Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Яана


 

 

Евангеля подле сьвятога Яана

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10
11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21


4 Як жа даведаўся Спадар, што фарысэі чулі, што Ісус балей прыдбаець вучанікаў і хрысьце, чымся Яан, - 2 Хоць Ісус Сам ня хрысьціў, але вучанікі Ягоныя, - 3 Ён пакінуў Юдэю і пайшоў ізноў да Ґалілеі. 4 I належыла Яму праходзіць пераз Самару.

5 Дык прыходзе Ён да места самарскага, званага Сыхар, ля лапіны зямлі, што Якаў даў сыну свайму Язэпу. 6 Жарало Якавава было там. Дык Ісус, здарожыўшыся, сеў ля жарала. Было каля шостае гадзіны. 7 Прыходзе жонка із Самары засіліць вады. Ісус кажа ёй. „Дай Імне піць". 8 (Бо вучанікі Ягоныя адхінуліся да места купіць ежы). 9 Самаранка ж кажа Яму: „Як Ты, будучы Юдэям, просіш піць у мяне Самаранкі?" бо Юдэі ня маюць узаем'я із Самаранмі. 10 Адказаў Ісус і сказаў ёй: „Калі б ты ведала дар Божы, і Хто кажа табе: Дай Імне піць', прасіла б у Яго, і Ён даў бы табе жывое вады". 11 Яна кажа Яму: „Спадару, Ты й засіліць ня маеш чым, і студня глыбокая; дык скуль жа маеш жывую ваду? 12 Нягож ты вялікшы за айца нашага Якава, каторы даў нам гэтую студню, і сам піў зь яе, і сынове ягоныя, і статак ягоны?" 13 Адказаў Ісус і сказаў ёй: „Кажны, хто п'ець гэтую ваду, ізноў усьмягне; 14 А хто п'ець ваду, каторую Я дам яму, ня ўсьмягне на векі; але вада, што я дам яму, станецца ў ім жаралом вады, што цячэць у жыцьцё вечнае". 15 Жонка кажа: „Спадару, дай імне тае вады, каб я ня сьмягла і ня прыходзіла сюды сіляць". 16 Ісус кажа ёй: „Пайдзі, пагукай мужа свайго і прыйдзі сюды". 17 Адказала жонка й сказала: „Я ня маю мужа". Ісус кажа ёй: „Добра ты сказала, што ня маеш мужа; 18 Бо ты мела пяцёх мужоў, і тый, каторага цяпер маеш, ня муж табе; гэта праўдзіва ты сказала". 19 Жонка кажа Яму: „Спадару, бачу, што Ты прарока. 20 Айцове нашы кланяліся на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ерузаліме месца, ідзе належа кланяцца". 21 Ісус кажа ёй: „Жонка, павер Імне, што настаець гадзіна, калі і не на гэтай гары, і не ў Ерузаліме будзеце кланяцца Айцу. 22 Вы кланяецеся таму, чаго ня ведаеце; мы кланяемся таму, што ведаем, бо спасеньне ад Юдэяў. 23 Але настаець гадзіна, і цяпер ё, калі праўдзівыя багамолцы будуць кланяцца Айцу ў духу а ў праўдзе; бо таковых багамолцаў Айцец шукае Сабе. 24 Бог - дух, і тыя, што кланяюцца Яму, маюць кланяцца ў духу а ў праўдзе". 25 Жонка кажа Яму: ,,Я ведаю, што прыходзе Месія, званы Хрыстом; як Ён прыйдзе, паведаме нам усе". 26 Ісус кажа ёй: „Гэта Я, Каторы гутару з табою".

27 На гэта прышлі вучанікі Ягоныя і дзіваваліся, што Ён гутарыў із жонкаю; ні водзін ізь іх, адылі, не сказаў: ,Чаго шукаеш?' альбо: ,Чаму гутарыш ізь ёю?'

28 Тады жонка пакінула вядро свае, і пайшла да места, і кажа людзём:

29 „Пайдзіце, абачча чалавека, каторы сказаў імне ўсе, што я раблю, ці ня Хрыстос Ён?" 30 Яны вышлі зь места й прышлі да Яго.

31 Прымеж таго вучанікі прасілі Яго, кажучы: „Раббі, еж". 32 Але Ён сказаў ім: „Я маю ежу есьці, каторае вы ня знаеце". 33 Затым вучанікі казалі адзін аднаму: ,,Ці ня прынёс хто Яму есьці?" 34 Ісус кажа ім: „Мая ежа ё чыніць волю Таго, хто паслаў Мяне, і скончыць работу Ягоную. 35 Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і настане жніво? Вось, Я кажу вам: узьніміце вочы свае й глядзіце на нівы, бо яны ўжо пабялелі, каб жаць. 36 Хто жнець, тый адзержуе заплату й зьбірае плады да жыцьця вечнага, каб хто сее і хто жнець разам цешыліся. 37 Бо ў гэтым слова праўдзівае: адзін сее, а другі жнець. 38 Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі: іншыя працавалі, а вы ўвыйшлі ў працу іхную".

39 Шмат жа хто із Самаран места таго ўверылі ў Яго на слова жонкі, што сьветчыла: „Ён сказаў імне ўсе, што я зрабіла". 40 Затым, як прышлі да Яго Самаране, прасілі Яго застацца зь імі; і Ён пабыў там два дні. 41 I яшчэ шмат балей уверыла дзеля слова Ягонага. 42 I сказалі тэй жонцы: „Ужо ня дзеля паведаньня твайго верым, бо мы самы чулі Яго й ведаем, што гэта запраўды Спас сьвету".

43 Просьле ж двух дзён Ён вышаў стуль і пайшоў да Ґалілеі; 44 Бо Сам Ісус сьветчыў, што прарока ня мае сьці ў краіне сваёй. 45 А як прышоў Ён да Ґалілеі, Ґалілеяне прынялі Яго, бачачы, што ўчыніў Ён у Ерузаліме ў сьвята, бо й яны былі прышоўшы на сьвята.

46 Дык Ён ізноў прышоў да Каны Ґалілейскае, ідзе быў абярнуўшы ваду ў віно. I там быў адзін дваранін у Капернауме, каторага сын быў хворы. 47 Ён, пачуўшы, што Ісус прышоў зь Юдэі да Ґалілеі, прышоў да Яго і прасіў ісступіць і ўздаравіць сына ягонага, каторы канаў. 48 Затым сказаў яму Ісус: „Калі не абачыце знакоў а чудосаў, ня ўверыце". 49 Дваранін кажа яму: „Спадару, іступі, пакуль мае дзяцё не памерла". 50 Ісус кажа яму: ,Пайдзі, сын твой жывець". 51 I чалавек паверыў слову, што Ісус сказаў яму, і пайшоў. Але ўжо, як ён зыходзіў, нявольнікі ягоныя перанялі яго, кажучы, што дзяцюк твой жывець. 52 Дык ён папытаўся ў іх праз гадзіну, калі яму палепшала. Яму сказалі: „Учора а сёмай гадзіне пал пакінуў яго". 53 Дык бацька даведаўся, што тае ж гадзіны, каторае Ісус сказаў яму: „Сын твой жывець". I ён уверыў сам і ўвесь дом ягоны. 54 Гэты другі знак учыніў Ісус, прышоўшы зь Юдэі да Ґалілеі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст