Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеяньні апосталаў


 

 

Дзеяньні апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

22

Прамова Паўла да Юдэяў

1. "Мужы браты і бацькі, паслухайце, што я вам цяпер скажу ў сваё апраўданьне".

2. Пачуўшы, што ён гаворыць на гэбрайскаи мове, яны тым больш сьціхлі. Ён жа казаў:

3. "Я - Юдэй, народжаны ў Тарсе, што ў Цыліцыі, выгадаваны ў гэтым горадзе, ля ног Гамаліеля атрымаў руплівае ўзгадаваньне ў праўдзе айцоўскага закону, шчыры слуга Бога, як і вы ўсе сягоньня.

4. Перасьледаваў я гэты шлях аж да кары сьмерці, бяручы ў путы і кідаючы ў вязьніцу мужчын і жанчын,

5. што могуць засьведчыць першасьвятар і Рада. Ад іх атрымаў лісты я да братоў і направіўся ў Дамашак з мэтаю арыштоўваць тых, што былі там, ды дастаўляць у Ерузалім для пакараньня.

6. І здарылася, калі я ішоў і набліжаўся да Дамашку, каля поўдня раптам агарнула мяне вялікае сьвятло з неба.

7. І я ўпаў на зямлю, і пачуў голас, які казаў мне: "Саўл, Саўл, чаму ты перасьледуеш Мяне?"

8. Я спытаў: "Хто Ты, Госпадзе?" Ён сказаў мне: "Я - Езус з Назарэту, каторага ты перасьледуеш".

9. Тыя, ж што былі са мною, бачылі, праўда, сьвятло, але голасу Яго ня чулі, які гаварыў са мной.

10. Дык я спытаў: "Што маю рабіць, Госпадзе?" Госпад жа сказаў мне: "Устань і ідзі ў Дамашак, ды там скажуць табе ўсё, што маеш рабіць".

11. І як я асьлеп ад яркасьці таго сьвятла, дык ведзены за руку таварышамі, прыбыў у Дамашак.

12. І нейкі Ананія, чалавек пабожны, жывучы паводле закону, пра што сьведчаць усе жывучыя там Юдэі,

13. прыбыў да мяне і, падыйшоўшы, сказаў: "Саўле, браце, праглянь!" І я ў тую ж хвіліну ўбачыў яго.

14. А ён кажа: "Бог бацькоў нашых выбраў цябе, каб пазнаў ты волю Ягоную і ўбачыў Справядлівага, ды пачуў голас з вуснаў Яго,

15. бо будзеш сьведчыць аб ім усім людзям, што ты бачыў і чуў.

16. Дык не марудзь. Прыймі хрост і абмый грахі твае, прызваўшы імя Ягонае".

17. А калі вярнуўся я ў Ерузалім і маліўся ў сьвятыні, апынуўся ў захапленьні

18. і ўбачыў Яго, як Ён мне казаў: "Пасьпяшайся і выйдзі з Ерузаліму, бо ня прыймуць твайго сьведчаньня пра Мяне".

19. Я ж сказаў: "Госпадзе, яны ж ведаюць, што я тых, што вераць у Цябе, замыкаў у вязьніцах і бічаваў у сынагогах;

20. а калі пралівана была кроў Сьцяпана, сьведкі Твайго, і я ўдзельнічаў, і згаджаўся на гэта ды пільнаваў адзеньня забойцаў ягоных".

21. Ён жа сказаў мне: "Ідзі, бо я цябе пашлю далёка да паганаў".

Павал выяўляе Рымскае грамадзянства

22. І слуxалі яны яго да гэтых словаў і тады закрычалі: "Прымі з зямлі такога, бо яму нельга жыць!"

23. А калі яны крычалі, і махалі адзеньнем, і кідалі пясок у паветра,

24. трыбун загадаў завесьці яго ў крэпасьць ды бічаваньнем змусіць яго прызнацца, каб даведацца прычыну, дзеля якой так крычаць на яго.

25. І калі яго вязалі рамнямі, Павал зьвярнуўся да стаячага побач сотніка, кажучы: "Ці маеце права без суду бічаваць грамадзяніна Рымскага?"

26. Пачуўшы гэта, сотнік пайшоў да трыбуна і сказаў яму: "Што робіш? Гэты ж чалавек - Рымлянін".

27. Трыбун падыйшоў і спытаўся ў яго: "Скажы, ці ты - Рымлянін?" А Павал сказаў: "Так".

28. Трыбун адказаў: "Я за вялікую суму здабыў гэтае грамадзянства". А Павал сказаў: "Я маю яго ад нараджэньня".

29. Адразу таму адыйшлі ад яго тыя, што меліся выпытваць яго. А трыбун, даведаўшыся, што Павал ёсьць Рымлянін, спалохаўся, што загадаў яго зьвязаць.

Павал перад Радай

30. На другі дзень трыбун, хочучы лепш даведацца, з якой прычыны вінавацяць яго Юдэі, зьняў з яго рамяні, ды загадаў прыйсьці першасьвятарам і ўсёй Радзе, і, прывёўшы Паўла, паставіў яго перад імі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст