Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пятая кніга Масеява - Другапраўе


 

 

Пятая кніга Масеява - Другапраўе

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20
21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34

 

16 „Заховуй месяц Авіў і рабі Пасху СПАДАРУ, Богу свайму, бо ў месяцу Авіве вывеў цябе СПАДАР, Бог твой, зь Ягіпту ночы. 2 I рэж Пасху СПАДАРУ, Богу свайму, з драбнога й буйнога статку на месцу, каторае абярэць СПАДАР,  каб прабывала там імя Ягонае. 3 Ня еж ізь ёю кіслага, сем дзён еж ізь ёю праснакі, хлеб гароты, бо ты хапліва вышаў ізь зямлі Ягіпецкае, каб помнеў дзень выхаду свайго ізь зямлі Ягіпецкае ўсі дні жыцьця свайго. 4 I ня мае быць бачана ў цябе нічога кіслага  ў вусёй  граніцы  тваёй сем  дзён,   і  хай  не  пераначуе  дараньня зь мяса, каторае ты аброк на на аброк увечары на першы дзень. 5 Ня можаш ты зарэзаць Пасхі ў якой-колечы  з  брамаў,   каторыя СПАДАР,   Бог твой,  дасьць  табе; 6 Але толькі на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, каб прабываць там імені Ягонаму, там рэж Пасху  ўвечары  заходам  сонца,  у тым самым урочыстым часе, у каторым ты вышаў зь Ягіпту. 7 I сьпячы, і зьеж на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, а назаўтрае можаш зьвярнуцца і ўвыйсьці ў буданы свае. 8 Шэсьць дзён еж прэсны хлеб, а на сёмы дзень адданьне сьвята СПАДАРУ, Богу твайму, не займайся рамеснаю работаю.

9 „Сем тыдняў лічы сабе; пачынаючы серп на збожжу, пачні лічыць сем тыдняў. 10 I зрабі сьвята тыдняў СПАДАРУ, Богу свайму, з даньня самахотнага дару рукі свае, каторы ты дасі подле тога, чым дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой. 11 I весяліся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, ты а сын твой а дачка твая а слуга твой а служэбка твая а Левіт, каторы ў брамах тваіх, а чужаземец а сірата а ўдава, каторыя сярод цябе, на месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, каб прабывала там імя Ягонае. 12 I памятуй, што ты быў слугою ў Ягіпце, і заховуй а паўні ўставы гэтыя.

13 „Сьвята будак сьвяці ў сябе сем дзён, як зьбярэш із току свайго й з таўчэльні свае. 14 I весяліся ў сьвята свае ты а сын твой а дачка твая а слуга твой а служэбка твая а Левіт а чужаземец а сірата а удава, каторыя ў брамах тваіх. 15 Сем дзён сьвяткуй СПАДАРУ, Богу свайму, на месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой; бо дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, у вусіх прыбытках тваіх і ў вусялякай рабоце рук тваіх, і ты будзеш толькі весяліцца.

16 „Трэйчы ў год усі мужчыны маюць бачыць від СПАДАРА, Бога твайго, на месцу, каторае абярэць Ён; у сьвята праснакоў, у сьвята тыдняў і ў сьвята будак; і ня мае бачыць від СПАДАРОЎ з пустым, 17 Кажны подле дару ў руццэ сваёй, подле дабраславенства СПАДАРА, Бога твайго, якое Ён даў табе.

18 „Судзьдзяў а нагляднікаў прызнач сабе ў вусіх брамах сваіх, якія СПАДАР, Бог Твой, дасьць табе, плямёнам тваім, і будуць судзіць люд судам справядлівым. 19 Не адхінай суду, не зважай на асобы і не бяры лапаноў, бо лапаны нявісьняць вочы мудрых і пераварачаюць словы справядлівых. 20 За справядлівасьцяй, за справядлівасьцяй ганіся, каб ты жыў і апанаваў зямлю, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе.

21 „Не садзі сабе гаю зь якіх-колечы дзерваў ля аброчніка СПАДАРА, Бога свайго, каторы ты зробіш сабе; 22 I ня стаў сабе стаўпа, каторы ненавідзе СПАДАР, Бог твой.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст