Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Саборнае пасланьне сьв. апостала Якуба


 

 

Саборнае пасланьне сьв. апостала Якуба

01 - 02 - 03 - 04 - 05


Разьдзел 5

 

1. А ну-ж вы, багатыя: плачце й галасеце над злыбедамі вашымі, што йдуць на вас!

2. Багацьце вашае згніло, і вопраткі вашыя зьедзены мольлю.

3. Золата вашае й серабро вашае пайржавела, і іржа іх сьведчыць супраць вас і зьесьць цела вашае, як агонь: вы сабралі сабе скарб на апошнія дні.

4. Вось галосіць заплата, якую вы затрымлівалі ў работнікаў, што пажалі палі вашыя; і ляманты жанцоў дайшлі да вушэй Госпада Саваофа.

5. Вы мелі раскошу й асалоду на зямлі; накармілі сэрцы вашыя, быццам на дзень, калі вас заколюць.

6. Вы засудзілі, забілі справядлівага: ён не спраціўляўся вам.

7. Дык вось, браты, будзьце доўгацярплівымі да прыходу Госпадавага. Глядзеце: зямляроб жджэ каштоўнага плоду ад зямлі і дзеля яго церпіць доўга, пакуль дастане дождж раньні і позны.

8. Цярпіце доўга і вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прыход Гасподні набліжаецца.

9. Не наракайце, браты маі, адзін на аднаго, каб ня быць засуджанымі: вось судзьдзя стаіць за дзьвярыма.

10. За прыклад мук ліхіх і доўгацярплівасьці - вазьмеце, браты маі, прарокаў, што іменьнем Госпадавым прамаўлялі.

11. Вось мы шчасьлівымі называем тых, што цярпелі. Вы чулі пра стойкасьць Іова і бачылі канец яго ад Госпада, бо Госпад вельмі міласэрны й спагадлівы.

12. Дык перш за ўсё, браты маі, не прысягайцеся ані небам, ані зямлёю, ані ніякаю другою прысягаю; але няхай будзе ў вас »але, але», і »не, не», каб вам не папасьці пад суд.

13. Цяжка нехта з вас мучыцца? няхай моліцца. Вясела каму? няхай псальмы сьпявае.

14. Занядужаў хто з вас? пакліч прэзьбітараў Царквы, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпадавае, -

15. і малітва веры вылячыць хворага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі зрабіў, будуць зьняты з яго.

16. Прызнавайцеся адзін перад адным у праступках і малецеся адзін за аднаго, каб паздаравець; многа можа натужная малітва справядлівага!

17. Ільля быў чалавек, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб ня было дажджу: і ня падаў дождж на зямлю тры гады і шэсьць месяцаў.

18. I ізноў памаліўся: і неба дало дождж, і зямля узрасьціла плод свой (3 Цар. 17, 18).

19. Браты, калі-б хто з вас ухіліўся ад праўды, і нехта яго навярнуў-бы,

20. дык няхай гэны ведае, што, вярнуўшы грэшніка з блуднае дарогі ягонае, ён збавіць душу ад сьмерці і многа пакрые грахоў.

Папярэдняя старонка | Старонка 5 з 5
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст