Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Яана


 

 

Евангеля подле сьвятога Яана

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10
11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21


13 А перад сьвятам Пасхі Ісус, ведаючы, што прышла гадзіна Ягоная, каб адыйсьці з гэтага сьвету да Айца, умілаваўшы Сваіх собскіх. што на сьвеце, улюбіў іх да канца. 2 I ў часе вячэры, - а дзявал ужо быў укінуўшы ў сэрца Юды Сыманёнка Іскарыёта, ізрадзіць Яго. - 3 Ведаючы, што Айцец даў Яму ўсе ў рукі Ягоныя, і што Ён ад Бога вышаў і да Бога йдзець, 4 Устаець ад вячэры, і адкладае адзецьце, і, узяўшы ручнік, паперазаўся. 5 Адлі наліў вады ў мыпельнік, і пачаў мыць ногі вучанікам, і выціраць ручніком, каторым быў падперазаўшыся. 6 Падходзе да Сымона Пётры, і гэты кажа Яму: „Спадару, Ты імне мыць ногі?" 7 Адказаў Ісус і сказаў яму: „Што Я раблю, ты ня ведаеш цяпер, але даведаешся потым". 8 Пётра кажа Яму: „Ты ніколі ня будзеш мыць ногі імне!" Ісус адказаў яму: „Калі не памыю цябе, ты ня будзеш мець часьці з Імною". 9 Сымон Пётра Яму: „Спадару, ня толькі ногі мае, але таксама рукі а галаву". 10 Ісус кажа яму: „Хто пакупаўшыся, не патрабуе мыць, апрача ног, але ўвесь ён чысты; і вы чыстыя, але ня ўсі". 11 Бо ведаў Ён праз ізрадніка Свайго, затым сказаў: „Ня ўсі вы чыстыя".

12 Як жа Ён памыў ногі ім, і ўзяў адзецьце Свае, і ўзьлёг ізноў, Ён сказаў ім: „Ці ведаеце, што Я зрабіў вам? 13 Вы завіце Мяне Вучыцель а Спадар, і добра кажаце, бо Я ё. 14 Дык калі Я, Спадар а Вучыцель, памыў ногі вам, вы таксама маеце мыць ногі адзін аднаму. 15 Бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, вы рабілі таксама. 16 Запраўды, запраўды кажу вам: нявольнік не вялікшы за спадара свайго ані пасланы вялікшы за тога, хто яго паслаў. 17 Калі вы ведаеце гэта. шчасьлівыя вы, калі робіце гэта. 18 Не праз усіх вас кажу: Я знаю тых, каторых абраў. Але каб выпаўнілася Пісьмо: ,Хто есьць із Імною хлеб, падняў пяту сваю на Мяне'. 19 Цяпер кажу вам, перш чымся сталася, каб, як станецца, уверылі. што Я ё. 20 Запраўды, запраўды кажу вам: хто прыймае каго-колечы, каго Я пашлю, Мяне прыймае; а хто Мяне прыймае, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне".

21 Сказаўшы гэта, Ісус зьнемарасьціўся ў духу, і пасьветчыў, і сказаў: „Запраўды, запраўды кажу вам, што адзін із вас ізрадзе Мяне". 22 Тады вучанікі пазіралі адзін на аднаго, сумляючыся праз каго ён сказаў. 23 I адзін із вучанікаў, каторага Ісус мілаваў, узьляжаў ля

грудзёў Ісусавых. 24 Затым Сымон Пётра кіўнуў і кажа яму: „Папытай, хто бы гэта быў, праз каго Ён казаў". 25 А ён, узьлёгшы на грудзі Ісусавы, кажа Яму: „Спадару, хто гэта?" 26 Ісус кажа: „Тый, каму Я зануру й дам гэты кавалак". I, занурыўшы кавалак, даець яго Юду Сыманёнку Іскарыёту. 27 I тады, просьле гэтага кавалка, увыйшоў у яго шайтан. I Ісус кажа яму: „Што робіш, рабі борзда". 28 Але ніхто зь іх узьлежачых ня ведалі, чаму Ён сказаў яму гэта. 29 Бо некатрыя думалі, што кажа яму Ісус: „Купі, што нам надабе на сьвята", альбо, каб даў што ўбогім, бо ў Юды быў хатуль. 30 I ён, узяўшы тый кавалак, зараз вышаў. I была ноч.

31 Як ён вышаў, Ісус кажа: „Цяпер услаўлены Сын Людзкі, і Бог услаўлены ў Ім. 32 Калі Бог услаўлены ў Ім, Бог таксама ўславе Яго ў Сабе, і неўзабаве ўславе Яго. 33 Дзеці! яшчэ крыху Я з вамі. Будзеце шукаць Мяне, і, як Я сказаў Юдэям: ,Куды Я йду, вы ня можаце пайсьці'; кажу таксама вам цяпер. 34 Новае расказаньне даю вам, каб вы мілавалі адзін аднаго; як Я мілаваў вас, каб і вы любілі адзін аднаго. 35 Па гэтым пазнаюць усі, што вы вучанікі Мае, калі будзеце мець любоў мяжсобку". 36 Сымон Пётра кажа Яму: „Спадару, куды Ты йдзеш?" Ісус адказаў яму: „Куды Я йду, ты ня можаш за Імною йсьці цяпер, але пойдзеш за Імною потым". 37 Пётра кажа Яму: „Спадару, чаму я не магу йсьці за Табою цяпер? Я аддам жыццё свае за Цябе" 38 Ісус адказуе: ..Ты аддасі жыцьцё свае за Мяне? Запраўды, запраўды кажу табе: пятух не запяець, як ты выпрашся Мяне трэйчы.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст