Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пятая кніга Масеява - Другапраўе


 

 

Пятая кніга Масеява - Другапраўе

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20
21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34

 

18 „Хай ня будзе ў сьвятароў Левітаў, у ўсяго плямені Левавага дзелі а спадку з Ізраелям: яны маюць жывіцца аброкамі СПАДАРОВЫМІ й Ягонай дзельлю; 2 Спадку ж ня будзе яму памеж братоў ягоных: Сам СПАДАР спадак ягоны, як казаў Ён яму.

3 ,,І во што мае быць прызначана сьвятаром ад люду, ад абракаючых на аброк вала альбо авечкі: аддаваць сьвятару лапатку, шчэляпы а трыбух. 4 Пачаткі збожжа свайго, віннога соку свайго й алівы свае, і пачаткі воўны авец сваіх аддаваць яму; 5 Бо яго абраў СПАДАР, Бог твой, з усіх плямёнаў тваіх, каб ён стаяў, каб служыў у іменю СПАДАРА, сам а сынове ягоныя ўсі дні.

6 „I калі прыдзе Левіт із аднае з брамаў з усяго Ізраеля, ідзе ён жыў, і прыдзе на зычаньне душы свае на месца, каторае абярэць СПАДАР, 7 I будзе служыць у іменю СПАДАРА, Бога свайго, як і ўсі браты ягоныя Левіты, што стаяць там перад СПАДАРОМ; 8 То хай яны карыстаюць із аднолькавае дзелі, звыш адзяржанага ад продажы баччыны.

9 „Як ты ўвыйдзеш у зямлю, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, ня вучыся рабіць падобна да брыды тых народаў: 10 Ня мае быць знойдзены ў цябе праводзячы сына свайго альбо дачку сваю перазь цяпло, вяшчун вешчаваньня, назіраньнік часоў, варажбіт, вядзьмар, 11 Чараўнік, выгукаючы духі, знахар і пытаючы ў мертвых; 12 Бо агіда СПАДАРУ кажны, што робе гэта, і за гэтыя агіды СПАДАР, Бог твой, выганяе іх ад віду твайго. 13 Будзь беззаганны із СПАДАРОМ, Богам сваім; 14 Бо народы тыя, каторыя ты выганяеш, слухаюць назіраньнікаў часоў а вяшчуноў; але табе ня тое даў СПАДАР, Бог твой. 15 Прароку з пасярод цябе, з братоў тваіх, як мяне, узьніме табе СПАДАР, Бог твой, Яго слухайце; 16 Подле ўсяго,  чаго ты прасіў у СПАДАРА,  Бога свайго, ля Горыву ў дзень збору, кажучы: ,Хай не пачую болей голасу СПАДАРА, Бога свайго,  і цяпла гзтага вялікага няхай не абачу болей, каб імне не памерці'. 17 I сказаў імне СПАДАР: ,Добра тое, што яны казалі. 18 Прароку я ўзьніму ім із пасярод братоў іхных,  такога як ты,  і дам словы Мае  ў вусны  Ягоныя,  і Ён  будзе казаць ім усе, што Я раскажу Яму; 19 I будзе, што хто не паслухае словаў  Маіх,   каторыя  будзе  гукаць імям Маім, тый адкажа Імне.

20 ,А  тый прарока,  каторы  гарэзуе гукаць слова імям Маім, тое, чаго Я не расказаў яму гукаць, і каторы будзе гукаць імям багоў іншых, дык хай памрэць прарока тый'.

21 ,I калі скажаш у сэрцу сваім:, Як мы пазнаем слова,  каторае ня СПАДАР  казаў?' 22 Калі скажа прарока імям СПАДАРА, але ня станецца слова тое й ня спраўдзіцца, то гэта слова, што не казаў яго СПАДАР, але казаў яго прарока з гарэзасьці свае, - ня бойся яго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст