Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Яана


 

 

Евангеля подле сьвятога Яана

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10
11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21


7 Потым жа Ісуе хадзіў па Ґалілеі, бо не хацеў хадзіць у Юдэі, бо Юдэі шукалі забіць Яго. 2 I бліжэла юдэйскае сьвята Будкаў. 3 Тады браты Ягоныя сказалі Яму: „Выйдзі адгэтуль і йдзі да Юдэі, каб і вучанікі Твае бачылі ўчынкі Твае, каторыя Ты чыніш; 4 Бо ніхто ня робе нічога ў  тайбе, і хоча сам быць ведамным; калі Ты чыніш гэтыя ўчынкі, зьявіся сьвету". 5 Бо й браты Ягоныя ня верылі ў Яго. 6 I кажа ім Ісус: „Мая пара яшчэ ня прышла, а вам заўсёды пара. 7 Сьвет ня можа ненавідзіць вас, але Мяне ён ненавідзе, бо Я сьветчу празь яго, што ўчынкі ягоныя ліхія. 8 Вы ўзыйдзіце на гэта сьвята; Я яшчэ ня ўзыйду на гэта сьвята, бо час Мой яшчэ ня выпаўніўся". 9 Сказаўшы гэта ім, застаўся ў Ґалілеі.

10 Але як браты Ягоныя ўзышлі на сьвята, тады Ён таксама ўзышоў на сьвята, ня яўна, а як бы тойма. 11 Юдэі ж шукалі Яго ў сьвята і казалі: „Ідзе Ён?" 12 I шмат было нараканьня на Яго памеж грудамі. Адныя казалі: „Ён добры", другія казалі: „Не, але зводзе груды". 13 Ніхто, адылі, ня гукаў празь Яго яўна, баючыся Юдэяў.

14 Але ўжо ў палавіцы сьвята Ісус увыйшоў у сьвятыню і навучаў. 15 I дзіваваліся Юдэі, кажучы: „Як знае Ён пісьмы, ніколі ня вучыўшыся?" 16 Дык адказаў Ісус і сказаў: „Мая навука не Мая, але таго, хто Мяне паслаў. 17 Хто зыча чыніць волю Ягоную, тый даведаецца праз гэту навуку, ці ад Бога яна, ці Я сам ад Сябе кажу. 18 Хто гукае сам ад сябе, шукае славы свае; а хто шукае славы таго, хто паслаў Яго, Тый праўдзівы, і няма несправядлівасьці ў Ім. 19 Ці ня даў вам Масей права? і ніхто не дзяржыць права. Чаму шукаеце забіць Мяне ?"

20 Адказаў груд: „Нячысьціка маеш; хто шукае забіць Цябе?" 21 Адказаў Ісус і сказаў ім: „Я зрабіў адзін учынак, і ўсі вы дзівуецеся. 22 Масей даў вам абразаньне, - не каб яно было ад Масея, але ад айцоў, - і вы ў сыботу абразаеце чалавека. 23 Калі чалавек прыймае абразаньне ў сыботу, каб ня быў узрушаны закон Масеяў, чаму на Мяне злуецеся, што Я цэлага чалавека ўздаравіў у сыботу? 24 Ня судзіце подле выгляду, але судзіце суд справядлівы".

25 Тады некатрыя зь Ерузалімцаў сказалі: „Ці ня гэта Тый, Каторага шукаюць забіць? 26 I вось, Ён гукае яўна, і нічога ня кажуць Яму. Ці старцы запраўды прызналі, што гэты ё Хрыстос? 27 Але праз гэтага мы ведаем, скуль Ён: Хрыстос жа, як прыйдзе, ніхто ня будзе ведаць, скуль Ён".

28 I загукаў Ісус у сьвятыні, вучачы а кажучы: „I знаеце Мяне, і ведаеце скуль Я; але Я прышоў ня Сам ад Сябе, а Тый, што паслаў Мяне, ё праўдзівы, каторага ня знаеце. 29 Я знаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне".

30 I шукалі няць Яго, і ніхто не наклаў рукі свае на Яго, бо яшчэ ня прышла гадзіна Ягоная. 31 Але шмат із груду ўверылі ў Яго й казалі: ,,Ці Хрыстос, як прыйдзе, учыне знакоў балей за тыя, што Гэты ўчыніў?"

32 Пачулі фарысэі гэтыя дзейкі цішком празь Яго ў гурбе, і паслалі фарысэі а найвышшыя сьвятары паслугачоў, няць Яго. 33 Тады Ісус сказаў: „Яшчэ малы час Я з вамі, і пайду да Тога, Хто паслаў Мяне. 34 Будзеце шукаць Мяне, і ня знойдзеце; і йдзе буду Я, вы ня можаце прыйсьці". 35 Дык Юдэі гукалі адны адным: „Куды Ён пойдзе, што мы ня знойдзем Яго? Ці не маніцца Ён ісьці да расьцярушэньня памеж Грэкаў і навучаць Грэкаў? 36 Што за слова, каторае Ён сказаў: ,Будзеце шукаць Мяне, і ня знойдзеце; і йдзе буду Я, вы ня можаце прыйсьці' ?"

37 Апошняга дня вялікага сьвята Ісус стаяў і гукаў, кажучы: „Хто сьмягне, ідзі да Мяне й напіся. 38 Хто вера ў Мяне, як сказана ў Пісьме, ,Рэкі жывое вады пацякуць із улоньня ягонага' ". 39 А гэта сказаў Ён праз Духа, Каторы мелі адзяржаць тыя, што верылі ў Яго, бо Духа на іх ня было яшчэ, бо Ісус ня быў яшчэ ўслаўлены. 40 Тады з груду, пачуўшы гэтае слова, казалі: „Гэта запраўды тый прарока". 41 Другія казалі: „Гэта Хрыстос". Іншыя гукалі: „Ціж із Ґалілеі прыйдзе Хрыстос? 42 Ці не сказала Пісьмо, што Хрыстос прыйдзе з насеньня Давідавага і ізь сяла Бэтлеему, скуль Давід быў?" 43 Дык быў падзел у грудзе што да Яго. 44 Некатрыя ж зь іх зычылі няць Яго, але ніхто не наклаў рукі на Яго. 45 Дык паслугачыя прышлі да найвышшых сьвятароў а фарысэяў, і гэтыя сказалі ім: „Чаму вы не прывялі Яго ?" 46 Паслугачыя адказалі: „Ніколі чалавек ня гукаў так, як Гэты Чалавек". 47 I фарысэі адказалі ім: „Нягож і вы зьведзены? 48 Ці хто із старцоў уверыў у Яго альбо з фарысэяў ? 49 Але гэты груд, каторы ня знае Права, пракляты ён". 50 Кажа ім Мікадым, тый, што прыходзіў да Яго ўперад, будучы адзін ізь іх: 51 „Ці судзе Права наша чалавека, ня выслухаўшы яго ўперад і не даведаўшыся, што ён робе?" 52 Адказалі й сказалі Яму: „Ці й ты не з Ґалілеі? Скумай і глядзі, што ніякі прарока не паўстаець із Ґалілеі". 53 I пайшлі да дамоў сваіх.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст