Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян


 

 

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13


5 Бо ведаем, што калі земны дом-вітальня наша абурыцца, мы маем харому ад Бога, дом ня рукамі пастаноўлены, вечны ў нябёсах. 2 Бо запраўды ў гэтым мы ўздыхаем, вельмі жадаючы адзецца домам нашым, што зь нябёсаў; 3 Затым, будучы адзеўшыся, ня будзем засьпеты голыя. 4 Бо мы ў гэтай вітальні ўздыхаем, будучы ацяжараныя, бо ня зычым зьдзецца, але адзецца, каб сьмяротнае было праглынена жыцьцём.

5 А Тый, хто ўчыніў нас да гэтага самага, ё Бог, Каторы й даў нам задатак Духа. 6 Дык мы заўсёды акрыялыя, ведаючы, што ў цялесным доме мы аддаленыя ад Спадара, - 7 Бо мы ходзім вераю, ня відзеньням, - 8 Мы акрыялыя і ўважаем, што валей выйсьці зь цела і перайсьці да харомы Спадаровае.

9 Затым мы й рупімся, ці дома, ці вонках, падабацца Яму; 10 Бо ўсі мы маем стаць перад судовым пасадам Хрыстовым, каб кажны адзяржаў зробленае ў целе, подле тога, што ён зрабіў, добрае ці благое.

11 Дык, знаючы страх Спадароў, мы пераконуем людзёў, Богу ж мы адкрытыя; спадзяюся, што адкрытыя й вашым сумленьням. 12 Ня ізноў мы паручаемся вам, але даем вам прыклеп хваліцца намі, каб вы мелі што супроці тых, што хваляцца відам, а ня сэрцам. 13 Бо калі мы выходзім ізь сябе, дык дзеля Бога; калі ж узьдзержлівыя, дык дзеля вас. 14 Бо міласьць Хрыстова сьціскае нас, што разважаем гэтак: калі адзін памер за ўсіх, дык усі былі памершы. 15 А Ён за ўсіх памер, каб жывучыя ўжо ня дзеля сябе жылі, але дзеля памерлага за іх і ўскрэслага.

16 Затым адгэтуль мы нікога ня знаем подле цела; калі ж і зналі Хрыста подле цела, дык цяпер ужо ня знаем. 17 Дык, хто ў Хрысту, тый новы стварэнец; старое мінула, гля, усе сталася новае. 18 I ўсе ад Бога, Каторы пагадзіў нас із Сабою Хрыстом і даў нам слугаваньне пагаджэньня; 19 Бо Бог быў у Хрысту, годзячы сьвет із Сабою, не залічаючы ім выступаў іхных, і даў нам слова таго пагаджэньня.

20 Дык мы - паслове ад Хрыста, быццам Бог моле намі; молім ад Хрыста: пагадзіцеся з Богам. 21 Таго, хто ня знаў грэху, за нас учыніў грэхам, каб мы сталі справядлівасьцяй Божай у Ім.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст