Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Трэцяя кніга Масеява - Левіт


 

 

Трэцяя кніга Масеява - Левіт

010203040506070809101112131415
161718192021222324252627


20I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „І сыном Ізраелявым скажы: кажная людзіна із сыноў Ізраелявых і з чужнікоў, што жывуць у Ізраелю, каторая дасьць із насеньня свайго Молоху, тая хай сьмерцю памрэць; люд зямлі хай укамянуе яе. 3 I Я зьвярну від Свой на людзіну тую, і выгублю яе з пасярод люду яе, бо з насеньня свайго яна дала Молоху, каб плюгавіць сьвятыню Маю й будзеніць сьвятое імя Мае. 4 I калі заплюшча люд зямлі вочы свае на людзіну тую, як яна дасьць із насеньня свайго Молоху, і ня зробе ёй сьмерці; 5 Дык Я зьвярну від Свой на людзіну тую й на радзіму ейную, і выгублю яе і ўсіх бязулячых сьледам за ёй, каб бязульна не хадзіць сьледам за Молохам, з пасярод люду іхнага.

6 „I каторая душа зьвернецца да выгукаючых мерцьвякоў а да знахараў, каб бязульна хадзіць сьледам за імі, то Я зьвярну від Свой на тую душу, і выгублю яе з пасярод люду ейнага. 7 I пасьвячайце сябе, і будзьце сьвятыя, бо Я СПАДАР, Бог ваш. 8 I дзяржыце ўставы Мае і паўніце іх: Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас.

9 „Калі якая людзіна будзе клясьці айца свайго і маці сваю, тая сьмерцю памрэць. Айца свайго й маці сваю ён клёў, кроў ягоная на ім.

10 „Альбо хто будзе чужаложыць із замужкаю; калі хто будзе чужаложыць із жонкаю прыяцеля свайго:  няхай сьмерцю памрэць чужаложнік і чужаложніца. 11 I хто ляжа із жонкаю айца свайго, голасьць айца свайго адкрыў: сьмерцю памруць абое,  кроў іхная на іх. 12 Калі хто ляжа зь нявесткаю сваёю, сьмерцю памруць абое: зьмяшаньне зрабілі яны,  кроў іхная на  іх. 13 I калі хто ляжа з мужчынаю ляжаньням жонкі, то абодва яны зрабілі  агіду: сьмерцю памруць, кроў іхная на іх. 14 Калі хто возьме сабе жонку й маці ейную: гэта бязулства; на цяпле маюць спаліць яго й іх, каб ня было бязулства меж вас. 15 I калі хто злучыцца із статчынаю: сьмерцю памрэць, а статчыну забіце. 16 I калі жонка пойдзе да якое статчыны, каб злучыцца зь ёю, то забі жонку й статчыну: сьмерцю памруць, кроў іхная на іх. 17 Калі хто возьме сястру сваю, дачку айца свайго альбо дачку маці свае, і абача голасьць ейную, і яна абача голасьць ягоную: гэта сорам; няхай будуць яны выгублены перад ачыма сыноў люду свайго. Ён адкрыў голасьць сястры свае; бяспраўе свае панясець ён. 18 Калі хто ляжа із жонкаю ў часе жаноцкага ейнага, і адкрые голасьць яе, то ён агаліў вытакі яе, і яна агаліла вытак крыві свае; дык абое яны хай будуць выгублены з пасярод люду свайго. 19 I голасьці сястры маці свае й сястры айца свайго не адкрывай, бо таковы агаляе блізкога свайго; бяспраўе свае панясуць яны. 20 Хто ляжа зь дзядзінаю сваёю, тый адкрыў голасьць дзядзі свайго: грэх свой панясуць яны, бязьдзетныя памруць.

21 „Калі хто возьме жонку брата свайго: гэта адлучэньне; ён адкрыў голасьць брата свайго, бязьдзетныя будуць яны.

 22 ,, І дзяржыце ўсі ўставы Мае а ўсі суды Мае, і паўніце іх, і ня вырыгае вас ізь сябе зямля, да каторае Я вяду вас, каб жылі ў ёй, 23 I не хадзіце ў вуставах народу, каторы я высылаю ад віду вашага; бо гэта ўсе рабілі яны, і збрыдзілі яны Імне. 24 I сказаў Я вам: ,Вам спадзець зямля іхная, і вам дам на спадак зямлю, у каторай цячэць малако а мёд'. Я СПАДАР, Бог ваш, Каторы адрозьніў вас ізь людаў. 25 I адрозьнюйце статак чысты ад нячыстага і птушку чыстую ад нячыстае, і не рабіце абрыднымі душаў сваіх статкамі птушкаю і ўсім, што зямля рое, што адрозьніў Я вам, як нячыстае. 26 I будзьце Імне сьвятыя; бо Я сьвяты СПАДАР, і Я адрозьніў вас ізь людаў, каб вы былі  Мае. 27 А мужчына альбо жонка, калі будзе памеж іх выгукаючы мерцьвякоў альбо знахар, сьмерцю памруць; укамяную іх, кроў іхная на іх".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст