Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Саборнае пасланьне сьв. апостала Якуба


 

 

Саборнае пасланьне сьв. апостала Якуба

01 - 02 - 03 - 04 - 05


Разьдзел 3

 

1. Браты маі! Ня многія рабецеся вучыцялямі, ведаючы, што мы большы дастанем прысуд,

2. бо ўсе мы шмат грашы́м. Хто не грашы́ць словам, той - дасканалы чалавек, які дуж закелзаць і ўсё цела.

3. Вось мы ўкладаем зялезы ў рот коням, каб яны слухаліся нас, і кіруем усім целам іх;

4. вось і караблі ун якія вялікія, што іх ветры магутныя носяць, а невялікім стырном кіруюцца, куды хоча корнік;

5. гэтак і язык - невялікі член, але шмат робіць. Паглядзі, невялікі агонь, а як многа рэчаў запалівае;

6. і язык - агонь, сьвет няпраўды. Язык гэтак зьмяшчаецца міжы членамі нашымі, што апаганівае ўсё цела і запалівае круг жыцьця, а сам запальваецца ад геенны,

7. бо ўсякая прырода зьвераў і птушак, гадаў і марскіх жывёл гамуецца й угамована прыродаю чалавечаю,

8. а ўгамаваць языка ніхто з людзей ня можа: гэта - нястрымнае зло; ён напоўнены сьмяротнаю атрутаю.

9. Ім славім Бога і Айца - і ім праклінаем людзей, што створаны на ўзор Бога;

10. з тых самых вуснаў выходзіць багаслаўленьне і праклён. Не павінна быць гэтага, маі браты.

11. Ці цячэ з аднаго жарала крыніцы салодкае і горкае?

12. Ня можа, браты маі, смоква радзіць аліўкі, ці вінаградная лаза смоквы: гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салоную і салодкую ваду.

13. Хто з вас мудры й разумны? Пакажы гэта на дзеле добрым паступаньнем з лагоднасьцяй мудрасьці.

14. Але, калі ў вашым сэрцы вы маеце горкую завісьць і сварлівасьць, дык не хвалецеся і не брашыце на праўду:

15. гэта ня ёсьць мудрасьць, што зьверху зыходзе, але зямйая, душэўная, дэманічная,

16. бо гдзе завісьць і сваркі, там ладу няма і ўсе благія ўчынкі.

17. Але мудрасьць, што зьверху зыходзе, перадусім чыстая, потым згодлівая, лагодная, паслухмяная, поўная міласэрдзя й добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.

18. Плод жа праўды ў міры сеецца тымі, што мір робяць.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст