Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна


 

 

Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

2

Ліст царкве ў Эфэзе

1. Анёлу царквы, што ў Эфэзе, напішы: Вось што кажа Той, які трымае сем зорак у сваёй правай руцэ, які ходзіць пасярод сямі залатых сьвечнікаў:

2. Я ведаю ўчынкі твае, і працу, і цярплівасьць тваю, і што ня можаш пераносіць ліхіх, і што выставіў ты на спробу тых, якія хочуць называцца апосталамі, а імі ня ёсьць, і прызнаў ты іх ашуканцамі.

3. І маеш ты вытрымаласьць, і перанёс шмат ты дзеля імя Майго, і не знеахвоціўся.

4. Але маю Я супраць цябе тое, што адступіўся ты ад сваёй першай любові.

5. Памятай тады, адкуль упаў, і навярніся, і вярніся да першых учынкаў. Інакш бо прыйду да цябе і прыму твой сьвечнік, калі не навернешся.

6. Але маеш тое за заслугу, што ненавідзіш Мікалаітаў, якіх і Я ненавіджу.

7. Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам: Пераможцу дам Я спажываць (плод) з дрэва жыцьця, якое ў раі Божым.

Ліст царкве ў Сьмірне

8. І анёлу царквы, што ў Сьмірне, напішы: Вось што кажа Першы і Апошні, каторы быў памёршы і жыве:

9. Ведаю прыгнёт твой і беднасьць тваю, але ты багаты; і зьневажаньні тых, якія называюць сябе Юдэямі, а імі ня ёсьць, бо яны-сынагога шатана.

10. Нічога ня бойся з таго, што трэба табе перанесьці. Вось жа пашле некаторых з вас д'ябал у вязьніцу, каб вас выпрабаваць, і будзеце цярпець гора праз дзесяць дзён. Будзь верны аж да сьмерці, і дам табе карону жыцьця.

11. Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам: Хто пераможа, другой сьмерці не сустрэне.

Ліст царкве ў Пэргаме

12. І анёлу царквы, што ў Пэргаме, напішы: Гэта кажа Той, хто мае меч двусечны востры:

13. Ведаю, што жывеш, дзе трон шатана, і трымаеш імя Маё, і не выракся ты Маёй веры нават у тыя дні, калі ў вас, дзе пражывае шатан, быў забіты Мой верны сьведка Антыпас.

14. Аднак трохі маю супраць цябе, бо маеш там тых, якія трымаюцца навукі Балаама, які вучыў Балака, каб спакушаў сыноў Ізраэлевых есьці ахвяры ідалам і займацца распустай.

15. І ты маеш такіх, што трымаюцца навукі Мікалаітаў.

16. Дзеля таго навярніся, бо калі не, дык хутка прыйду да цябе і буду ваяваць з адступнікамі мячом вуснаў Маіх.

17. Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам: Пераможцу дам Я манну таемную і дам яму белы камень, а на камені напісанае новае імя, якога ня ведае ніхто, толькі той, хто атрымае яго.

Ліст царкве ў Тыятыры

18. І анёлу царквы, што ў Тыятыры, напішы: Гэта вось кажа Сын Божы, які мае вочы быццам полымя агню, а ногі падобныя да бронзы.

19. Спазнаў Я учынкі твае, і веру, і любоў тваю, і служэньне, і цярплівасьць тваю, і дзеяньні твае апошнія больш шматлікія, чым раней.

20. Аднак маю трохі супраць цябе, што дапускаеш жанчыне Езабэлі, якая называе сябе прарочыцай, вучыць і зводзіць слугаў Маіх, каб распутнічалі і спажывалі ахвяры для ідалаў.

21. І даў Я ёй час навярнуцца, але яна ня хоча за сваю распусту пакаяцца.

22. Вось жа кіну яе на ложак (хворасьці), і тых, што з ёй чужаложаць, у вялікае гора, хіба што пакаяліся б за праступкі свае.

23. І дзяцей яе пакараю сьмерцю, і няхай усе цэрквы даведаюцца, што Я - Той, каторы пранікае ныркі і сэрцы, і дам кожнаму паводле учынкаў ягоных.

24.  Вам жа кажу ды іншым, што ёсьць у Тыятыры, каторыя не прызнаюць гэтае навукі і якія не спазналі, як кажуць, бяздоньняў шатанскіх, што не пашлю на вас іншай цяжкасьці,

25. апроч той, якую маеце; трымайцеся, пакуль да вас прыйду.

26. А хто пераможа і захавае аж да канца справы Мае, таму дам уладу над паганамі,

27. і валодаць будзе над імі кіем жалезным, крышачы іх, быццам посуд ганчарскі,

28. як і Я атрымаў ад Айца Майго, і дам яму раньнюю зорку.

29. Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст