Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеяньні апосталаў


 

 

Дзеяньні апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

4

Апосталы Пётар і Ян перад Радай

1. Калі ж яны прамаўлялі да народу, падыйшлі да іх сьвятары і начальнік варты сьвятыні ды садукеі,

2. абураныя, што яны вучаць народ ды што вясьцяць у Езусе ўваскрасеньне памёршых.

3. Дык узлажылі на іх рукі і даручылі іх варце да наступнага дня, бо быў ужо вечар.

4. А многія з тых, што слухалі слова, уверылі; і лік мужчын быў каля пяці тысяч.

5. На другі дзень у Ерузаліме сабраліся іх начальнікі, старшыні і кніжнікі,

6. і першасьвятар Анна, і Каяфа, і Ян, і Аляксандар ды колькі іх было са сьвятарскага роду.

7. І паставілі іх пасярэдзіне і пыталіся: "Якою моцай ці ў чыё імя вы гэта зрабілі?"

8. Тады Пётар, напоўнены Сьвятым Духам, сказаў ім: "Правадыры народу і старшыні!

9. Калі сягоньня дзеля дабрадзейства хвораму чалавеку, праз якое ён быў аздароўлены, вы дапытваеце нас,

10. дык хай будзе ведама ўсім вам ды ўсяму народу Ізраэля, што ў імя Езуса Хрыста Назарэйца, каторага вы ўкрыжавалі і каторага Бог уваскрасіў з памёршых, праз Яго гэты чалавек стаіць перад вамі здаровы.

11. Ён - камень, каторы вы, будаўнікі, адкінулі, а Ён вось стаўся галавою вугла.

12. І няма ў нікім іншым збаўленьня, бо няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у каторым маглі б мы быць збаўлены".

13. Яны вось, бачачы адвагу Пятра і Яна ды даведаўшыся, што яны людзі без навукі і простыя, зьдзівіліся і пазналі іх, што яны былі з Езусам.

14. Ды бачачы стаячага з імі аздароўленага чалавека, нічога не маглі сказаць насупраць.

15. Дык загадалі ім выйсьці з залі Рады і радзіліся,

16. кажучы: "Што маем зрабіць з гэтымі людзьмі? Бо ўсім жыхарам Ерузаліма ясна, што споўнены імі знак, і мы ня можам запярэчыць.

17. Але каб не разыходзілася гэта ў народзе, сурова забаронім ім, каб не прамаўлялі да нікога ў гэтае імя".

18. І зноў пазвалі іх і забаранілі ім зусім прамаўляць і навучаць у імя Езуса.

19. Аднак Пётар і Ян адказалі ім: "Судзіце самі, ці справядліва на віду Бога вас больш слухаць, чым Бога?

20. Бо мы ня можам бо мы не гаварыць пра тое, што мы бачылі і чулі".

21. Дык яны панавілі пагрозы і, не знаходзячы за што караць, выпусцілі іх дзеля народу, бо ўсе славілі Бога з прычыны таго, што сталася.

22. Бо той чалавек, з якім стаўся знак аздараўленьня, меў болей сарака гадоў.

Малітва Царквы ў перасьледаваньні

23. Асвабоджаныя, яны прыйшлі да сваіх і абвясьцілі, што казалі ім першасьвятары і старшыні.

24. Тыя ж, выслухаўшы (аповед), аднадушна паднялі голас да Бога і маліліся: "Госпадзе, Ты, што стварыў неба і зямлю, і мора, ды ўсё, што ёсьць на іх.

25. Ты праз Духа Сьвятога сказаў вуснамі Давіда, слугі твайго: "Чаго бунтуюцца народы, ды людзі задумалі ліхое?

26. Паўсталі каралі зямлі ды князі зыйшліся ў адно супраць Госпада і супраць памазанца Яго".

27. Бо сапраўды зыйшліся ў гэтым горадзе супраць сьвятога Слугі Твайго Езуса, каторага Ты намасьціў, Герод і Понці Пілат з паганамі ды народам Ізраэля,

28. каб зьдзейсьніць тое, што рука і рада Твая прызначылі стацца.

29. І цяпер, Госпадзе, зьвярні вочы на пагрозы іхнія ды дай слугам Тваім з усёю адвагай вясьціць слова Тваё,

30. ды працягні руку Тваю, каб аздараўляць, і чыніць знакі і цуды праз імя сьвятога Слугі Твайго Езуса".

31. І калі яны памаліліся, задрыжэла месца, на якім былі яны сабраўшыся, ды ўсе былі напоўнены Духам Сьвятым і вясьцілі Слова Божае адважна.

Любоў у першай Царкве

32. І адзін дух ды адно сэрца ажыўлялі ўсіх веручых; што мелі, ні адзін не называў сваім, бо ўсё ў іх было супольнае.

33. І апосталы з вялікай сілай сьведчылі пра ўваскарасеньне Госпада Езуса, і ласка вялікая была на ўсіх іх.

34. І не было між іх нікога ў недастатку, бо кожны ўласьнік зямлі або дому прадаваў іх ды прыносіў атрыманыя грошы,

35. ды складаў ля ног апосталаў, і дзялілі іх між тых, што мелі патрэбу.

36. Язэп жа, празваны апосталамі Барнабай, што значыць Сын пацяшэньня, левіт, родам з Кіпру,

37. меўшы палетак зямлі, прадаў яго і прынёс грошы, і паклаў ля ног апосталаў.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст