Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першае саборнае пасланьне сьв. апостала Іоана Багаслова


 

 

Першае саборнае пасланьне сьв. апостала Іоана Багаслова

01 - 02 - 03 - 04 - 05

 

Разьдзел 4

 

1. Умілаваныя! ня ўсякаму духу верце, але выспрабуйце духаў, ці ад Бога яны, бо многа зьявілася на сьвеце фальшывых прарокаў.

2. Духа Божага пазнавайце з гэтага: усякі дух, які вызнае Ісуса Хрыста, што прыйшоў у целе, ёсьць ад Бога;

3. а ўсякі дух, які не вызнае Ісуса Хрыста, што прыйшоў у целе, ня ёсьць ад Бога, і гэта дух антыхрыста, аб якім вы чулі, што ён прыдзе, і цяпер ёсьць ужо ў сьвеце.

4. Дзеткі! вы - ад Бога і вы перамаглі іх; бо той, хто ў вас, большы за таго, хто ў сьвеце.

5. Яны ад сьвету, бо і гавораць ад сьвету, і сьвет слухае іх.

6. Мы ад Бога: хто знае Бога, слухае нас; хто не ад Бога, той ня слухае нас. Гэтак вось і пазнаем духа праўды і духа манлівасьці.

7. Умілаваныя! будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і знае Бога.

8. Хто ня любіць, той не пазнаў Бога, бо Боґ ёсьць любоў.

9. Божая любоў да нас у тым выявілася, што Бог паслаў на сьвет адзінароднага Сына Свайго, каб мы жылі праз Яго.

10. У тым любоў, не што мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго дзеля зьмілаваньня над грахамі нашымі. .

11. Умілаваныя! калі Бог палюбіў нас гэтак, дык і мы павінны любіць адзін аднаго.

12. Бога ніхто ніколі ня бачыў: калі-ж мы любім адзін аднаго, дык Боґ у нас прабывае, і любоў Яго дасканалая ў нас.

13. Што мы прабываем у Ім, і Ён у нас, пазнаем па тым, што Ён даў нам ад Духа Свайго.

14. I мы бачылі й сьведчым, што Ацец паслаў Сына, Збавіцеля сьвету.

15. Хто вызнае, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым прабывае Бог, і ён у Богу.

16. I мы пазналі любоў, якую мае да нас Бог, і паверылі ў яе. Бог ёсьць любоў, і той, хто прабывае ў любві, прабывае ў Богу, і Бог у ім.

17. Любоў дасканаліцца з намі на тое, каб мы мелі адвагу ў дзень суда, бо які Ён, гэткія й мы ў гэтым сьвеце.

18. Страху няма ў любві, але дасканалая любоў вон выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; хто баіцца, той у любві недасканалы.

19. Мы любім Яго, бо Ён перш палюбіў нас.

20. Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той брахун; бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, якога ня бачыць?

21. I мы маем ад Яго гэткую запаведзь, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст