Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна


 

 

Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

10

Анёл з адкрытаю кнігай

1 Пасьля ўбачыў я іншага магутнага анёла, зыходзячага з неба, заслоненага воблакам, і над галавой у яго вясёлка, і твар ягоны быццам сонца, і ногі яго як слупы вогненыя,

2. і меў ён у руцэ сваёй адкрытую кнігу. І паставіў ён ногі свае: правую - на мора, а левую - на зямлю,

3. і гаманіў магутным голасам на падабенства рыкаючага льва. І на ягоны крык азваўся голас сямі грымотаў.

4. І калі прагучалі гэтыя сем грымотаў, хацеў я пісаць, але пачуў з неба голас, кажучы мне: "Палажы пячатку на тое, што абвяшчала сем грымотаў, і не пішы таго".

5. І анёл, якога я бачыў стаячага на моры і на зямлі, падняў руку сваю ў неба

6. і прысягнуў на Жывучага на вякі вечныя, каторы стварыў неба і ўсё, што на ім ёсьць, і зямлю, і тое, што на ёй ёсьць, і мора, і што ў ім ёсьць: "Часу ўжо больш ня будзе!

7. Але ў тых днях, у час голасу сёмага анёла, калі ён пачне трубіць, збудзецца таямніца Божая, як абвяшчалі слугі Яго прарокі".

8. І пачуў я зноў голас з неба, кажучы мне: "Ідзі і вазьмі адкрытую кнігу, якую трымае ў руцэ анёл, стоячы на моры і на зямлі".

9. І пайшоў я да анёла, кажучы яму, каб ён даў мне кнігу. І ён сказаў мне: "Бяры кнігу і зьеш яе; і нутро тваё перапоўніць яна горыччу, але ў вуснах тваіх будзе яна салодкая, як мёд".

10. І ўзяў я кнігу з рукі анёла і зьеў яе; і ў вуснах маіх была яна салодкай, як мёд, а калі яе спажыў, нутро маё напоўнілася горыччу.

11. І сказаў ён мне: "Ты павінен зноў вясьціць прароцтвы пра народы, пра плямёны, пра мовы і пра многіх каралёў".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст