Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеяньні апосталаў


 

 

Дзеяньні апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

11

Пётар тлумачыць справу Карнэля

1. Апосталы ж і браты, што былі ў Юдэі, даведаліся, што і пагане прынялі слова Божае.

2. Дзеля таго, калі Пётар прыбыў у Ерузалім, веручыя з абрэзаных дакаралі яго:

3. кажучы: "Ты пайшоў да людзей неабрэзаных ды еў з імі".

4. Тады Пётар пачаў выясьняць па парадку, кажучы:

5. "Калі я быў у горадзе Ёппе і маліўся, у захапленьні ўбачыў зьяву, як нейкі прадмет, падобны на вялікі абрус, за чатыры канцы спускаўся з неба, аж спусьціўся каля мяне.

6. І, прыглядаючыся да яго пільна, заўважыў на ім чацьвераногіх зямлі, зьвяроў і паўзуноў ды птушкі нябесныя.

7. Ды пачуў я голас, кажучы мне: "Устань, Пётар, забівай і еш!"

8. Я адказаў: "Ніякім чынам, Госпадзе! Ніколі штосьці паганага або нячыстага ня браў я ў свае вусны".

9. Але голас з неба азваўся паўторна: "Што Бог ачысьціў, ты не называй нячыстым!"

10. І так паўтарылася тры разы, і зноў усё было ўзята ў неба.

11. І зараз жа перад домам, у якім мы прабывалі, паявіліся трох мужчын, пасланыя з Цэзарэі да мяне.

12. І сказаў мне Дух, каб я, не сумняваючыся, пайшоў з імі. А разам са мной пайшлі таксама тых шэсьць братоў, і мы разам прыбылі ў дом таго чалавека.

13. Ён вось нам расказаў, як убачыў анёла, які зьявіўся ў яго доме, і сказаў: "Пашлі ў Ёппу і пакліч Сымона, званага Пятром.

14. Ён скажа табе словы, праз якія будзеш збаўлены ты і ўвесь дом твой".

15. Калі ж я пачаў навучаць, Дух Сьвяты зыйшоў на іх, як і на нас на пачатку.

16. І прыпомніў я тады словы, сказаныя Госпадам: "Ян хрысьціў вадою, вы ж будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым".

17. Дык калі Бог даў ім такі самы дар, як і нам, каторыя ўверылі ў Госпада Езуса Хрыста, то хто ж я, каб мог працівіцца Богу".

18. Пачуўшы гэта, усе супакоіліся ды славілі Бога, і казалі: "Дык і паганам даў Бог ласку навяртаньня дзеля жыцьця".

Пачаткі хрысьціянства ў Антыёхіі

19. А тыя, што былі расьсеяны дзеля перасьледваньня, узьнікішага з прычыны Сьцяпана, дабраліся аж да Фэніцыі, і Кіпру, і Антыёхіі, абвяшчаючы слова адно толькі Юдэям.

20. З іх жа некаторыя былі Кіпрыйцы і Цырэнэйцы, якія, прыбыўшы ў Антыёхію, сталі навучаць і Грэкаў, абвяшчаючы добрую вестку пра Госпада Езуса.

21. І рука Госпадава была з імі, і многія ўверылі і навярнуліся да Госпада.

22. І вестка пра гэта дайшла да вушэй царквы ў Ерузаліме, дык паслалі Барнабу ў Антыёхію.

23. Калі ён прыбыў і ўбачыў ласку Божую, усьцешыўся ды заахвочваў усіх, каб усім сэрцам трывалі пры Госпадзе.

24. А быў ён чалавек добры і поўны Духа Сьвятога ды веры. І вялікая грамада прыхінулася да Госпада.

25. Пасьля ён направіўся ў Тарс, каб адшукаць Саўла.

26. І калі знайшоў яго, прывёў у Антыёхію, ды цэлы год працавалі разам у царкве, навучаючы вялікую грамаду людзей. І ў Антыёхіі першы раз вучняў назвалі хрысьціянамі.

27. У той вось час з Ерузаліму ў Антыёхію прыбылі прарокі.

28. І вось адзін з іх, імем Агаб, устаўшы, прадказваў праз Духа, што па ўсёй зямлі мае быць вялікі голад; і стаўся ён за Кляўдыя.

29. Дык вучні вырашылі, што кожны па магчымасьці мае ўспамагчы братоў, пражываючых у Юдэі.

30. Так яны і зрабілі, пасылаючы (дапамогу старшым) праз Барнабу і Саўла.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст