Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Марка


 

 

Евангеля подле сьвятога Марка

01020304050607080910111213141516


6 I Ён вышаў стуль, і прышоў да Свае мясцовасьці; за Ім ішлі вучанікі Ягоныя. 2 Як настала сыбота, Ён пачаў вучыць у бажніцы; і шмат хто, чуўшы, із зуменьням гукалі: „Скуль у Яго гэта? што за мудрасьць дана Яму, і як таковыя магучыя ўчынкі дзеюцца рукамі Ягонымі? 3 Ці ня цесьля Ён, сын Марыі, брат Якава, Юды а Сымона? Ці ня тут Ягоныя сёстры з намі?" I абураліся на Яго. 4 I сказаў ім Ісус: „Няма прарокі бязь сьці, хіба ў мясцовасьці сваёй, у радні сваёй а ў доме сваім". 5 I ня мог тут чуда ніякага ўчыніць, адно мала хворых, кладучы на іх рукі, уздаравіў. 6 I дзіваваўся зь няверы іхнае, і абходзіў навокал па местачках, вучачы. 7 I прыгукаўшы да Сябе тых двананцацёх, пачаў іх пасылаць па двух, і даў ім уладу над духамі нячыстымі, 8 I расказаў ім, каб нічога ня бралі ў дарогу, адно посах, ані хатуля, ані хлеба, ані медзі ў капшуку; 9 Але абуваліся ў хадакі і не адзявалі двух адзецьцяў.

10 I казаў ім: „Калі йдзе ўвыйдзеце ў дом, заставайцеся там, пакуль ня выйдзеце з таго месца. 11 А калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць вас, то, выходзячы стуль, атрасіце пыл із пад ног сваіх, на сьветчаньне на іх. Запраўды кажу вам: лацьвей будзе Содоме а Ґоморы ў дзень судны, чымся месту таму".

12 Яны пайшлі й абяшчалі, каб каяліся. 13 I нячысьцікаў шмат выганялі, і шмат хворых мазалі алеям, і ўздараўлялі.

14 I пачуў кароль Гірад (бо імя Ягонае стала ведамым), і гу́каў: „Гэта Яан Хрысьціцель ускрэс ізь мертвых, і затым магучыя ўчынкі дзее ён." 15 Іншыя гукалі: „Гэта Ільля"; а іншыя гукалі: „Гэта прарока як адзін із прарокаў". 16 Гірад жа, пачуўшы, сказаў: „Гэта Яан, каторага я сьцяў; ён ускрэс".

17 Бо гэты Гірад, паслаўшы, няў Яана і зьвязаў яго ў вязьніцы за Гіродзяду, жонку Піліпаву, брата свайго; бо жаніўся зь ёй. 18 Бо Яан казаў Гіраду: „Ня маеш ты мець жонкі брата свайго". 19 А Гіродзяда злавала на яго, хацела яго забіць, але не магла. 20 Бо Гірад баяўся Яана, ведаючы, што ён муж справядлівы а сьвяты, і шчаджаў яго, і шмат рабіў, слухаючы яго, і ахвотна яго слухаў.

21 I настаў дагодны дзень, калі Гірад, з прыгоды радзінаў сваіх, справіў вячэру вялікім сваім, тысячнікам сваім а галоўным Ґалілейскім. 22 Дачка Гіродзяды ўвыйшла, скакала, і заўпадабаў Гірад а тыя, што ўзьляжалі зь ім. Кароль сказаў дзеўцы: „Прасі ў мяне, чаго хочаш, і я дам тэ". 23 I ён прысяг ёй: „Чаго-колечы ты папросіш у мяне, я дам тэ, ажно да палавіцы гаспадарства майго". 24 Яна ж, вышаўшы, сказала маці сваёй: „Чаго я маю прасіць?" А гэта сказала: „Галавы Яана Хрысьціцеля". 25 I яна якга пайшла хапліва да караля й прасіла, кажучы: „Хачу, каб ты даў імне якга на місе галаву Яана Хрысьціцеля". 26 I кароль вельма зажурыўся; дзеля прысягі свае, адылі, і дзеля тых, што ўзьляжалі зь ім, не захацеў адмовіць ёй. 27 I зараз кароль, паслаўшы ката, расказаў прынесьці галаву ягоную. I ён пайшоў а сьцяў яго ў вязьніцы. 28 I прынёс галаву ягоную ў місе, і даў яе дзеўцы, а дзеўка дала  яе маці сваёй. 29 I як вучанікі пачулі, яны прышлі, і ўзялі цела ягонае, і пахавалі яго ў гробе.

30 I зьберліся апосталы да Ісуса, і паведамілі Яму ўсе, што рабілі й чаго навучалі. 31 I сказаў Ён ім: „Пайдзіце вы адны на пустыннае месца і супачыньце крыху". Бо было шмат прыходзячых і адыходзячых, ажно пасілкавацца ім ня было дагоднага часу. 32 I адплылі  адны стругам на пустыннае месца.

33 I бачылі іх адплываючых, і шмат хто пазнаў іх, і пабеглі пехатою з усіх местаў, і выперадзілі іх, і прышлі перад імі. 34 I Ісус, вышаўшы, абачыў вялікі груд і зжаліўся над імі, бо яны былі, як авечкі без пастыра; і пачаў вучыць іх шмат чаго.

35 I, як мінула шмат часу, дабліжыліся да Яго вучанікі Ягоныя, і сказалі: „Гэта пустыннае месца, і пара ўжо позная; 36 Адпусьці іх, каб яны пайшлі да акалічных палёў а да сёлаў і купілі сабе есьці, бо ня маюць чаго есьці". 37 Ён, адказуючы, сказаў ім: „Вы дайце ім есьці". I кажуць Яму: „Хіба пойдзем і купім за дзьвесьце дынароў букаткаў і дамо ім есьці?" 38 I кажа ім: „Колькі букаткаў маеце? ідзіце й абачча". I, ведаючы, яны сказалі: „Пяць і дзьве рыбы". 39 I загадаў ім расьсесьціся ўсім грудамі, грудамі на зялёнай траве. 40 I селі карагодамі па сто а па пяцьдзясят. 41 I, узяўшы пяць букаткаў і дзьве рыбы, гледзячы на неба, дабраславіў, і ламіў букаткі, і даў вучанікам Сваім, каб сулілі ім; і дзьве рыбы падзяліў усім. 42 I елі ўсі, і пад'елі. 43 I зьберлі кавалкаў двананцаць кашоў поўных, і з рыбы. 44 А тых, што елі хлеб, было каля пяцёх тысячаў мужчынаў.

45 I зараз прысіліў вучанікаў Сваіх зыйсьці да струга й плысьці перад ім на другі бок да Віфсаіды, пакуль Ён распусьце груд. 46 I, разьвітаўшыся зь імі, пайшоў на гару маліцца.

47 I, як зьвечарэла, струг быў па сярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі. 48 I бачыў Ён іх, што былі стамаваўшыся вяслуючы, бо вецер быў праціўны. Каля чацьвертае варты ночы падышоў да іх, ідучы па мору, і хацеў мінуць іх; 49 Але яны, абачыўшы Яго йдучага па мору, падумалі, што гэта здань, і закрычэлі, 50 Бо ўсі бачылі Яго й спалохаліся. I якга Ён прамовіў да іх, і сказаў ім: „Асьмельцеся; гэта Я, не лякайцеся". 51 I ўвыйшоў да іх у струг; і вецер сьціх. I яны надзвычайна зумеліся ў сабе й дзіваваліся, 52 Бо не разважалі праз букаткі, бо сэрца іхнае было закалянелае.

53 I, пераплыўшы, прыбылі да зямлі Ґенісарэцкае, і прымкнулі да берагу. 54 I, як яны вышлі із струга, якга іх пазналі, 55 I, бегаючы па ўсей тэй краіне, пачалі прыносіць у ложках хворых, ідзе пачулі, што Ён быў. 56 I йдзе-колечы Ён увыйшоў у сёлы альбо месты, альбо на таргі, клалі хворых на таргох і прасілі Яго, каб прынамся даткнуліся да кутасоў адзецьця Ягонага; і каторыя датыкаліся да Яго, былі  ўздароўлены.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст