01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13
6 А, як супрацаўні, мы таксама молім, каб ласкі Божае вы дарма не прынялі. 2 Бо кажа: ,,У часе прыгодным Я пачуў цябе і ў дзень спасеньня памог табе". Вось, цяпер час прыгодны, вось, цяпер дзень спасеньня. 3 Мы ня робім ніякае пераказы ні ў чым, каб ня было вінавана слугаваньне; 4 Але ў вусім паручаючыся, як слугачыя Божыя, у вялікай трывалкосьці, у няшчасьцях, у патрэбах, у ватугах, 5 У вытнях, у вязьніцах, сумятні, у гарапашнасьці, у чукавасьці, у пастох, 6 У чысьціні, у ведзе, у цярплівосьці, у дабрыні, у Духу Сьвятым, у нядвудушнай міласьці, 7 У слове праўды, у сіле Божай, із зброяй справядлівасьці ў правай і левай руццэ, 8 Пераз славу й няславу, пераз благія дзейкі й добрыя дзейкі, як ашуканцы й праўдзівыя; 9 Як няведамыя й добра ведамыя; як паміраючыя, але, вось, мы жывыя; як караныя, але не забітыя; 10 Як смутныя, але заўсёды радыя; як убогія, але багацячыя шмат каго; як нічога нямаючыя, але дзяржачыя ўсе.
11 Вусны нашы адчыненыя да вас, Карынцяне, сэрца наша расшырана. 12 Вы ня сьцісьненыя ў нас, але сьцісьненыя ў нутрох сваіх. 13 I ўзаемна (кажу, як дзяцём) - няхай таксама расшырыцца сэрца вашае.
14 У нясобствавае йго не ўпрагайцеся зь нявернікамі; бо што за супалка справядлівасьці зь бяспраўям? або што за ўзаем'е сьвятліні зь цямнотаю ? 15 I што за згода Хрыста зь веляром ? Або што за дзель верніку зь нявернікамі ? 16 I што за задзіночаньне дому Божага з балванамі? Бо вы дом Бога жывога, як Бог сказаў: „Буду жыхарыць сярод іх і хадзіць сярод іх; і буду іх Богам, а яны будуць Маім людам. 17 Затым выйдзіце з пасярод іх і будзьце аддзеленыя, кажа Спадар, і не дакранайцеся да нячыстага, і Я рада прыйму вас; 18 I буду вам за Айца, а вы Імне будзеце за сыноў і дачкі, кажа Спадар Усемагучы".
|