Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова


 

 

Першы суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова

01 – 02 – 03 – 04 – 05


5 Кажны, хто вера, што Ісус ё Хрыстос, з Бога нарадзіўся, і кажны, хто мілуе Таго, Каторы нарадзіў, мілуе й народжанага зь Яго. 2 3 тога пазнаем, што мы мілуем дзеці Божыя, калі мілуем Бога й дзяржым расказаньні Ягоныя. 3 Бо гэта ё міласьць Бога, каб мы дзяржалі расказаньні Ягоныя; і расказаньні Ягоныя не цяжкія. 4 Бо ўсе, што нарадзілася з Бога, перамагае сьвет; і гэта ё перамога, што перамагла сьвет, вера наша. 5 Хто перамагае сьвет, калі ня тый, хто вера, што Ісус ё Сын Божы?

6 Гэты ё Ісус Хрыстос, прышлы вадою й крывёю, не вадою адно, але вадою й крывёю; і Дух сьветча празь Яго, бо Дух ё праўда. 7 Бо тры сьветчаць на небе: Айцец, Слова а Дух сьвяты; і гэтыя тры адно. 8 I тры, што сьветчаць на зямлі: дух і вада і кроў; і гэтыя тры згодныя ў вадным.

9 Калі мы прыймаем сьветчаньне людзкое, сьветчаньне Божае - большае, бо гэта ё сьветчаньне Божае, каторым пасьветчыў праз Сына Свайго. 10 Хто вера ў Сына Божага, мае сьветчаньне ў сабе самым; хто ня вера Богу, мае Яго за маныша, бо не паверыў сьветчаньню, каторым Бог пасьветчыў праз Сына Свайго. 11 I гэта ё сьветчаньне, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, а гэта жыцьцё ё ў Сыну Ягоным. 12 Хто мае Сына, мае жыцьцё; хто ня мае Сына, ня мае жыцьця.

13 Гэта напісаў я вам, каб вы ведалі, што вы, каторыя верыце ў імя Сына Божага, маеце жыцьцё вечнае. 14 I вось, адвага, каторую мы маем да Яго, што калі просім у Яго чаго-колечы подле волі Ягонае, Ён слухае нас; 15 А калі мы ведаем, што Ён слухае нас, чаго-колечы толькі просім, - ведаем, што адзяржым прошанае ў Яго.

16 Калі хто бача брата свайго, што грэша грэхам не да сьмерці, няхай просе, і ён дасьць яму жыцьцё, таму, што ня грэша да сьмерці. Ё грэх да сьмерці: не праз тый кажу, каб ён маліўся. 17 Кажная несправядлівасьць ё грэх, ды ё грэх не да сьмерці.

18 Мы ведаем, што кажны, народжаны з Бога, ня грэша; але народжаны з Бога заховуе сябе, і злы не датыкаецца да яго. 19 Мы ведаем, што мы з Бога, і што ўвесь сьвет ляжыць у нягоднасьці. 20 I ведаем, што Сын Божы прышоў і даў нам розум, каб мы зналі Таго, Хто ё праўда, і мы ў Тым, Каторы праўда, у Сыну Ягоным Ісусу Хрысту: Гэты ё праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.

21 Дзеткі! сьцеражыцеся балваноў.


Папярэдняя старонка | Старонка 5 з 5
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст