Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Яана


 

 

Евангеля подле сьвятога Яана

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10
11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21


11  Быў жа хворы якісь Лазар ізь Віфані, ізь сяла Марыі а Мархвы, сястры ейнае. 2 Гэта была Марыя, што памазала Спадара масьцяй і выцерла ногі Ягоныя валасамі сваімі; Лазар, брат ейны, быў хворы. 3 Дык сёстры паслалі да Яго, кажучы: „Спадару, вось, тый, каторага Ты любіш, хворы". 4 Пачуўшы, Ісус сказаў: „Гэта хвароба не на сьмерць, але дзеля славы Божае, каб Сын Божы ўславіўся перазь яе". 5 Ісус жа мілаваў Мархву а сястру яе а Лазара. 6 Дык як пачуў, што Лазар хворы, тады застаўся Ён на два дні на тым месцу, ідзе быў. 7 Адлі, просьле гэтага, кажа вучанікам: „Пайдзіма ізноў да Юдэі". 8 Вучанікі кажуць Яму: „Раббі, кадзе Юдэі шукалі ўкаменаваць Цябе, а Ты йдзеш ізноў туды?" 9 Ісус адказаў: „Ці не двананцаць гадзінаў у дні? хто ходзе ўдзень, не спатыкаецца, бо бача сьвятліню гэтага сьвету. 10 А хто йдзець ночы, спатыкаецца, бо сьвятліні няма ў ім". 11 Сказаў Ён гэта й просьле гэтага кажа ім: „Лазар, прыяцель наш, заснуў, але Я йду пабудзіць яго". 12 Затым вучанікі сказалі Яму: „Спадару, калі заснуў, ачуняе". 13 Але Ісус сказаў празь сьмерць ягоную, а яны думалі, што кажа Ён праз спачын у сьне. 14 Тады Ісус сказаў ім выразьліва: „Лазар памер, 15 I Я цешуся дзеля вас, што Я ня быў там, каб вы ўверылі; але йдзіма да Яго". 16 Тады Хама, зва ны Блізьнюк, сказаў сябром сваім, вучанікам: „Пайдзіма таксама, каб памерці зь Ім". 17 Тады, прышоўшы, Ісус засьпеў, што ён ужо бьіў чатыры дні ў гробе.

18 Віфаня ж была ля Ерузаліму, стадаў пятнанцаць. 19 I шмат хто зь Юдэяў прышлі да Мархвы а Марыі пацешыць іх па брату іхным. 20 Тады Мархва, як пачула, што Ісус ідзець, вышла наўпярэймы Яму; Марыя ж сядзела дома. 21 I сказала Мархва Ісусу: „,Спадару, калі б Ты быў тут, не памер бы брат мой. 22 Але й цяпер я ведаю, што, чаго Ты просіш у Бога, Бог даець Табе". 23 Ісус кажа ёй: „Ускрэсьне брат твой". 24 Мархва кажа Яму: „Ведаю, што ўскрэсьне ў вускрысеньне апошняга дня". 25 Ісус сказаў ёй: „Я ўскрысеньне а жыцьцё; хто вера ў Мяне, хоць бы памер, будзе жыць. 26 I кажны, што жывець і вера ў Мяне, ніяк ніколі не памрэць. Ці верыш ты гэтаму?" 27 Кажа яна Яму: „Але, Спадару, я веру, што Ты Хрыстос, Сын Божы, Каторы прышоў на сьвет". 28 I, сказаўшы гэта, яна пайшла й гукнула патай сястру сваю Марыю, кажучы: „Вучыцель тут і гукае цябе". 29 Яна, як пачула, борзда ўстала й пайшла да Яго. 30 Яшчэ ж Ісус ня прышоў да сяла, але быў на месцу, ідзе Мархва прышла Яму наўпярэймы. 31 Затым тады Юдэі, што былі зь ёю ў доме й цешылі яе, бачачы, што Марыя борзда ўстала й вышла, пайшлі за ёй, кажучы: „Яна йдзець да гробу, каб плакаць там". 32 А Марыя, як прышла, ідзе быў Ісус, абачыўшы Яго, пала ў ногі Яму, кажучы Яму: „Спадару, калі б Ты быў тут, не памер бы брат мой". 33 Ісус жа, як абачыў, што яна плача, і Юдэі, што прышлі зь ёю, плачуць, узрушыўся ў духу і зьнемарасьціўся, і сказаў: 34 „Ідзе вы паклалі яго?" Сказалі Яму: „Спадару, ідзі й абач". 35 У Ісуса пакаціліся сьлёзы. 36 Юдэі ж сказалі: „Вось, як Ён любіў яго". 37 А некатрыя зь іх казалі: „Ці ня мог бы Гэты, што адчыніў вочы нявісному, учыніць, каб ён не памер?"

38 Ісус жа, ізноў застагнаўшы Сам у Сабе, прыходзе да гробу. Гэта была пячора, і камень ляжаў на ёй. 39 Ісус кажа: „Адыйміце камень". Мархва, сястра памерлага, кажа Яму: „Спадару, ужо аддаець ад яго, гэта ж ён чацьверты дзень". 40 Ісус кажа ёй: „Ці не казаў Я табе, што, калі ўверыш, абачыш славу Божую?" 41 Дык яны аднялі камень. Ісус жа ўзьняў вочы свае дагары й сказаў: „Войча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне. 42 Я ведаў, што заўсёды чуеш Мяне; але сказаў дзеля груду, што навокал, каб яны ўверылі, што Ты паслаў Мяне". 43 Сказаўшы гэта, загукаў вялікім голасам: „Лазару, выходзь!" 44 I памерлы вышаў, маючы зьвязаныя ногі й рукі пахоўнымі полкамі; і від ягоны быў завязаны хустачкаю. Ісус кажа ім: „Разьвяжыце яго, і няхай ідзець".

45 Тады шмат хто зь Юдэяў, ка,торыя былі прышоўшы да Марыі й бачылі, што Ён учыніў, уверылі ў Яго. 46 Але некатрыя зь іх пайшлі да фарысэяў і сказалі ім, што Ісус учыніў. 47 Тады найвышшыя сьвятары а фарысэі зьберлі раду й сказалі: „Што нам рабіць? бо Гэты Чалавек шмат чыне знакоў. 48 Калі пакінем Яго так, дык усі ўвераць у Яго, і прыйдуць Рымляне, і забяруць месца нашае і народ нашы". 49 Адзін жа зь іх, Каяпа, будучы таго году найвышшым сьвятаром, сказаў ім: 50 ,,Вы нічога ня ведаеце ані разважаеце, што карысьней, каб адзін чалавек памер за люд, а ня ўвесь народ загінуў". 51 Гэта ж ён сказаў не ад сябе, але, будучы таго году найвышшым сьвятаром, прарок, што Ісус меў памерці за гэты народ; 52 I не адно за народ, але таксама, каб расьцярушаныя вонках дзеці Божыя зьберці ў вадно. 53 Дык ад тога дня яны зрадзіліся, каб забіць Яго. 54 Затым Ісус не хадзіў балей яўна памеж Юдэяў, але пайшоў адтуль да краіны ля пустыні, да места, званага Ефраім, і там заставаўся з вучанікамі.

55 А была блізка Пасха Юдэйская, і шмат хто з краіны тае прышоў да Ерузаліму перад Пасхаю, каб ачысьціцца. 56 I шукалі Ісуса, і размаўлялі мяжсобку, стоячы ў сьвятыні: „Што вы думаеце? Ці Ён ані ня прыйдзе на сьвята? 57 Найвышшыя ж сьвятары а фарысэі выдалі загаду, каб, калі хто ведае, ідзе Ён, наказаць, каб няць Яго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст