Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Яана


 

 

Евангеля подле сьвятога Яана

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10
11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21


17 Гэта вымавіў Ісус і, узьняўшы вочы Свае да неба, сказаў: „Войча! прышла гадзіна, услаў Сына Свайго, каб Сын Твой мог уславіць Цябе; 2 Бо Ты даў Яму ўладу над усім целам, каб усім, каторых Ты даў Яму, Ён даў жыцьцё вечнае. 3 А гэта ё жыцьцё вечнае, каб зналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і таго, Каторага Ты паслаў, Ісуса Хрыста. 4 Я ўславіў Цябе на зямлі, скончыўшы справу, каторую Ты даў Імне ўчыніць. 5 I цяпер услаў Мяне, Войча, у Сабе Самым, славаю, каторую Я меў у Табе ўперад чымся сьвет быў. 6 Я выявіў імя Твае людзём, каторых Ты даў Імне ізь сьвету; яны былі Твае, і Ты даў іх Імне, і яны зьдзяржалі слова Твае. 7 Цяпер яны пазналі, што ўсе, што Ты даў Імне, ад Цябе ё; 8 Бо словы, што Ты даў Імне, Я даў ім, і яны прынялі і пазналі запраўды, што Я вышаў ад Цябе, і ўверылі, што Ты паелаў Мяне. 9 Я за іх прашу, не за сьвет прашу, але за тых, каторых Ты даў Імне, бо яны - Твае; 10 I ўсе Мае - Твае, і Твае - Мае, і Я ўслаўлены ў іх. 11 I Я ўжо не на сьвеце, а яны на сьвеце, і Я йду да Цябе. Войча Сьвяты! захавай іх у імя Свае, каторых Ты даў Імне, каб яны былі адно, як мы. 12 Як Я быў зь імі, Я заховаваў іх у імя Твае; каторых Ты даў Імне, Я ўсьцярог, і ні водзін ізь іх не загінуў, адно сын загубы, каб выпаўнілася Пісьмо. 13 Цяпер жа йду да Цябе, і кажу гэта на сьвеце, каб яны мелі радасьць Маю, напоўненую ў сабе. 14 Я даў ім слова Твае, і сьвет зьненавідзіў іх, бо яны не ад сьвету, як Я не ад сьвету. 15 Я не прашу, каб Ты ўзяў іх ізь сьвету, але каб захаваў іх ад ліха. 16 Яны не ад сьвету, як Я не ад сьвету. 17 Усьвяці іх у праўдзе! слова Твае - праўда. 18 Як Ты паслаў Мяне на сьвет, і Я паслаў іх у сьвет; 19 I за іх Я пасьвячаю Сябе, каб яны былі  ўсьвячаны праўдаю. 20 I не за іх толькі Я прашу, але таксама за тых, што вераць у Мяне подле слова іхнага, 21 Каб усі былі адно; як Ты, Войча, у Імне, і Я ў Табе, каб і яны ў нас былі, каб верыў сьвет, што Ты Мяне паслаў. 22 I славу, што Ты даў Імне, Я даў ім, каб былі адно, як мы адно. 23 Я ў іх, і Ты ў Імне, каб яны сталі супоўна адным, каб сьвет пазнаў, што Ты паслаў Мяне, і каб Ты ўмілаваў іх, як Ты ўмілаваў Мяне. 24 Войча! каторых Ты даў Імне, Я зычу, каб, ідзе Я, і яны былі з Імною, каб бачылі славу Маю, каторую Ты даў Імне, бо Ты ўмілаваў Мяне перад закладзінамі сьвету. 25 Войча справядлівы! і сьвет Цябе не пазнаў, але Я пазнаў Цябе, і яны пазналі, што Ты паслаў Мяне. 26 I Я паведаміў ім імя Твае і паведамлю, каб міласьць, каторай Ты ўмілаваў Мяне, была ў іх, і Я ў іх".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст