01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36
23 I сказаў Валаам Валаку: „Збудуй імне тут сем аброчнікаў, і прыгатуй імне тут сем цялят-бычкоў і сем бараноў". 2 I зрабіў так подле тога, як казаў Валаам, і ўзьнесьлі Валак а Валаам па цяляці а па баране на аброчніку. 3 I сказаў Валаам Валаку: „Пастой ля ўсепаленьня свайго, а я пайду; можа СПАДАР вьійдзе імне напярэймы, і слова, што Ён аб'яве імне, то я скажу табе". I пайшоў на высокае месца. 4 I сустрэўся Бог із Валаамам, і сказаў Яму: „Сем аброчнікаў прыгатаваў я, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на аброчніку". 5 I ўлажьгў СПАДАР слова ў вусны Валаамавы, і сказаў: „Зьвярніся да Валака і гэтак гукай". 6 I зьвярнуўся да яго, і вось, ён стаіць ля ўсепаленьня свайго, ён а ўсі начэльнікі моаўскія.
7 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „3 Арам прывёў мяне Валак, кароль Моава, з гор усходніх: ,Пайдзі, пракліні імне Якава, прыйдзі, пракажы кляцьбу на Ізраеля'. 8 Як пракліну я? БОГ не пракляў яго. 9 Зь верху скал бачу я яго, і з узгоркаў гляджу на яго: вось, люд жывець асобна і меж народаў ня лічыцца. 10 Хто паліча пясок Якаваў і лік чацьвертае часьці Ізраеля? Хай памрэць душа мая сьмерцю справядлівых, і хай будзе апошні канец мой падобны да яго".
11 I сказау Валак Валааму: ,,Што ты імне робіш? Я ўзяў цябе праклясьці варагоў маіх, а ты, вось, дабраславенствам дабраславіш ?" 12 I адказаў ён, і сказаў: „Ці ня тое, што ўложа СПАДАР у вусны мае, ці ня тое маю рупіцца казаць?"
13 I сказаў яму Валак: „Пайдзі ж з імною на другое месца, з каторага ты абачыш яго, але толькі часьць яго абачыш, а ўсяго не абачыш; і пракліні імне яго стуль". 14 I ўзяў яго на поле Софім, на верх гары Пісґі, і збудаваў сем аброчнікаў, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на кажным аброчніку. 15 I сказаў Валаку: „Пастой тут ля ўсепаленьня свайго, а я сустрэну там СПАДАРА. 16 I стрэўся СПАДАР із Валаамам, і ўлажыў слова ў вусны ягоныя, і сказаў: „Зьвярніся да Валака й гэтак кажы".
17 I прышоў да яго, і вось, ён стаіць ля ўсепаленьня, і начэльнікі моаўскія зь ім. I сказаў яму Валак:„Што казаў СПАДАР?"
18 Ён узьняў прыпавесьць сваю і сказаў: ,,Устань, Валача, і паслухай, сьхіні вуха да мяне, Сэпоронку. 19 Не чалавек Бог, каб яму маніць, і ня сын людзкі, каб яму каяцца. Ці Ён скажа, і ня ўчыне? I будзе казаць, і ня дойсьніць? 20 Вось, дабраславіць прыняў я, бо Ён дабраславе, і я не магу перастанавіць. 21 Бо Ён не назірае бяспраўя ў Якаву, і ня бача крутадушша ў Ізраелю; СПАДАР, Бог яго, зь ім, і трубны каралеўскі гук у яго. 22 Бог вывеў яго зь Ягіпту, барзьдзіня аднарога ў яго. 23 Няма чараў у Якаву і няма варажбы ў Ізраелю. У пару скажуць празь Якава а праз Ізраеля: ,Во што твора Бог!' 24 Вось, люд, як лявіца ўстаець, і як леў падыймаецца; ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабытку і ненап'ецца крыві забітых".
25 I сказаў Валак Валааму: „Ані клясьці ня кліні, ані дабраславіць не дабраслаў яго". 26 I адказаў Валаам, і сказаў Валаку: „Ці не казаў я табе, кажучы: ,Усе, што СПАДАР кажа, я маю рабіць'?"
27 I сказаў Валак Валааму: ,,Пайдаі ж, я вазьму цябе на іншае месца; можа будзе зьлюб у ваччу Бога, і праклінеш яго імяе стуль".
28 I ўзяў Валак Валаама на верх Пеґора, што глядзіць на від пустыні. 29 I сказаў Валаам Валаку: „Збудуй імне тут сем аброчнікаў і прыгатуй імне тут сем цялят-бычкоў і сем бараноў". 30 I зрабіў Валак, як сказаў Валаам, і ўзьнёс па цяляці-бычку а баране на аброчніку.
|