Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Трэцяя кніга Масеява - Левіт


 

 

Трэцяя кніга Масеява - Левіт

010203040506070809101112131415
161718192021222324252627


22I гукаў СПАДАР Масею кажучы: 2 „Скажы Аарону а сыном ягоным: і хай яны ўзьдзержуюцца ад сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, і ня будзеняць сьвятога імені Майго ў тым, што яны пасьвячаюць Імне. Я СПАДАР. 3 Кажы ім гэта ў роды вашыя:, Кажная людзіна з усёга насеньня вашага, каторая дабліжыцца да сьвятасьцяў, што пасьвячаюць сынове Ізраелявы СПАДАРУ, калі нечысьць ейная на ёй, то выгубіцца тая душа ад віду Майго. Я СПАДАР. 4 Кажная людзіна з насеньня Ааронавага, калі яна пракажаная альбо мае вытак, тая ня мае есьці сьвятасьці, пакуль не ачысьціцца. I хто даткнецца да ўсёга, што плюгаве душу, альбо людзіна, у каго выйдзе насеньне ляжаньня, 5 Альбо людзіна, каторая даткнецца да ўсялякага роючага, каторы плюгаве яго, або калі да чалавека, каторы плюгавіцца ўсялякай нечысьцяй ягонай; 6 Душа, што даткнецца да гэтага, нячыстая будзе аж да вечара, і ня мае есьці ізь сьвятасьці ўперад, чымся памые цела свае ў вадзе. 7 А як зойдзе сонца, і ён ачысьціцца, тады можа ён есьці сьвятасьці, бо гэта ежа ягоная. 8 Здыхляціны й разарванага зьвяром хай ня есьць, каб сплюгавіцца гэтым. Я СПАДАР. 9 Хай дзяржаць яны данае дзяржаць ім Імною, каб не панесьлі на сабе грэху і каб не памерлі ад тога, што будзенілі. Я СПАДАР, пасьвячаючы іх. 10 I ніякі чужанін ня мае есьці сьвятасьці; гасподнік сьвятароў і найміт ня мае есьці сьвятасьці. 11 I сьвятар, калі купе сабе душу купляю срэбра, то гэты можа есьці гэта; і народжаны ў ягоным доме можа есьці хлеб ягоны.  12 I дачка сьвятарова, калі яна выйдзе замуж за чужаніна, то яна ня мае есьці абраканых сьвятасьцяў. 13 I дачка сьвятарова, калі будзе ўдава альбо разьведзеная, а насеньня няма ў яе, і зьвернецца да дому айца свайго, як у маладосьці сваёй; тады яна можа есьці з хлеба айца свайго; а ніякі чужанін ня мае есьці яго. 14 I калі людзіна ела сьвятасьць абмыльна, дык аддасьць сьвятару сьвятасьць і мае дадаць да яе пятую часьць. 15 I хай ня будзеняць сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, каторыя яны ўзьнімаюць СПАДАРУ, 16 I не панясуць яны бяспраўя аброку віны, еўшы іх сьвятасьці, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае іх".

17 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 18  ,, Гукай Аарону а сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым, і скажы ім: калі якая людзіна з дому Ізраелявага, альбо з чужаземцаў каторая ў Ізраелю, прынясець дар свой, подле ўсіх абятніцаў сваіх і ўсіх самахотных дароў сваіх, каторы абракае СПАДАРУ на ўсепаленьне; 19 То яна мае абрачы самахоць самца бяз гану з буйнога статку, з авец або козаў. 20 Ніякага, на каторым ё ган, не абракайце, бо ім не дастанеце любосьці. 21 I калі хто абракае супакойны аброк СПАДАРУ, спаўняючы абятніцу альбо самахоць, з буйнога альбо з драбнога; то мае быць дасканальны, каб быць любым; і ніякага гану ня мае быць на ім. 22 Сьляпое, альбо пашкоджанае, альбо калекае, альбо із струпам, альбо каросьлівае, альбо шалудзівае, такіх не абракайце СПАДАРУ; і на аброк агняны не давайце зь іх на аброчнік СПАДАРОЎ. 23 Вала а баранчыка зь перарослымі альбо недарослымі часьцьмі цела на самахотны дар прыгатаваць можаш, але за абятніцу ня будзе зьлюб. 24 У каторага шуляты расьцісьненыя, разьбітыя, адарваныя альбо выразаныя, не абракайце СПАДАРУ, і ў зямлі вашай не рабіце гэтага. 25 I  з рук чужога не абракайце хлеба Бога вашага з усёга гэтага, бо на іх пашкоджаньне, ган на іх, ня будуць любыя".

26 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 27 „Бычок альбо баранчык, альбо казянё, як родзіцца, то сем дзён яно мае прабыць пры маці сваёй, а з восьмага дня й далей будзе любы на агняны аброк СПАДАРУ. 28 Ані вала, ані авечкі, яе й дзецяняці яе, ня рэжча тога самага дня. 29 Калі абракаеце СПАДАРУ аброк удзячнасьці, абракайце яго самахоць. 30 Тога самага дня надабе зьесьці яго; не пакідайце ад яго да раньня. Я СПАДАР. 31 Дзяржыце расказаньні Мае й паўніце іх. Я СПАДАР. 32 I ня будзеньце сьвятога імені Майго, і Я буду сьвячаны сярод сыноў Iзраелявых. Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас, 33 Каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб быць вашым Богам. Я СПАДАР".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст