Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Марка


 

 

Евангеля подле сьвятога Марка

01020304050607080910111213141516


9 1 сказаў ім: „Запраўды кажу вам: ё некатрыя із стаячых гэтта, што ніяк не паспытаюцца сьмерці, пакуль не абачаць гаспадарства Божага, у магутнасьці прыходзячага.

2 Дзён за шэсьць узяў Ісус Пётру, Якава а Яана, і ўзьвёў іх на гару высокую асобна адных, і адмяніўся перад імі. 3 I адзецьці Ягоныя сталі бліскучыя, вельмі белыя, як сьнег, як на зямлі ніякі бяленьнік ня можа выбяліць іх. 4 I зьявіўся да іх Ільля з Масеям, і яны мужавалі зь Ісусам. 5 I, адказуючы, Пётра сказаў Ісусу: „Раббі! добра нам тут быць; разапніма тры буданы: Табе адзін, Масею адзін і адзін Ільлі". 6 Бо ня ведаў, што адказаць, бо яны вельмі спалохаліся. 7 I зьявіўся булак, ахінаючы іх, і з булаку  вышаў голас, кажучы: „Гэта Сын Мой любовы; Яго слухайце!" 8 I якга, глянуўшы навокал, нікога балей ня бачылі, апрача Ісуса аднаго із сабою. 9 I як яны зыходзілі з гары, Ён расказаў ім, каб яны нікому не казалі праз тое, што бачылі, пакуль Сын Людзкі  ня ўскрэсьне зь мертвых. 10 I гэтае слова дзяржалі ў сябе, сьперачаючыся адзін із адным, што знача: „ускрэсьці зь мертвых".

11 І пыталіся ў Яго, кажучы: „Чаму кніжнікі кажуць, што Ільля мае пярвей прысьці?" 12 I Ён, адказуючы, сказаў ім: „Ільля запраўды прыйдзе пярвей і аднове ўсе; і як напісана праз Сына Людзкога, што мае шмат цярпець, і замеюць Яго за нішто. 13 Але кажу вам, што й Ільля прышоў, і зрабілі яму, што хацелі, як напісана празь яго".

14 I, прышоўшы да вучанікаў, абачылі вялікі груд навокал іх і кніжнікаў, што сьперачаліся зь імі. 15 I зараз, абачыўшы Яго, увесь груд зумеўся, і, падбягаючы, віталі Яго. 16 Ён папытаўся ў кніжнікаў: „Праз што сьперачаецеся зь імі?" 17 I адзін із груду, адказуючы, сказаў: „Вучыцелю, я прывёў да Цябе сына свайго, у каторага дух нямоты. 18 I йдзе-лень імае яго, дзярэць яго, і ён пушчае пену, і скрыгоча зубамі сваімі, і сохне. I казаў я вучанікам Тваім, каб яны выгналі яго, і яны не маглі". 19 Адказуючы яму, сказаў: „О родзе няверны! пакуль буду з вамі? пакуль буду цярпець вас? прывядзіце яго да Мяне". 20 I прывялі яго да Яго; і як ён абачыў Яго, якга дух турзаў яго; і ён паваліўся на зямлю, і качаўся, пушчаючы пену. 21 I папытаўся ў вайца ягонага: „Як даўно гэта сталася зь ім?" Ён сказаў: „3 маленства. 22 I шмат разоў дух кідаў яго ў вагонь і ў ваду, каб загубіць яго; але, калі што можаш, памажы нам, зжалься над намі". 23 Ісус сказаў яму: „Калі можаш верыць, усе магчыма верачаму". 24 I якга айцец дзяцюкоў гукнуў ізь сьлязьмі: „Веру, Спадару! памажы маёй няверы". 25 Ісус, бачачы, што зьбягаецца гурба, зганіў духа нячыстага, кажучы яму: „Немы й глухі душа! Я расказую табе, выйдзі зь яго і наперад ня ўходзь у яго". 26 I, крыкнуўшы а шмат разоў турзануўшы яго, вышаў; і ён быў, бы мертвы, так што шмат хто казаў: „Ён памер". 27 Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў.

28 I, як увыйшоў у дом, вучанікі Ягоныя асобна пыталіся ў Яго: „Чаму мы не маглі выгнаць яго?" 29 I сказаў ім: „Гэты род ня можа высьці ад нічога, адно ад малітвы а посту".

30 I, вышаўшы стуль, праходзілі пераз Ґалілею; і Ён не хацеў, каб хто ведаў. 31 Бо навучаў вучанікаў Сваіх і казаў ім, што Сын Людзкі будзе выданы ў рукі людзкія, і заб'юць Яго, і па забіцьцю на трэйці дзень ускрэсьне. 32 Але яны не разумелі гэтага слова і баяліся пытацца ў Яго.

33 I прышлі да Капернауму; і, будучы ў доме, папытаўся ў іх: „Праз што вы сьперачаліся мяжсобку ў дарозе?" 34 Але яны маўчэлі, бо ў дарозе сьперачаліся мяжсобку, хто найвялікшы. 35 I, сеўшы, гукнуў двананцацёх, і сказаў ім: „Калі хто хоча быць першы, няхай будзе з усіх апошні і ўсіх слугою". 36 I, узяўшы дзецянё, пастанавіў яго сярод іх, і, абняўшы яго, сказаў ім: 37 „Хто прыйме адно з гэтых дзяцей у імя Мае, Мяне прыйме; а хто прыйме Мяне, не Мяне прыйме, але таго, хто паслаў Мяне".

38 I Яан адказаў Яму, кажучы: „Вучыцелю! мы бачылі аднаго, каторы выганяе нячысьцікаў імям Тваім, а ён ня ходзе за намі; і забаранілі яму, бо ня ходзе за намі". 39 Ісус жа сказаў: „Не бараніце яму, бо ніхто, што ўчыне магучы ўчынак у імя Мае, ня можа ўборзьдзе гукаць блага на Мяне. 40 Бо хто ня супроці нас, тый з намі. 41 I хто дасьць вам піць коўню вады ў імя Мае, затым што вы Хрыстовы, запраўды кажу вам, ніяк ня страце заплаты свае. 42 А хто спадманець аднаго з малых гэтых, што вераць у Мяне, валей было б таму, калі б павесілі яму жоран на шыю і кінулі яго ў мора. 43 А калі спакушае цябе рука твая, адатні яе: валей табе калекаму ўвыйсьці ў жыцьцё, чымсязь дзьвюма рукамі ўвыйсьці ў Ґегенну, у вагонь няўгасны, 44 Ідзе чарвяк іх ня здыхае, і агонь ня гасьне 45 I калі нага твая спакушае цябе, адатні яе: валей табе ўвыйсьці ў жыцьцё кульгаваму, чымся зь дзьвюма нагамі быць укіненым у пеклу, у вагонь няўгасны, 46 Ідзе чарвяк іх ня здыхае, і агонь ня гасьне. 47 I калі вока твае спакушае цябе, вырві яго: валей табе з адным вокам увыйсьці ў гаспадарства Божае, чымся з двума ачыма быць укіненым у пеклу агняную, 48 Ідзе чарвяк іх ня здыхае, і агонь ня гасьне. 49 Бо кажны агнём пасоліцца, кажны аброк сольлю пасоліцца. 50 Соль - добрая; але, калі соль не салоная стане, чым вы яе пасоліце? Майце ў сабе соль, і супакой майце мяжсобку".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст