Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангельле паводле Матэвуша


 

 

Эвангельле паводле Матэвуша

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

3

Падрыхтоўка служэньня Езуса

Ян Хрысьціцель

1.   У тыя дні паявіўся Ян Хрысьціцель, прапаведуючы ў пустыні Юдэйскай

2.   і кажучы: "Навяртайцеся, бо наблізілася Каралеўства Нябеснае".

3.   А ён быў тым, пра каго прадказваў прарок Ісая, кажучы: "Голас гамонячага ў пустыні: "Прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму!"

4.   Сам жа Ян насіў адзеньне з вярблюдавага воласу і дзяжку скураную на паясьніцы сваёй, а ежай Яму была шаранча і дзікі мёд.

5.   Дык да яго выходзілі Ерузалім і ўся Юдэя, ды ўсе ваколіцы каля Ярдана,

6.   і былі ім хрышчаны ў Ярдане, вызнаючы свае грахі.

7.   А калі ўгледзеў многіх фарысэяў і садукеяў, прыходзячых да хросту свайго, сварыўся на іх: "Род зьмяіны, хто заручыўся, што ўбяжыце ад будучага гневу?

8.   Чыніце належны плод навярненьня,

9.   і ня думайце хваліцца: "Маем бацьку Абрагама". Бо кажу вам, што Бог магутны з гэтых каменьняў можа падняць сыноў Абрагаму.

10. Бо ўжо сякера прыстаўлена да караня дрэваў; кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, будзе высечана і кінута ў агонь.

11. Я вас хрышчу вадою дзеля навярненьня, але Той, Хто прыйдзе па мне, дужэйшы, чым я. Яму я ня варты насіць сандалаў. Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём.

12. Ён трымае ў сваёй руцэ веялку, і ачысьціць ток свой, ды зьбярэ пшаніцу сваю ў гумно, а мякіну спаліць незгасаемым агнём.

Хрост Езуса

13. Тады Езус прыйшоў з Галілеі на Ярдан да Яна прыняць хрост ад яго.

14. Але Ян узбараняўся дзеля Яго, кажучы: "Я павінен быць ахрышчаны Табою, а Ты ідзеш да мяне?"

15. Але Езус сказаў яму: "Пакінь цяпер, бо гэтак нам належыць выпаўніць усякую справядлівасьць". Тады (Ян) прыняў Яго.

16. А калі Езус быў ахрышчаны, зараз выйшаў з вады, і вось жа адкрыліся нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, зыходзячага як галуба і прыходзячага на Яго.

17. Ды голас з неба, кажучы: "Гэта Сын Мой улюблёны, Якога Я ўпадабаў сабе".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст