся да места, ваяваць яго, то агаласі яму мір. 11 I будзе: калі ён адкажа табе мірам і адчыне табе, то хай будзе, што ўвесь люд, каторы будзе ў ім, будзе табе даньню і служыць табе. 12 I калі ён ня зробе міру з табою і будзе весьці з табою вайну, то абляжы яго. 13 I СПАДАР, Бог твой, аддасьць у руку тваю, і заб'еш у ім усіх мужчынаў лязом мяча; 14 Адно жанкі а дзеці і статак і ўсе, што ў месьце, увесь здабытак яго граб сабе, і еж здабытак варагоў сваіх, каторых аддасьць табе СПАДАР, Бог твой. 15 Гэтак рабі з усімі местамі, каторыя ад цябе вельма далёка, каторыя ня зь местаў народаў гэтых тут. 16 Адно ў местах гэтых народаў, каторых СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне, не пакідай жывымі ні воднае душы; 17 Але супоўна акануй іх: Гэціча а Аморэя, Канааняніна а Ферэзэя, Гэвея, а Евусэя, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой, 18 Каб яны не наўчылі вас рабіць падобна да ўсіх агідаў сваіх, якія яны рабілі багом сваім, і каб вы не грашылі перад СПАДАРОМ, Богам сваім.
19 „Калі будзеш аблягаць места шмат дзён, каб зваяваць яго а ўзяць яго, то ня псуй дзярэўя яго, сякучы іх сякіраю, бо зь яго ты ясі, і не валі яго. Ціж палявое дзерва чалавек, каб аблягаць яго? 20 Адно тыя дзервы, праз каторыя ты ведаеш, 20 што яны нічога не даюць на ежу, можаш псаваць а сячы а будаваць умацаваньні супроці места, каторае вядзець із табою вайну, пакуль не падзець.
|