01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27
7,, I во права аброку віны: сьвятое сьвятых яно. 2 На тым месцу, ідзе рэжуць усепаленьне, там хай рэжуць аброк віны, і крывёй яго хай кропяць на аброчнік наўкола. 3 I ўвесь тук яго хай ён абрачэць ізь яго, хвост а тук, пакрываючы патрыхі, 4 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і плеўку зь печанцоў; з ныркамі няхай ён адыйме гэта. 5 I спале гэта сьвятар на аброчніку на аброк агняны СПАДАРУ. Гэта аброк віны. 6 Усялякі мужчына ізь сьвятароў можа есьці яго. На сьвятым месцу маюць есьці яго; гэта сьвятое сьвятых. 7 Як аброку за грэх, так і аброку віны права адно ім: сьвятару, каторы будзе даставаць ласкіўчыненьне, будзе ён. 8 Калі сьвятар абракае чый аброк усепаленьня, скура ад усепаленьня, каторае ён абракае, сьвятару таму яна будзе.
9 „I ўсялякі аброк хлебны, каторы печаны ў печы, і ўсялякі прыгатаваны ў гаршку альбо на скварадзе, належа сьвятару, яму хай будзе ён. 10 I ўсялякі аброк хлебны, рашчынены на аліве й сухі, належа ўсім сыном Ааронавым, як аднаму, так і другому.
11 „Во права аброку супакойнага, каторы абракаюць СПАДАРУ:
12 „Калі на падзяку ён даруе, то хай даруе на аброк падзякі закрашаны прэсны хлеб, рашчынены на аліве, і прэсныя сачні, памазаныя аліваю, і ценкую муку смажаную, з тым хлебам, рашчыненым на аліве. 13 Звыш тога няхай ён даруе закрашаны кіслы хлеб як дар свойна супакой на аброк падзякі. 14 Няхай ён абрачэць із гэтага адно з усёга, дару свайго на нахінаны аброк СПАДАРУ; гэта належа сьвятару, каторы кропе крывёй супакойнага аброку, яму гэта будзе. 15 I мяса супакойнага аброку падзякі ў дзень дару яго мае быць едзена, ня можна пакідаць ізь яго да раньня.
16 „Калі ж абятніца або самахотны аброк дар ягоны, то ў дзень дараваньня аброку аброк ягоны маюць есьці, і назаўтрае засталае ад яго можна есьці. 17 А засталае ад мяса аброку на трэйці дзень мае быць спалена на цяпле. 18 Калі ж чыста будуць зьядаць мяса супакойнага аброку на трэйці дзень, то ня будзе любы даруючы яго, ня будзе залічаны яму; гэта будзе агідна, а душа, што будзе есьці зь яго, панясець бяспраўе свае.
19 ,, І мяса гэтага, калі яно даткнецца да чаго нячыстага, ня маюць есьці, але маюць спаліць яго на цяпле; а мяса чыстае кажны чысты можа есьці яго. 20 I каторая душа будзе есьці мяса з аброкаў супакойных СПАДАРУ, і нечысьць на ёй, то выгубіцца душа тая зь люду свайго.
21 „I калі якая душа, даткнуўшыся да чаго нячысгага, да нечысьці людзкое, альбо да нячыстага статку, альбо да якое нячыстае брыды, і зьесьць ізь мяса супакойнага аброку СПАДАРОВАГА, то выгубіцца душа тая зь люду свайго".
22 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 23 „Гукай сыном Ізраелявым, кажучы: ніякага туку валовага, ані авячага, ані казінага ня ежча. 24 А тук із здохлага і тук із разарванага можна ўжываць наўсякую работу; а есьці, ня ежча яго; 25 Бо кажны, хто будзе есьці тук із статку, каторы даруюць на аброк агняны СПАДАРУ, дык выгубіцца душа ядучага зь люду свайго.
26 „I ніякае крыві ня ежча ў вусіх сялібах сваіх, ані з птушак, ані із статку: 27 Хто будзе есыі якую кроў, то выгубіцца душа тая зь люду свайго".
28 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 29 „Гукай сыном Ізраелявым: хто даруе супакойны аброк свой СПАДАРУ, тый мае прывесьці дар свой СПАДАРУ із супакойнага аброку свайго. 30 Ягоныя рукі маюць прынесьці агняны аброк СПАДАРУ: тук із грудзіны мае ён прынесьці і грудзіну, каб нахінаць яе нахінаньням перад СПАДАРОМ. 31 I спале сьвятар тук на аброчніку, і будзе грудзіна Аарону а сыном ягоным. 32 I правую лапатку дасьце, як узьнесеньне, сьвятару із супакойных аброкаў сваіх. 33 Даруючаму із сыноў Ааронавых кроў супакойных аброкаў і тук, яму хай будзе правая лапатка як дзель ягоная; 34 Бо грудзіну нахінаньня і лапатку ўзьнесеньня Я ўзяў ад сыноў Ізраелявых із супакойных аброкаў іхных і аддаў іх Аарону сьвятару а сыном ягоным на вечную ўставу ад сыноў Ізраелявых.
35 „Гэта дзель памазаньня Ааронава й дзель памазаньня сыноў ягоных із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ у дню, як дабліжыў іх да сьвятарства СПАДАРУ, 36 Каторую расказаў СПАДАР даваць ім ад сыноў Ізраелявых, у дню памазаньня іх, уставаю вечнай у родах іхных". 37 Гэта права ўсепаленьня аброку хлебнага, аброку за грэх, аброку віны, аброку пасьвячэньня й аброку супакойнага, 38 Каторае расказаў СПАДАР Масею на гары Сынаю, у дзень расказаньня Ягонага расказаў сыном Ізраелявым дараваць іхныя дары СПАДАРУ на пустыні Сынайскай.
|