Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другое саборнае пасланьне сьв. апостала Пётры


 

 

Другое саборнае пасланьне сьв. апостала Пётры

01 - 02 - 03

 

Разьдзел 2

1. Былі-ж і фальшывыя прарокі ў народзе, як і ў вас будуць фальшывыя вучыцялі, якія ўвядуць згубныя гэрэзіі і, адцураўшыся адкупіўшага іх Госпада, сьцягнуць самі на сябе хуткую загубу.

2. I многія пойдуць сьледам за імі да загубы, і праз іх шлях праўды зьняважаны будзе.

3. I дзеля імкненьня да зыску будуць яны вас лавіць лісьлівымі словамі; суд ім даўно гатовы, і загуба іх ня дрэмле,

4. Бо калі не дараваў Бог ангелам, якія саграшылі, але, кінуўшы ў путы цемры пякельнае, аддаў закаваць іх на суд;

5. і калі не пашкадаваў першага сьвету, але ў васьмёх душах захаваў Ноя, апавядальніка праўды, як навёў быў патоп на сьвет паганых;

6. і калі месты Садомскія й Гаморскія, засудзіўшы на зьнішчэньне, абярнуў у попел, як прыклад для будучых бязбожнікаў,

7. а праведнага Лота, стомленага распусным жыцьцём між людзьмі бязбожнымі, выбавіў, -

8. (бо гзты праведнік, жывучы між імі, з дня ў дзень мучыў справядлівую душу сваю, бачучы і чуючы ўчынкі беззаконныя), -

9. дык ведае Госпад, як збаўляць пабожных ад спакушэньня, а няправедных захоўваць на дзень суда дзеля пакараньня,

10. найбалей жа тых, якія йдуць за целам у нячыстых пажаданьнях ды не паважаюць начальства; якія дзёрзкія, сваявольныя й не баяцца абмаўляць вышэйшых,

11. тады як і Ангелы, большыя за іх моцаю й сілаю, ня выносяць на іх перад Госпадам дакараючага суда.

12. Яны, як бязмоўныя жывёлы прыродныя, народжаныя на ловы й убой, лаюць тое, чаго не разумеюць, і ў тленьні сваім вынішчаны будуць,

13. і заплату дастануць за няпраўду. Бо за шчасьце лічаць яны штодзенныя раскошы; сораматнікі й паскуднікі, яны асалоду знаходзяць у ашуканствах сваіх, банкетуючы з вамі;

14. вочы маюць поўныя юрнасьці й нясупыннага грэху; яны душы няцьвёрдыя прывабліваюць; яны маюць сэрцы, прывучаныя да нажывы: гэта сыны праклёну.

15. Пакінуўшы праведны шлях, яны зблудзілі, пайшоўшы па сьлядох Валаама, сына Васоравага, што палюбіў заплату няправедную;

16. ён быў пакараны за сваё беззаконьне: бязмоўная асьліца, прагаварыўшы чалавечым голасам, затрымала шал прарока.

17. Гэта крыніцы бязводныя, аблокі, бурай ганяныя: для іх цемра чорная навекі прыгатована.

18. Бо, прамаўляючы надзьмутымі й пустымі словамі, яны прынаджываюць пажаданьнямі цела й распустаю тых, хто ледзь толькі ўцёк ад зблудзіўшых;

19. яны суляць ім свабоду, а самі яны - рабы тленьня, бо хто кім пераможаны, той таму й раб.

20. Бо, уцёкшы ад пошкудзі сьвету праз пазнаньне Госпада і Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста, ізноў, заблутаўшыся, паддаюцца ёй, дык апошяе для іх горш за першае:

21. бо лепей бы ім не пазнаць шляху праўды, чым, пазнаўшы, адвярнуцца ад пераданае ім сьвятое запаведзі.

22. Бо з імі сталася паводле справядлівай прыказкі: сабака варочаецца да блявоціны сваей, а вымытая сьвіньня - валяцца ў брудзе.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст