Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другое саборнае пасланьне сьв. апостала Пётры


 

 

Другое саборнае пасланьне сьв. апостала Пётры

01 - 02 - 03

 

Разьдзел 3

 

1. Гэта ўжо другое пасланьне пішу да вас, умілаваныя; у іх напамінаньнем пабуджаю чыстую думку вашую,

2. каб вы памяталі словы, раней сказаныя сьвятымі прарокамі, і запаведзь Госпада й Спаса ад Апосталаў нашых,

3. ведаючы перадусім тое, што ў апошнія дні зьявяцца лаяльнікі, што ходзяць водле пажаданьняў сваіх,

4. і скажуць: гдзе абяцаньне прыходу Яго? бо ад часоў, як сталі паміраць бацькі, усё гэтак астаецца ад пачатку стварэньня.

5. Бо тыя, што думаюць гэтак, ня ведаюць, што словам Божым нябёсы былі здаўна, а зямля з вады й праз ваду паўстала,

6. дзеля таго тагачасны сьвет загінуў, затоплены вадою,

7. а сягоньняшнія нябёсы й зямля, тым жа словам утрымліваныя, захоўваюцца для агню на дзень суда й загубы людзей бязбожных.

8. Ды тое не павінна быць скрыта ад вас, умілаваныя, што ў Госпада адзін дзень, як тысяча гадоў, і тысяча гадоў, як адзін дзень.

9. Не марудзіць Госпад з абяцаным, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але доўга церпіць нас, ня хочучы, каб нехта загінуў, але каб усе прыйшлі да пакаяньня.

10. Прыйдзе-ж дзень Гасподні, як злодзей уначы, і тады нябёсы з шумам пройдуць, распаленыя-ж стыхіі разбурацца, а зямля і ўсе дзелы на ёй згараць.

11. Калі так усё гэтае разбурыцца, то якімі трэба быць у сьвятым жыцьці і пабожнасьці вам,

12. што чакаеце й жадаеце прыходу дня Божага, калі нябёсы, паланеючы, рухнуць, і разгарэўшыяся стыхіі растопяцца?

13. Мы-ж чакаем паводле Яго абяцаньня новага неба й новае зямлі, на якіх праўда жыве.

14. Дык, умілаваныя, чакаючы гэтага, пастарайцеся зьявіцца ў міры перад Ім неапаганенымі і бяз сказы,

15. а доўгацярплівасьць Госпада нашага ўважайце за збаўленьне, як і ўмілаваны брат наш Паўла, па дадзенай яму мудрасьці, напісаў вам,

16. як ён кажа аб гэтым і ў-ва ўсіх пасланьнях, у якіх ёсьць дзе-што незразумелае, што невукі і неўгрунтаваныя на ўласную сваю загубу перакручваюць, як і другія Пісаньні.

17. Дык вы, умілаваныя, як ужо папярэджаныя, сьцеражыцеся, каб вам не захапіцца блудам бязбожнікаў ды не адпасьці ад свайго ўмацаваньня,

18. але ўзрастайце ў ласцы й пазнаньні Госпада нашага і Збавіцеля Ісуса Хрыста. Яму слава й сягоньня, і ў дзень вечны. Амін.

Папярэдняя старонка | Старонка 3 з 3
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст