Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Яана


 

 

Евангеля подле сьвятога Яана

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10
11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21


14 „Няхай не парушаецца сэрца вашае; верце ў Бога і ў Мяне верце. 2 У доме Айца Майго гасподаў шмат. Калі б ня так было, Я сказаў бы вам; бо йду прыгатаваць вам месца. 3 I як пайду й прыгатую вам месца, прыйду ізноў і прыйму вас да Сябе Самога, каб ідзе Я, і вы былі. 4 А вы ведаеце, куды Я йду, і ведаеце дарогу". 5 Хама кажа Яму: „Спадару, мы ня ведаем, куды Ты йдзеш, як жа можам дарогу ведаць?" 6 Ісус кажа яму: „Я - дарога а праўда а жыцьцё; ніхто ня прыходзе да Айца, адно перазь Мяне. 7 Калі б вы зналі Мяне, зналі б і Айца Майго. I адгэтуль вы знаеце Яго й бачыце Яго". 8 Піліп кажа Яму: „Спадару, пакажы нам Айца, і гэтага даволі нам". 9 Ісус кажа яму: „Ці цеперся Я з вамі, і ты ня знаеш Мяне, Піліпе? Хто бачыў Мяне, бачыў Айца; як жа ты кажаш: ,Пакажы нам Айца'? 10 Ня верыш ты, што Я ў Вайцу, а Айцец у Імне? Словы, што Я кажу вам, Я не ад Сябе кажу, але Айцец, што перабывае ў Імне, чыне справы. 11 Верце, што Я ў Вайцу, і Айцец у Імне; калі ж не, дзеля тых самых справаў верце Імне. 12 Запраўды, запраўды кажу вам: хто вера ў Мяне, будзе чыніць справы, што Я чыню, і большыя за гэтыя будзе чыніць, бо Я йду да Айца. 13 I чаго толькі папросіце ў імя Мае, Я ўчыню, каб Айцец быў услаўлены ў Сыну. 14 Калі чаго папросіце ў імя Мае, Я ўчыню.

15 „Калі вы мілуеце Мяне, расказаньні Мае дзяржыце. 16 А Я буду прасіць Айца, і дасьць вам другога Пацяшыцеля, каб быў з вамі на векі, 17 Духа праўды, Каторага сьвет ня можа прыняць, бо ня бача Яго ані знае Яго; але вы знаеце Яго, бо Ён перабывае з вамі і ў вас будзе. 18 Не пакіну вас сіротамі; прыйду да вас. 19 Яшчэ крыху, і ўжо сьвет Мяне ня бача; але вы абачыце Мяне, бо Я жыву, і вы будзеце жыць. 20 Таго дня вы пазнаеце, што Я ў Вайцу Сваім, і вы ў Імне, і Я ў Вас. 21 Хто мае расказаньні Мае й дзяржыць іх, тый мілуе Мяне; а хто мілуе Мяне, таго будзе мілаваць Айцец Мой, і Я буду мілаваць яго, і зьяўлю яму Самога Сябе".

22 Юда (не Іскарыёт) кажа Яму: „Спадару, як гэта, што Ты хочаш зьявіць Сябе нам, а ня сьвету?" 23 Адказаў Ісус і сказаў яму: „Калі хто мілуе Мяне, дзяржыць слова Мае, і Айцец Мой будзе мілаваць яго, і Мы да яго прыйдзем, і гасподу Сабе ў яго ўчынім. 24 Хто ня мілуе Мяне, не дзяржыць словаў Маіх; а слова, што вы чуеце, не Мае, але Айца, Каторы паслаў Мяне.

25 „Гэта Я сказаў вам, перабываючы з вамі. 26 Пацяшыцель жа, Дух Сьвяты, Каторага пашлець Айцец у імя Мае, навуча вас усяго і прыпомне вам усе, што сказаў Я вам.

27 „Супакой пакідаю вам, супакой Свой даю вам; не, як сьвет даець, Я даю вам. Няхай сэрца вашае не парушаецца і не лякаецца. 28 Вы чулі, што Я сказаў вам: ,Я йду і прыйду да вас'. Калі б вы мілавалі Мяне, вы цешыліся б, што Я йду да Айца, бо Айцец вялікшы за Мяне.

29 „I цяпер Я сказаў вам уперад, чымся сталася, каб, як станецца, вы ўверылі. 30 Я ўжо ня буду шмат мужаваць із вамі, бо йдзець князь сьвету і ў Імне ня мае нічога. 31 Але каб пазнаў сьвет, што Я мілую Айца, і, як расказаў Імне Айцец, так чыню: устаньце, пайдзіма адгэтуль.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст