Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна


 

 

Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

17

Суд Божы над Бабілёнам

Вялікая распусьніца

1. І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, маючых сем чашаў, прамовіў да мяне, кажучы: "Хадзі, пакажу табе зьнішчэньне вялікай распусьніцы, што сядзіць над водамі многімі,

2. з якой распусьнічалі многія каралі зямлі, і жыхары зямлі ўпіваліся віном распуснасьці яе".

3. І перанёс мяне ў духу на пустыню. І ўбачыў я жанчыну, якая сядзела на чырвоным зьверы, поўным імёнаў блюзьнерскіх, маючым сем галоваў і дзесяць рагоў.

4. Жанчына ж была ўбраная ў чырвань і парфіру, і багата ўпрыгожаная золатам, дарагімі каменьнямі і пэрламі, і ў руцэ сваёй трымала залатую чашу, поўную брыдоты і нячыстасьці сваёй распусты,

5. і на сваім чале мела напісанае тайнае імя: "Вялікі Бабілён, маці распусты і агіды зямлі".

6. І бачыў я гэту жанчыну п'яную крывёй сьвятых і крывёй мучанікаў Езусавых. І, убачыўшы яе, вельмі зьдзівіўся.

7. І анёл сказаў мне: "Чаго дзівішся? Я табе выяўлю таямніцу жанчыны і зьвера, каторы яе носіць, які мае сем галоў і дзесяць рагоў.

8. Зьвер, якога ты бачыў, быў, і няма ўжо яго, і зноў выйдзе з бяздоньня і пойдзе на загубу. На від зьвера, каторы быў і якога ўжо няма, і які зноў паявіцца, задзівяца ўсе жыхары зямлі, імёны якіх ад заснаваньня сьвету не запісаны ў кнізе жыцьця.

9. Вось тут (трэба) розум, які мае мудрасьць. Сем галоваў - гэта сем узгоркаў, на якіх сядзіць жанчына, і сем каралёў.

10. Пяць упала, адзін трывае, а іншы яшчэ не зьявіўся, і калі зьявіцца, дасца яму кароткі час прабыць.

11. І зьвер, каторы быў якога ўжо няма, ёсьць са свайго боку восьмы і з сямі паходзіць, і ідзе на загубу.

12. І дзесяць рагоў, якія ты бачыў, гэта дзесяць каралёў, якія яшчэ не атрымалі ўлады, але атрымаюць каралеўскую ўладу на коратка пасьля зьвера.

13. У іх адзін намер, і моц, і ўладу сваю аддадуць зьверу.

14. Яны будуць ваяваць супраць Ягняці, і Ягня пераможа іх, бо Ён - Госпад валодаючых і Валадар каралёў; і разам з Ім атрымаюць перамогу і тыя, што пакліканыя, і выбраныя, і верныя.

15. І сказаў ён мне: "Вада, што ты бачыў, на якой сядзіць распусніца - гэта народы і грамады, і плямёны, і мовы.

16. Дзесяць жа рагоў, што ты бачыў у зьвера, гэта тыя, што будуць мець у нянавісьці распусьніцу, і зьнішчаць яе, і абяруць, і цела яе зьядуць, і спаляць яе агнём.

17. Бог бо ўлажыў ім у сэрцы іхнія, каб выканалі яны прысуд Ягоны і каб аддалі каралеўства сваё зьверу, аж пакуль ня споўніцца Слова Божае.

18. І жанчына, якую ты бачыў, - гэта вялікі горад, які меў панаваньне над каралямі зямлі".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст