01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21
15 ,,Я - запраўднае віно, а Айцец Мой - вінар. 2 Кажную галузу на Імне, што ня родзе плоду, Ён забірае; і кажную, каторая родзе плод, абцінае, каб больш плоду радзіла. 3 Вы ўжо чыстыя пераз слова, што Я вам казаў. 4 Перабывайце ў Імне, а Я ў вас. Як галуза ня можа радзіць плоду сама ізь сябе, калі не застаецца на віне, так і вы, калі ня будзеце ў Імне.
5 ,,Я - віно, вы - галузы. Хто перабывае ў Імне, і Я ў ім, тый родзе шмат плоду, бо безь Мяне ня можаце чыніць нічога. 6 Калі хто не перабывае ў Імне, ён выкінены вон, як галуза, і ссох; і зьбіраюць іх, і ў цяпло кідаюць, і яны згараюць.
7 „Калі будзеце ў Імне, і словы Мае будуць перабываць у вас, - усяго, чаго зычыце, прасіце, і будзе вам. 8 У тым ёсьць Айцец Мой услаўлены, што вы шмат пладоў дасьце і станеце вучанікамі Маімі.
9 „Як Айцец умілаваў Мяне, так Я ўмілаваў вас; застаньцеся ў любосьці Маёй. 10 Калі вы расказаньні Мае будзеце дзяржаць, вы застаніцеся ў міласьці Маёй, як Я расказаньні Айца Свайго зьдзяржаў і застаюся ў міласьці Ягонай. 11 Я гэта сказаў вам, каб радасьць Мая была ў вас, і радасьць ваша была поўная.
12 „Гэта - расказаньне Мае, каб вы мілавалі адзін аднаго, як Я ўмілаваў вас. 13 Ніхто ня мае большае міласьці за тую, як хто жыцьцё свае аддасьць за прыяцеляў сваіх. 14 Вы прыяцелі Мае, калі робіце тое, што Я расказую вам. 15 Я ўжо не заву вас нявольнікамі, бо нявольнік ня ведае, што робе гаспадар ягоны; але вас Я назваў прыяцельмі, бо ўсе, што пачуў у Вайца Свайго, Я азнайміў вам.
16 „Ня вы Мяне абралі, але Я абраў вас і прызначыў вас, каб вы йшлі й плод давалі, і плод вашы заставаўся б, каб даў вам Айцец, чаго толькі папросіце ў Яго ў імя Мае.
17 „Гэта расказую вам, каб вы мілавалі адзін аднаго. 18 Калі сьвет ненавідзе вас, ведайце, што Мяне ён уперад за вас зьненавідзіў. 19 Калі б вы былі ізь сьвету, сьвет любіў бы собскіх; а як вы ня ізь сьвету, але Я абраў вас ізь сьвету, затым сьвет ненавідзе вас. 20 Памятуйце слова, што Я сказаў вам: ,Нявольнік не вялікшы за гаспадара свайго'. Калі перасьледавалі Мяне, будуць і вас перасьледаваць; калі б дзяржалі слова Мае, дзяржалі б і вашае. 21 Але гэта ўсе будуць рабіць вам за імя Мае, бо ня знаюць Таго, хто паслаў Мяне. 22 Калі б Я ня прышоў і не казаў ім, яны ня мелі б грэху; а цяпер ня маюць выбачэньня за грэх свой.
23 „Хто ненавідзе Мяне, і Айца Майго ненавідзе. 24 Калі б Я ня ўчыніў памеж іх справаў, каторых ніхто іншы ня ўчыніў, яны ня мелі б грэху; але цяпер бачылі і зьненавідзілі Мяне а Айца Майго. 25 Але каб споўнілася слова, напісанае ў Праве іхным: ,3ьненавідзілі Мяне бяз прычыны'. 26 А як прыйдзе Пацяшыцель, Каторага Я пашлю вам ад Айца, Дух праўды, што ад Айца паходзе, Ён будзе сьветчыць празь Мяне. 27 I вы таксама сьветча, бо ад пачатку вы з Імною.
|