01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16
13 Калі б я гукаў мовамі людзкімі й ангільскімі, а міласьці ня меў, дык я - медзь зьвінячая і цымбалы гучныя. I калі б я меў прароцтвы, і ведаў усі тайны, і меў усялякае знацьцё, і меў бы ўсю веру, ажно горы перасуваў, а міласьці ня меў, - то я нічога. 3 I калі б раздаў усе меньне свае, і калі б аддаў цела свае на спаленьне, а міласьці ня меў, - дык гэта імне не карысна.
4 Міласьць цярплівая, зычлівая, міласьць не завідная, міласьць не вяльмуецца, не пыхацее, 5 Не заховуецца нялець, ня шукае свайго собскага, ня квеліцца, ня думае ліха, 6 Ня цешыцца зь бяспраўя, але цешыцца з праўды; 7 Усе пакрывае, усяму вера, усяго спадзяецца, у вусім трывае.
8 Міласьць ніколі не перастаець, хоць ё прароцтвы, але перастануць, хоць ё мовы, але перастануць, хоць ё веда, але перастане. 9 Бо мы часткава ведаем і часткава праракаем. 10 Як настане дасканальнае, тады часткавае аддаліцца.
11 Як я быў бязьлеткам, я зюкаў, як бязьлетак, я думаў, як бязьлетак, я разважаў, як бязьлетак; а як стаў мужам, дык пакінаў бязьлетнае. 12. Цяпер мы глядзім, бы пераз шкло, наўманы, але тады відам да віду; цяпер я ведаю часткава, а тады пазнаю, падобна як я супоўна пазнаны.
13 Цяпер трываюць тры: вера, надзея, міласьць; гэтыя тры, але большая зь іх міласьць.
|