01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13
3 Ці ізноў нам пачынаць самых сябе паручаць? Або патрабуем, як некатрыя, паручных лістоў да вас альбо ад вас? 2 Вы - ліст наш, напісаны ў сэрцах нашых, пазнаваны а чытаны ўсімі людзьмі, 3 Выяўлены ліст Хрыстоў, выслужаны намі, напісаны ня чэрняю, але Духам Бога жывога, не на каменных дошчачках, але на цялесных дошчачках сэрца.
4 А такі давер мы маем пераз Хрыста да Бога; 5 Не каб мы самы былі здольныя мысьліць што-лень, як самы ізь сябе, але здольнасьць наша з Бога, 6 Каторы ўчыніў нас здольнымі слугачымі новае ўмовы, ня літары, але духа; бо літара забівае, а дух ажыўляе.
7 Калі ж слугаваньне сьмерці, літарамі выразанае на камянёх, было слаўнае, ажно не маглі цеміцца сынове Ізраелявы ў від Масеяў з прычыны славы віду ягонага мінучае, 8 Дык ці не пагатове мае быць шмат слаўнейшае слугаваньне Духа? 9 Бо калі слугаваньне засуджэньня слаўнае, пагатове слугаваньне справядлівасьці збыткуе ў славе. 10 Бо й услаўленае ня было ўслаўлена, раўнуючы да пераходзячае славы. 11 Бо калі мінаючае слаўнае, пагатове трываючае ў славе.
12 Затым, маючы такую надзею, мы дзеем вельмі адважна, 13 А ня так, як Масей, што клаў запінашку на від свой, так што сынове Ізраелявы ня цеміліся ў канец мінаючага. 14 Але розумы іхныя закалянелыя, бо аж дагэтуль тая самая запінашка пры чытаньню Старога Закону застаецца, ня будучы расьхіненая; аддаляецца Хрыстом. 15 Значыцца, аж дагэтуль, як Масея чытаюць, запінашка ляжыць на сэрцу іхным. 16 Але, як наварачаюцца да Спадара, запінашка гэна здыймаецца. 17 Спадар ё Дух; а йдзе Дух Спадароў, там свабода.
18 Мы ж усі, з каторых віду зьнята запінашка, сузіраючы, як у глядзелцы, славу Спадарову, адмяняемся ў тый самы абраз ад славы ў славу, як ад Духа Спадаровага.
|