Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян


 

 

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13


13 Гэта трэйці раз іду да вас. Ля вуснаў дзьвюх або трох стветак станецца кажная справа. 2 Я асьвятчаў уперад і кажу наперад, быццам будучы ў вас другі раз, а цяпер няпрытомны, тым, што грашылі ўперад, і ўсім іншым засталым, што, як прыйду ізноў, не пашчаджаю; 3 Бо вы шукаеце доваду, ці гукаў у імне Хрыстос, Каторы да вас не слабы, але дужы ў вас. 4 Бо хоць запраўды Ён быў укрыжаваны ў кволасьці, жывець, адылі, сілаю Божай; і мы кволыя ў Ім, але жывыя будзем ізь Ім сілаю Божай у вас.

5 Прабуйце самы сябе, ці вы ў веры, самы сябе правярайце. Хіба вы ня знаеце самы сябе добра, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба, што вы адкіненыя. 6 Я ж спадзяюся, што вы пазнаеце, што мы не адкіненыя.

7 Але молім Бога, каб вы не рабілі ніякага ліха; не каб мы паказаліся аправеныя, але каб вы рабілі добрае, а мы былі як адкіненыя. 8 Бо мы нічога ня можам рабіць супроці праўды, але дзеля праўды. 9 Мы цешымся, калі мы будзем кволыя, а вы дужыя; за гэта й молімся, каб вы былі дасканальныя.

10 Затым я пішу гэта, ня будучы з вамі, каб, будучы з вамі, ня ўжыць стродкасьці подле ўлады, каторую Спадар даў імне на будаваньне, а не на бураньне.

11 Адно, браты, цешчася, будзьце дасканальныя, будзьце адважныя, будзьце аднае думкі, будзьце ў супакою, і Бог міласьці а супакою будзе з вамі.

12 Здаровайце адны адных сьвятым цалаваньням. 13 Здароваюць вас усі сьвятыя. 14 Ласка Спадара Ісуса Хрыста а міласьць Божая а ўзаем'е Духа Сьвятога з усімі вамі. Амін.

Папярэдняя старонка | Старонка 13 з 13
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст