01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21
19 Дык тады ўзяў Пілат Ісуса і біў Яго пугамі. 2 I жаўнеры, зьвіўшы карону зь церня, узлажылі на галаву Яму, і адзецьце шкарлатнае накінулі на Яго, 3 I падходзілі да Яго, і казалі: „Здароў, Каролю Юдэйскі!" I білі Яго па відзе.
4 А Пілат вышаў ізноў вонкі і кажа ім: „Гля, я выводжу Яго да вас, каб вы даведаліся, што я ніякае віны не знаходжу ў Ім". 5 Тады вышаў Ісус вонкі ў цярнёвай кароне і ў шкарлатным адзецьцю. I кажа ім Пілат: „Во Чалавек!" 6 Як жа абачылі Яго найвышшыя сьвятары а паслугачыя, яны закрычэлі: „Укрыжуй, укрыжуй Яго!" Пілат кажа ім: „Вазьміце Яго й укрыжуйце, бо я не знаходжу віны ў Ім". 7 Адказалі яму Юдэі: „Мы маем Закон, і подле Закону Ён мае памерці, бо выдаваў Сябе за Сына Божага".
8 Як Пілат пачуў гэтае слова, ён больш зьлякаўся. 9 I ўзноў увыйшоў да ратушы, і кажа Ісусу: „Скуль Ты?" Але Ісус ня даў яму адказу.
10 Дык Пілат кажа яму: „Ня гутарыш із імною? альбо Ты ня ведаеш, што я маю ўладу выпусьціць Цябе і маю Ўладу ўкрыжаваць Цябе?" 11 Ісус адказаў: „Ты ня меў бы над Імною ніякае ўлады, калі б ня было дана табе з вышы; затым тый, хто Мяне выдаў табе, большы грэх мае". 12 Адгэтуль Пілат шукаў выпусьціць Яго. Юдэі ж крычэлі, кажучы: „Калі ты Гэтага выпусьціш, ты ня прыяцель цэсару. Кажны, што выдаець сябе за караля, гукае супроці цэсара".
13 Тады Пілат, пачуўшы гэтыя словы, вывеў Ісуса вонкі і сеў на судовае седава, на месца званае Літостротос, а пагэбрэйску Ґаббата 14 Была ж прыгатова да Пасхі, каля шостае гадзіны. I кажа ён Юдэям: „Во Кароль ваш!" Але яны закрычэлі: „Вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго!" Пілат кажа ім: „Караля вашага ўкрыжую?" Найвышшыя сьвятары адказалі: „Няма ў нас караля, адно цэсар". 16 Тады ён выдаў Яго ім, каб быў укрыжаваны.
17 I ўзялі Ісуса, і павялі. I Ён вышаў, нясучы крыж Свой на месца званае Чарэпнішча, пагэбрэйску Ґолґота, 18 Ідзе Яго ўкрыжавалі і зь Ім двух іншых паабапал Яго, а Ісуса пасярэдзіне.
19 Пілат жа напісаў і напіс і памясьціў на крыжу. Было ж напісана: „Ісус Назарэцкі, Кароль Юдэйскі". 20 I гэты напіс шмат хто зь Юдэяў чытаў, бо блізка места было тое месца, ідзе Ісус быў укрыжаваны, і было напісана пагэбрэйску, пагрэцку а палацінску.
21 Тады найвышшыя сьвятары казалі Пілату: „Ня пішы ,Кароль Юдэйскі', але што Ён сказаў: ,Я Кароль Юдэйскі'." 22 Пілат адказаў: „Што я напісаў, напісаў".
23 Жаўнеры ж, як укрыжавалі Ісуса, узялі адзецьце Ягонае і зрабілі чатыры часьці, кажнаму жаўнеру часьць, і туніку; была ж туніка ня сшытая, цэлая вытканая із самага верху. 24 I сказалі яны адзін аднаму: „Не дзярыма яе, але кіньма на жэрабя на яе, чыя яна будзе"; каб споўнілася Пісьмо: „Падзялілі адзецьці Мае мяжсобку і на адзежу Маю кінулі на жэрабя". Жаўнеры гэта зрабілі.
25 Стаялі ж ля крыжа Ісусавага Маці Ягоная а сястра Маці Ягонае, Марыя Клеопова, а Марыя Магдалена. 26 Ісус абачыўшы Маці Сваю а вучаніка, блізка стаячага, каторага Ён мілаваў, кажа Маці: „Жонка, во сын Твой". 27 Потым кажа вучаніку: „Во Маці твая". Адгэнуль узяў вучанік Яе да дому свайго.
28 Просьле гэтага Ісус, ведаючы, што ўжо ўсе зьдзеялася, кажа, каб споўнілася Пісьмо: „Сьмягну". 29 Была ж там судзіна, поўная воцту. Тады яны, напоўніўшы губку воцтам і абклаўшы гізопам, падалі да вуснаў Ягоных. 30 I як паспытаўся Ісус воцту, Ён сказаў: „Сталася!" I, сьхінуўшы галаву, выдаў дух.
31 А як была прыгатова, Юдэі, каб целы не заставаліся на крыжу ў сыботу, - бо дзень тае сыботы быў вялікі, - папрасілі ў Пілата, каб зламіць у іх галёнкі й зьняць.
32 Дык прышлі жаўнеры, і ў першага зламілі галёнкі, і ў другога, укрыжаванага зь Ім. 33 Прышоўшы ж да Ісуса, яны, як абачылі, што Ён ужо памер, не ламілі ў Яго галёнак, 34 Але адзін із жаўнераў дзідаю прабіў Яму бок, і якга вышла кроў і вада. 35 А тый, што бачыў гэта, сьветча, і сьветчаньне ягонае праўдзівае, і ён ведае, што праўдзівае кажа, каб вы верылі. 36 Бо гэта сталася, каб споўнілася Пісьмо: ,,Косьць Ягоная ня будзе зломлена". 37 I ўзноў іншае Пісьмо кажа: „Будуць глядзець на Таго, Каго прабілі".
38 А просьле гэтага Язэп із Арымафеі, што быў патайным вучанікам Ісусавым із боязьні Юдэяў, прасіў у Пілата ўзяць цела Ісусава; і дазволіў Пілат. Дык ён прышоў і ўзяў цела Ісусава. 39 Прышоў жа й Мікадым, - што ўпяршыню прыходзіў да Ісуса ночы, - нясучы мешанку зь міры й алёю каля сту хунтаў.
40 Дык узялі яны цела Ісусава, і паклалі Яго ў палотны з пахамі, і завязалі, як гэта ё звычаем у Юдэяў хаваць. 41 Быў жа гарод на тым месцу, ідзе Ён быў укрыжаваны, а ў гародзе гроб новы, у каторым ніхто яшчэ ня быў пахаваны. 42 Дык там, дзеля прыгатовы юдэйскае, бо гроб быў блізка, пахавалі Ісуса.
|