Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеяньні апосталаў


 

 

Дзеяньні апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

5

Ананія і Сафіра

1. А адзін чалавек, імем Ананія, са сваёй жонкай Сафірай прадаў палетак

2. ды, зь ведама жонкі, адлажыў сабе частку атрыманых грошаў, а рэшту прынёс і палажыў ля ног апосталаў.

3. Пётар жа сказаў: "Ананія, чаму шатан напоўніў тваё сэрца падмануць Духа Сьвятога, затрымоўваючы частку атрыманых за поле грошаў?

4. Ці ж ты ня мог палетак пакінуць для сябе, а прадаўшы, ці ня мог грошы сабе затрымаць? Дык чаму надумаў гэтакую рэч у сэрцы сваім? Ты ж схлусіў ня людзям, але Богу!"

5. Выслухаўшы гэтыя словы, Ананія ўпаў мёртвы. І ўсіх, што чулі, ахапіў страх вялікі.

6. А некалькі юнакоў усталі, закруцілі палатном цела і вынесьлі ды пахавалі.

7. Сталася, што недзе праз тры гадзіны ўвайшла яго жонка, ня ведаючы, што сталася.

8. Запытаўся ў яе Пётар: "Скажы мне, ці за столькі прадалі вы палетак?" А яна адказала: "Так, за столькі".

9. Пётар жа сказаў ёй: "Навошта вы змовіліся, каб спакушаць Духа Госпадавага? Вось стаяць у парозе тыя, што пахавалі мужа твайго. Вынясуць яны таксама і цябе".

10. І яна заразжа ўпала да ног яго і сканала. Калі юнакі ўвайшлі, знайшлі яе мёртвай, дык занесьлі і пахавалі яе каля мужа.

11. Дык ахапіў вялікі страх усю царкву ды ўсіх, што аб гэтым пачулі.

Цуды апосталаў і ўзрастаньне Царквы

12. Рукамі ж апосталаў былі чынены ў народзе многія знакі і цуды, і зьбіраліся ўсе аднадушна ў прысенку Салямонавым.

13. І ніхто з іншых не адважваўся да іх далучыцца, але хваліў іх народ.

14. І штораз больш павялічваўся лік мужчын і жанчын, веручых у Госпада,

15. дык людзі нават на вуліцу выносілі хворых ды там клалі на насілкі або ложкі, каб хоць цень праходзячага Пятра ўпаў на каторага з іх.

16. Таксама з суседніх гарадоў зьбягалася ў Ерузалім многа народу, дастаўляючы хворых ды апанаваных нячыстымі духамі, і ўсе яны былі аздароўлены.

Рада супраць апосталаў

17. Тады першасьвятар і ўсе, што былі з ім, тагачасная герэзія, садукейская, заварушыліся, палаючы зайздрасьцю,

18. і ўзлажылі рукі на апосталаў, і пасадзілі іх у грамадзкую вязьніцу.

19. А ноччу анёл Госпадаў адчыніў дзьверы вязьніцы, вывеў іх і сказаў:

20. "Ідзіце і вясьціце ў сьвятыні народу ўсе словы жыцьця гэтага".

21. Пачуўшы гэта, яны на сьвітаньні пайшлі ў сьвятыню і навучалі. Тым часам першасьвятар і тыя, што былі з ім, склікалі Раду ды ўсіх старшынь сыноў Ізраэля і паслалі ў вязьніцу прывесьці іх.

22. Але слугі, пайшоўшы, не знайшлі іх у вязьніцы. А вярнуўшыся, паведамілі,

23. кажучы: "Знайшлі мы вязьніцу старана замкнёную ды вартаўнікоў, стоячых перад дзьвярыма. Адчыніўшы ж, у сярэдзіне не знайшлі мы анікога".

24. Калі начальнік варты сьвятыні і першасьвятар пачулі гэтыя словы, дык не маглі зразумець, што з імі сталася.

25. У той час нехта, прыйшоўшы, паведаміў: "Гэтыя людзі, каторых вы замкнулі ў вязьніцы, стаяць ў сьвятыні і навучаюць народ".

26. Тады начальнік са слугамі пайшоў і прывёў іх, але без прымусу, бо баяліся, каб народ не пабіў іх каменьнямі.

27. І, прывёўшы іх, паставілі перад Радай. Тады першасьвятар спытаўся ў іх,

28. кажучы: "Мы вось строга забаранілі вам, каб вы не навучалі ў гэта імя, а вы напоўнілі Ерузалім вашаю навукай ды хочаце ўзьвесьці на нас кроў гэтага Чалавека".

29. У адказ Пётар і апосталы сказалі: "Болей трэба слухацца Бога, чым людзей.

30. Бог нашых бацькоў уваскрасіў Езуса, каторага вы забілі, прыбіўшы да дрэва.

31. Бог узвысіў Яго правіцай сваёй як Валадара і Збаўцу, каб даць Ізраэлю навярненьне ды адпушчэньне грахоў.

32. І мы вось - сьведкі гэтых падзей, як і Дух Сьвяты, каторага Бог даў паслухмяным Яму".

Парада Гамаліеля

33. Чуючы гэтыя словы, тыя закіпелі страшнаю злосьцю і хацелі іх забіць.

34. Тады ўстаў у Радзе адзін фарысэй імем Гамаліель, законавед, паважаны ўсім народам, і загадаў на нейкі час вывесьці апосталаў,

35. і прамовіў: "Мужы Ізраэльцы! Добра абдумайце, як зрабіць з гэтымі людзьмі.

36. Вось недаўна выступіў Тэўда, уважаючыся за нейкага (незвычайнага), і далучыліся да яго каля чатырохсот прыхільнікаў. І быў забіты, і ўсе, што верылі яму, расьсеяліся, і сьлед іх счэз.

37. Потым у дні перапісу выступіў Юда Галілеец, і пацягнуў за сабой людзей. І ён згінуў сам, і ўсе яго прыхільнікі расьсеяліся.

38. І цяпер кажу вам: Пакіньце гэтых людзей (у супакоі) і адпусьціце іх. Бо калі гэты намер і дзейнасьць ад людзей паходзіць, прападзе па сабе,

39. а калі ад Бога, дык вы ня зможаце іх зьнішчыць, ды каб часам не аказалася, што вы ваюеце з Богам". Паслухалі яго,

40. і паклікалі апосталаў, і, убічаваўшы іх, забаранілі прамаўляць у імя Езуса, і адпусьцілі.

41. І яны выходзілі ад аблічча Рады, цешачыся, што дзеля імя Езуса цярпелі зьнявагу,

42. і, не перастаючы, штодзень у сьвятыні і па дамах навучалі і вясьцілі добрую вестку аб Езусе Хрысьце.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст