01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21
21 Просьле гэтага зьявіўся Ісус ізноў вучанікам ля мора Тыверадзкага. Зьявіўся ж гэтак: 2 Былі там разам Сымон Пётра а Хама, званы Блізьнюк, а Нафанайла з Каны Ґалілейскае а Зэведэенкі а двух іншых із вучанікаў Ягоных.
3 Сымон Пётра кажа ім: „Іду лавіць рыбу". Кажуць яму: „Ідзем і мы з табою". I вышлі, і селі да стругу, і тае ночы нічога не злавілі.
4 А рана нараніцы, яшчэ золкам, стаў Ісус на беразе; вучанікі, адылі, ня ведалі, што гэта быў Ісус. 5 Дык Ісус кажа ім: „Дзеці, ці маеце якую ежу?" Яны адказалі Яму: „Не". 6 Ён жа сказаў ім: „Закіньце сець із правага боку струга, і знойдзеце". Яны закінулі, і ўжо не маглі выцягнуць яе з прычыны множасьці рыбы.
7 Кажа тады Пётру вучанік тый, каторага мілаваў Ісус: „Гэта Спадар". А Сымон Пётра, пачуўшы, што гэта Спадар, паперазаўся адзецьцям, - бо быў голы, - і кінуўся ў мора. 8 А іншыя вучанікі прыплылі ў лодцы, бо недалёка былі ад зямлі, локцяў каля дзьвесьце, цягнучы сець із рыбаю. 9 Як жа выеелі на зямлю, бачаць цяпло з вугальля, і рыбу, на ім чежачую, і хлеб.
10 Кажа ім Ісус: „Прынясіце з тае рыбы, што вы злавілі цяпер". 11 Пайшоў Сымон Пётра й выцягнуў сець на зямлю, поўную вялікае рыбы, каторае было сто пяцьдзясят тры; і ач было толькі, сець не парвалася.
12 Кажа ім Ісус: „Ідзіце, сьнедайце". Ніхто, адылі, зь іх ня сьмеў папытацца ў Яго: „Хто Ты?" ведаючы, што гэта Спадар. 13 Прыходзе Ісус, і бярэць хлеб, і даець ім, і рыбу таксама. 14 Гэта ўжо трэйці раз зьявіўся Ісус вучанікам, ускрэсшы зь мертвых.
15 А як яны пасьнедалі, кажа Сымону Пётру Ісус: „Сымоне Ёнёнку, ці мілуеш ты Мяне балей, чымся гэтыя?" Кажа Яму: „Але, Спадару, Ты ведаеш, што я люблю Цябе". Кажа яму: „Пасі ягняты Мае". 16 Кажа яму другім наваратам: „Сымоне Ёнёнку, ці мілуеш ты Мяне?" Кажа Яму: „Але, Спадару, Ты ведаеш, што я люблю Цябе". Кажа яму: „Будзь пастухом авец Маіх". 17 Кажа яму трэйцім наваратам: „Сымоне Ёнёнку, ці любіш ты Мяне?" Засмуціўся Пётра, што Ён сказаў яму трэйці раз: „Ці любіш ты Мяне?" і сказаў Яму: „Спадару, Ты ўсе ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе". Ісус кажа яму: „Пасі авечкі Мае.
18 „Запраўды, запраўды кажу табе: як ты быў малодшы, ты папяразаваўся сам і йшоў, куды зычыў; але як застарэеш, выцягнеш рукі свае, і іншы папяража цябе й павядзець, куды ня зычыш". 19 А гэта Ён сказаў, зазначаючы, якой сьмерцю ўславе ён Бога. I, сказаўшы гэта, кажа яму: „Ідзі за Імною".
20 Пётра, абярнуўшыся, бача йдучага за імі вучаніка, каторага мілаваў Ісус, і каторы на вячэры, нахінуўшыся да грудзёў Ягоных, сказаў: „Спадару, хто ізрадзе Цябе?" 21 Абачыўшы яго, Пётра кажа Ісусу: „Спадару, а ён што?" 22 Ісус кажа яму: „Калі Я зычу, каб ён застаўся, пакуль Я прыйду, што табе? ты за Імною йдзі".
23 Дык разышлося гэнае слова памеж братоў, што вучанік гэны не памрэць. Але не сказаў яму Ісус, што ён не памрэць, але: „Калі Я зычу, каб ён застаўся, пакуль Я прыйду, што табе?"
24 Гэта тый вучанік, што сьветча праз усе гэта, і каторы напісаў гэта, і мы ведаем, што праўдзівае сьветчаньне ягонае.
25 I шмат іншага таксама ё, што ўчыніў Ісус, каторае, калі б было напісана, думаю, што нават сам сьвет не зьмясьціў бы тых напісаных кнігаў. |