Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Саборнае пасланьне сьв. апостала Якуба


 

 

Саборнае пасланьне сьв. апостала Якуба

01 - 02 - 03 - 04 - 05


Разьдзел 4

 

1. Скуль войны й бітвы у вас? Ці ня згэтуль: з раскошаў вашых, што ў членах вашых ваююць?

2. Жадаеце й ня маеце; забіваеце й завідуеце, - ды ня можаце дасягнуць; сварыцёся і ваюеце, ды ня маеце, бо ня просіце. -

3. Просіце і не дастаецё, бо просіце блага, каб ужыць на раскошы вашыя.

4. Бясчэсныя й бясчэсьніцы! Ці ня ведаеце, што дружба са сьветам ёсьць варожасьць да Бога? Дык, хто хоча быць другам сьвету, той робіцца ворагам Богу.

5. Ці вы думаеце, што надарма кажа Пісаньне: да завісьці любіць дух, што жыве ў нас?

6. і тым большую дае ласку, дык і сказана: Бог гордымі брыдзіцца, а пакорным ласку дае (Прыпов. 3, 34).

7. Дык пакарыцеся Богу; супраціўцеся дяблу, і ўцячэ ад вас.

8. Бліжэй падыйдзеце да Бога, і прыблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, папраўце сэрцы, двудушныя;

9. скрушайцеся, плачце й галасіце: някай сьмех ваш абернецца ў плач, і радасьць - у гора.

10. Скарыцеся перад Госпадам, і ўзвысіць вас.

11. Не абмаўляйце, браты, адзін аднаго: хто брата абмаўляе й асуджае брата свайго, той абмаўляе закон і судзіць закон; а калі ты судзіш закон, то ты не выпаўніцель закону, але судзьдзя.

12. Адзін законадаўца можа збавіць і загубіць; а хто ты, што судзіш другога?

13. А ну цяпер вы, што кажаце: сягоньня ці заўтра вырушым у такое й такое места і пражывем там адзін год, і будзем таргаваць і зарабляць, -

14. вы, якія ня ведаеце, што будзе заўтра: бо што такое вашае жыцьцё? Пара, што зьяўляецца на малы час, а потым зьнікае.

15. Замест таго, каб вам гаварыць: калі Госпад захоча й будзем жывыя, дык зробім тое ці другое, -

16. вы вось праз пыху сваю пуста хваліцеся. Усякае гэткае пустахвальства ёсьць зло.

17. Дык вось, хто ведае, як рабіць дабро, ды ня робіць, грэх таму.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст