Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пятая кніга Масеява - Другапраўе


 

 

Пятая кніга Масеява - Другапраўе

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20
21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34

 

15 „На канцу сёмага году рабі дараваньне. 2 I во спосаб дараваньня: хай даруе кажны пазычэньнік, каторы пазычыў прыяцелю свайму, хай не спаганяе з прыяцеле свайго й з брага свайго; бо прагалошана дараваньне дзеля СПАДАРА. 3 3 чужаземца спаганяй, а што будзе твае ў брата твайго, хай даруе рука твая. 4 Хіба толькі ня будзе ў цябе ўбогага, бо шчодра дабраславе цябе СПАДАР на тэй зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, каб ты ўзяў яе на спадак, 5 Калі толькі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, і рупіцца паўніць усе расказаньне гэтае, каторае цяпер расказую табе; 6 Бо СПАДАР, Бог твой, дабраславе цябе, як Ён казаў табе, і ты будзеш пазычаць шгмат якім народам, а сам ня будзеш пазычаць; і панаваць будзеш над шмат якімі народамі, а яны над табою ня будуць панаваць.

7 „Калі ж будзе ў цябе ўбогі хто з братоў тваіх, у ваднэй з брамаў тваіх, у зямлі тваей, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, то не закалянь сэрца свайго і ня сьцісьні рукі свае ад убогага брата свайго. 8 Але шырака адчыні руку сваю яму й шчодра пазыч яму, подле яго нястачы, чаго яму не стаець. 9 Сьцеражы, каб ня была ў сэрцу тваім нягодная думка, кажучы: ,Бліжыцца сёмы год, год дараваньня'; і станецца ліхое вока твае да ўбогага брата твайго, і ты не дасі яму, і ён загукае супроці цябе да СПАДАРА, і будзе на табе грэх. 10 Дай шчодра яму, і хай ня мае немарасьціцца сэрца твае, як будзеш даваць яму, бо за тое дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, у вусіх справах тваіх і ў вусім, што будзе рабіць рука твая. 11 Бо не перастане ўбогі сярод зямлі; затым я й расказую табе, кажучы: шырака адчыні руку сваю брату свайму, беднаму свайму а ўбогаму свайму на зямлі сваёй. 12 ,,Калі прадасца табе брат твой, Гэбрэй або Гэбрэйка, і будзе служыць табе шэсьць год, дык на сёмы год адпусьці яго вольным ад сябе. 13 I як будзеш адпушчаць яго вольным ад сябе, не адпусьці яго з пустым; 14 Надзялі яго шчодра із стадаў сваіх, з току свайго і з таўчэльні свае; чым дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой, даў яму. 15 I памятуй, што ты быў слугою ў зямлі Ягіпецкай, і выкупіў цябе СПАДАР, Бог твой; затым я расказую табе гэта цяпер.

16 „I будзе, калі ён скажа табе: ,Не пайду я ад цябе, бо я люблю цябе а дом твой', бо добра яму ў цябе, 17 Дык вазьмі шыла й пракалі вуха ягонае ля дзвярэй; і будзе ён слугою тваім навекі; і нават гэтак рабі із служэбкаю сваёй. 18 Хай ня будзе цяжкім у ваччу тваім, што ты маеш адпусьціць яго ад сябе вольным, бо ўдвая супроці платы найміту зарабіў табе за шэсьць год; і дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, у вусім, што будзеш рабіць.

19 „Кажнага першака самца, шго родзіцца ад буйнога й ад драбнога статку твайго, пасьвячай СПАДАРУ, Богу свайму: не рабі першародным валом сваім і ня стрыжы першароднага з драбнага статку свайго. 20 Перад СПАДАРОМ, Богам сваім, зьядай гэта ты а радзіма твая што году, на месцу, каторае абярэць СПАДАР. 21 А калі будзе на ім ган, кульгавы альбо сьляпы будзе, альбо зь якім ліхім ганам, дык не абракай яго на аброк СПАДАРУ, Богу свайму; 22 Але ў брамах сваіх ежча яго; нячысты, як і чысты, як аленя, так і лань. 23 Толькі крыві яго ня еж; на зямлю вылі, як ваду.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст