Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы


 

 

Першы ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06 - 07 - 08 - 09 - 10 - 11 - 12 - 13 - 14 - 15 - 16


13

Гімн любові

1. Калі б я гаварыў мовамі людзей або анёлаў, а любові ня меў бы, я быў бы як медзь зьвінячая, або цымбалы гудзячыя.

2. І калі б я меў дар праракаваньня ды зьведаў усе тайны і ўсякую веду, і меў усю веру, што і горы пераносіў, але любові ня меў бы, я быў бы нішто.

3. І калі б раздаў на бедных усю сваю маёмасьць і цела сваё аддаў на спаленьне, але любові ня меў бы, ніякай мне з гэтага карысьці.

4. Любоў цярплівая, любоў ласкавая, не зайздросная, не ганарыстая, не пыхлівая,

5. не амбітная, не шукае свайго, не гняўлівая, не памятае зла,

6. ня цешыцца з несправядлівасьці, але радуецца з праўды,

7. усё пераносіць, ва ўсё верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць.

8. Любоў ніколі не зьнікае. А вось прароцтвы, счэзнуць, і мовы змоўкнуць, і веда занепадзе.

9. Бо мы часткова пазнаём і часткова праракуем.

10. Калі ж надыйдзе дасканалае, саступіць тое, што частковае.

11. Калі я быў дзіцём, гаварыў па-дзіцячаму, разумеў па-дзіцячаму, думаў па-дзіцячаму, а як стаў мужам, вызбыўся таго, што дзіцячае.

12. Цяпер мы бачым быццам праз (мутнае) шкло, невыразна, а тады (убачым) тварам у твар. Цяпер пазнаю часткова, а тады пазнаю поўнасьцю, як я сам пазнаны.

13. Дык цяпер бытуюць вера, надзея і любоў; а з гэтых трох найважнейшая - любоў.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст