Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна


 

 

Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

7

Пазначаньне выбраньнікаў Божых

1. Пасьля гэтага бачыў я чатырох анёлаў, стаячых на чатырох вуглах зямлі, трымаючы чатыры ветры зямлі, каб вецер ня дзьмуў на зямлю, ані на мора, ані на якое дрэва.

2. І угледзеў я іншага анёла, які падымаўся з усходу і нёс пячатку Бога жывога і гаманіў гучным голасам чатыром анёлам, каторым даручана было чыніць шкоду зямлі і мору,

3. кажучы: "Ня шкодзьце зямлі і мору, ані дрэвам, пакуль ня выцісьнем пячаткі слугам Бога нашага на чолах іхніх".

4. І пачуў я лік тых, якія атрымалі пячатку: сто сорак чатыры тысячы пазначаных пячаткаю з усіх пакаленьняў сыноў Ізраэля:

5. з пакаленьня Юды дванаццаць тысяч пазначаных, з пакаленьня Рубэна дванаццаць тысяч, з пакаленьня Гада дванаццаць тысяч,

6.  з пакаленьня Асэра дванаццаць тысяч, з пакаленьня Нэфталі дванаццаць тысяч, з пакаленьня Манасэса дванаццаць тысяч,

7. з пакаленьня Сымона дванаццаць тысяч, з пакаленьня Левія дванаццаць тысяч, з пакаленьня Ісахара дванаццаць тысяч,

8. з пакаленьня Забулёна дванаццаць тысяч, з пакаленьня Язэпа дванаццаць тысяч, з пакаленьня Бэньяміна дванаццаць тысяч.

Выбраньнікі Божыя

9. Пасьля ўбачыў я вялікі натоўп, якога пералічыць ніхто ня змог, з усіх плямёнаў і пакаленьняў, народаў і моваў. І стаялі яны перад тронам і перад Ягнём, адзетыя ў белыя вопраткі, і пальмы трымалі ў руках сваіх.

10. І гаманілі яны моцным голасам, кажучы: "Збаўленьне ад Бога нашага, які сядзіць на троне, і ад Ягняці!"

11. І ўсе анёлы стаялі вакол трону, і старых, і чатырох жывёлаў, і ўпалі перад тронам на твар свой і аддалі пашану Богу,

12. кажучы: "Амэн! Багаслаўленьне, і слава, і мудрасьць, і падзяка, і чэсьць, і моц, і сіла Богу нашаму на вякі вечныя. Амэн".

13. І адзін са старых запытаўся ў мяне: "Хто гэтыя, апранутыя ў бель, і скуль яны прыйшлі?"

14. А я сказаў Яму: "Гаспадару мой, ты гэта ведаеш". І ён сказаў мне: "Гэта тыя, якія выйшлі з вялікага гора, і абмылі свае вопраткі, і выбелілі іх у крыві Ягняці.

15. Таму стаяць перад тронам Божым і служаць Яму днём і ноччу ў сьвятыні Ягонай, і Той, што сядзіць на троне, будзе жыць ў іх.

16. Ні смагі, ні голаду больш ня будуць цярпець, не будзе пячы іх болей сонца і ніякая сьпякота,

17. бо Ягня, які знаходзіцца пасярод трону, пасьвіць іх будзе і вадзіць да крыніцы вады жыцьця, і абатрэ Бог кожную сьлязу з вачэй іх".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст