Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Яана


 

 

Евангеля подле сьвятога Яана

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10
11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21


8 Ісус жа пайшоў на гару Аліўную. 2 А рана нараніцы прышоў ізноў да сьвятыні, і ўвесь люд прыходзіў да Яго, і Ён сеў і навучаў іх. 3 I прыводзяць кніжнікі а фарысэі жонку, застрэтую ў чужалостве, і, пастанавіўшы яе пасярэдзіне, 4 Кажуць Яму: „Вучыцелю, гэтая жонка застрэта на ўчынку чужалоства; 5 А ў Праве Масей казаў нам укаменаваць такую. Дык што скажаш Ты?" 6 Яны ж казалі гэта, спакушаючы Яго, каб магчы жалаваць на Яго. Але Ісус, нахінуўшыся далоў, пісаў палцам Сваім на зямлі. 7 Як жа ўсе пыталіся ў Яго, Ён выпрастаўся й сказаў ім: „Хто з вас бяз грэху, няхай першы кіне камень у яе". 8 I ўзноў, нахінуўшыся далоў, пісаў на зямлі. 9 Яны ж, пачуўшы, вышлі адзін за адным, пачынаючы із старшых аж да апошняга, і застаўся адзін Ісус і жонка, стоячы пасярэдзіне. 10 I Ісус, выпрастаўшыся і нікога не абачыўшы, апрача жонкі, сказаў ёй: „Жонка, ідзе вінаваньнікі твае? Ніхто не засудзіў цябе?" 11 Яна ж сказала: „Ніхто, Спадару". I Ісус сказаў ёй: „I Я цябе не засуджую. Ідзі і наперад не грашы".

12 Тады ізноў казаў ім Ісус: „Я сьвятло сьвету; хто йдзець за Імною, ня будзе хадзіць у цямноце, але будзе мець сьвятло жыцьця". 13 Тады сказалі Яму фарысэі: „Ты Сам празь Сябе сьветчыш; сьветчаньне Твае непраўдзівае". 14 Ісус адказаў і сказаў ім: „Нават калі Я Сам празь Сябе сьветчу, сьветчаньне Мае праўдзівае, бо Я ведаю, скуль Я прышоў і куды йду; а вы ня ведаеце, скуль Я прышоў і куды йду. 15 Вы судзіце подле цела; Я ня суджу нікога. 16 Калі ж і Я суджу, суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але й Айцец, што паслаў Мяне. 17 I Ў Праве вашым напісана, што сьветчаньне двух чалавекаў праўдзівае. 18 Я Сам сьветчу празь Сябе, і Айцец, што паслаў Мяне, еьветча празь Мяне". 19 Дык яны сказалі Яму: „Ідзе Айцец Твой?" Ісус адказаў: „Вы ня знаеце Мяне ані Айца Майго; калі б вы зналі Мяне, зналі б і Айца Майго". 20 Гэтыя словы казаў Ён ля скарбонкі, навучаючы ў сьвятыні; і ніхто ня няў Яго, бо яшчэ ня была прышоўшы гадзіна Ягоная.

21 I ўзноў сказаў Ён ім: ,,Я йду, і будзеце шукаць Мяне, і ў грэху сваім памрыце. Куды Я йду, вы ня можаце прыйсьці". 22 I гукалі Юдэі: „Ці Ён заб'ець Сябе Самога, што кажа: ,Куды Я йду, вы ня можаце прыйсьці'?" 23 I сказаў Ён ім: ,,Вы з далоўя, Я з гары; вы з гэтага сьвету, Я ня ізь сьвету гэтага. 24 Затым Я сказаў вам, што вы памрыце ў грахох сваіх; бо калі ня ўверыце, што Я ё, памрыце ў грахох сваіх". 25 Тады яны сказалі Яму: „Ты хто?" Ісус сказаў ім: „Супоўна тое, што Я кажу вам. 26 Шмат маю казаць і судзіць праз вас, але Тый, што паслаў Мяне, ё праўдзівы, і Я, што чуў ад Яго, тое кажу сьвету". 27 Яньг не разумелі, што Ён казаў ім праз Айца. 28 Дык Ісус сказаў ім: „Як уздыймеце Сына Людзкога, тады пазнаеце, што Я ё, і нічога не раблю Сам ад Сябе, але, як Айцец навучыў, тое кажу. 29 I Тый, што паслаў Мяне, ё з Імною; бо Ён не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды чыню, што Ён падабае".

30 Як Ён гукаў гэта, шмат хто ўверыў у Яго. 31 Тады Ісус сказаў Юдэям, каторыя ўверылі ў Яго: ,,'Калі застаніцеся ў слове Маім, вы запраўды вучанікі Мае; 32 I пазнаеце праўду, і праўда вывальне вас". 33 Яны адказалі Яму: „Мы насеньне Абрагамова і нічыімі нявольнікамі ня былі ніколі; як жа Ты кажаш: ,Вы станеце вольныя'?" 34 Ісус адказаў ім: „Запраўды, запраўды кажу вам: кажны, хто грэша, ё нявольнік грэху. 35 Але нявольнік не застаецца ў доме на векі; Сын застаецца на векі. 36 Дык, калі Сын вывальне вас, будзеце запраўды вольныя. 37 Ведаю, што вы насеньне Абрагамова; шукаеце, адылі, забіць Мяне, бо слова Мае не зьмяшчаецца ў вас. 38 Я кажу, што бачыў у Вайца Свайго; а вы робіце, што чулі ад айца свайго". 39 Адказалі яны й сказалі Яму: „Айцец наш Абрагам". Кажа ім Ісус: „Калі б вы былі дзеці Абрагамовы, чынілі б учынкі Абрагамовы. 40 А цяпер шукаеце забіць Мяне, Чалавека, што сказаў вам праўду, каторую Я пачуў ад Бога. Гэтага Абрагам яе пабіў. 41 Вы чыніце ўчынкі айца свайго". Сказалі Яму: „Мы не народжаныя ў бязулстве; аднаго Айца маем, Бога".

42 Ісус сказаў ім: „Калі б Бог быў Айцец вашы, вы мілавалі б Мяне, бо Я ад Бога вышаў і прышоў; бо Я ня Сам ад Сябе прышоў, але ён Мяне паслаў. 43 Чаму вы ня цяміце мовы мае? Бо ня можаце чуць слова Майго. 44 Вы - ад айца дзявала і хочаце чыніць жады айца свайго. Ён быў убіўца з пачатку і ня вытрываў у праўдзе, бо нямаш праўды ў ім. Як ён гукае ману, гукае із свайго собскага, бо ён манюка і айцец маны. 45 А як Я праўду кажу, ня верыце Імне. 46 Хто з вас абвінуе Мяне што да грэху? Калі Я праўду кажу, чаму ня верыце Імне? 47 Хто ад Бога, чуе словы Божыя. Вы затым ня чуеце, што вы не ад Бога".

48 Юдэі адказалі і сказалі Яму: ,,Ці ня добра мы сказалі, што ты - Самаранін і маеш нячысьціка?" 49 Ісус адказаў: „Я ня маю нячысьціка, але Я тшчу Айца Свайго, а вы зьневажаеце Мяне. 50 Я ж ня шукаю славы Свае, - ё хто шукае й судзе. 51 Запраўды, запраўды кажу вам: калі хто будзе дзяржаць слова Мае, сьмерці аніяк не абача на векі". 52 Сказалі Яму Юдэі: „Цяпер мы даведаліся, што Ты маеш нячысьціка. Абрагам памер а прарокі, а Ты кажаш: ,Калі хто дзяржыць слова Мае, аніяк не абача сьмерці на векі'. 53 Нягож Ты вялікшы за айца нашага Абрагама, каторы памер? і прарокі памерлі. Кім ты Сябе чыніш?" 54 Ісус адказаў: „Калі Я слаўлю Сябе, Мая слава нішто. Ё Айцец Мой, што славе Мяне, праз Каторага вы кажаце, што Ён Бог ваш. 55 I вы ня знаеце Яго, але Я знаю Яго; і калі б Я сказаў, што ня знаю Яго, то быў бы манюка, як вы. Але Я знаю Яго й слова Ягонае дзяржу. 56 Айцец ваш Абрагам цешыўся, што меў бачыць дзень Мой; і бачыў, і весяліўся". 57 Юдэі сказалі Яму: „Табе няма яшчэ пяцьдзясят год, і Ты бачыў Абрагама?" 58 Ісус сказаў ім: „Запраўды, запраўды кажу вам: уперад чымся быў Абрагам, Я ё". 59 Тады ўзялі каменьне, каб кінуць у Яго; але Ісус стаіўся і вышаў ізь сьвятыні, прайшоўшы сярод іх; і гэтак адышоў.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст