01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16
5 I прыбылі на другі бок мора да краіны Ґадарынскае. 21 І, як вышаў Ён із струга, якга пераняў Яго вышлы з грабоў чалавек ізь нячыстым духам. 3 Ён жыў меж грабоў, і ніхто ланцугом ня мог зьвязаць яго; 4 Бо шмат разоў ён быў скаваны зялезамі а ланцугамі, але разрываў ланцугі і ламіў зялезы; і ніхто ня меў сілы ўслышыць яго. 5 Заўсёды, ночы і ўдзень, памеж грабоў і ў гарах ён крычэў а рэзаўся каменьням. 6 Абачыўшы ж Ісуса здалеку, прыбег і пакланіўся Яму. 7 I, закрычэўшы вялікім голасам, сказаў: „Што Табе й імне, Ісусе, Сыну Бога Навышняга? Заклінаю Цябе Богам, ня муч мяне!" 8 (Бо Ён сказаў яму: „Выйдзі, душа нячыстая, з гэтага чалавека"). 9 I пытаўся ў яго: „Што за імя твае?" I сказаў Яму: „Легіён імя мае, бо нас шмат". 10 I вельмі прасілі Яго, каб не высылаў іх вон із краіны гэтае.
11 Пасьцілася ж там ля гары вялікая чарада сьвіньняў. 12 I малілі Яго ўсі нячысьцікі, кажучы: „Пашлі нас у сьвіньне, каб нам увыйсьці ў іх". 13 I Ісус зараз дазволіў ім. I нячыстыя духі, вышаўшы, увыйшлі ў сьвіньне; і рынулася чарада із стромы ў мора, а іх было каля дзьвюх тысячаў; і заліліся ў мору.
14 А тыя, што пасьцілі сьвіньне, уцяклі й наказалі ў месьце а ў палёх. I вышлі паглядзець, што было, што сталася. 15 I прыходзяць да Ісуса, і бачаць таго, што быў апанаваны нячысьцікам, і ў каторым быў легіён, сядзіць і адзеўшыся, і мае добры розум; і спалохаліся. 16 Вочнікі паведамілі ім праз тое, як гэта сталася з апанаваным нячысьцікамі, і празь сьвіньне. 17 I пачалі маліць Яго адыйсьці ад граніцаў іхных. 18 I як Ён увыйшоў у струг, прасіў Яго тый, што быў апанаваны нячысьцікам, каб быць ізь Ім. 19 Але Ісус не дазволіў яму, але сказаў яму: „Ідзі двору да сваіх і агаласі ім, якія вялікія рэчы Спадар учыніў табе і зьмілаваўся над табою". 20 I пайшоў, і пачаў абяшчаць у Дзесяцімесьцю, якія вялікія рэчы Ісус учыніў яму. I ўсі дзіваваліся.
21 I як Ісус ізноў пераплыў у струзе на другі бок, вялікі груд зьберся да Яго; а Ён быў ля мора. 22 I вось, прыходзе адзін із старшых бажніцы, імям Яір, і, абачыўшы Яго, падае да ног Ягоных, 23 I моле Яго, кажучы: „Дачушка мая канае; прыйдзі а ўзлажы на яе рукі, каб яна ачуняла й засталася жывая". 24 I Ісус пайшоў ізь Ім.
I вялікі груд пайшоў за Ім, і ціснуліся да Яго. 25 I адна жонка, што мела крываток двананцаць год, 26 I шмат нацерпілася ад шмат якіх лекараў, высілілася з усяго, што мела, і не палепшала, але пагоршала. 27 Пачуўшы празь Ісуса, падышла адзаду ў грудзе й даткнулася да адзецьця Ягонага; 28 Бо казала: „Калі хоць да адзецьця Ягонага даткнуся, то ачуняю". 29 I якга высахла ў яе жарало крыві ейнае, і яна пазнала ў целе, што ўздароўлена ад хваробы. 30 I якга Ісус, пазнаўшы ў сабе, што вышла зь Яго моц, абярнуўшыся да груду, сказаў: „Хто даткнуўся да адзецьця Майго?". 31 I сказалі Яму вучанікі Ягоныя: „Ты бачыш, што груд цісьне Цябе, і кажаш: ,Хто даткнуўся да Мяне?' 32 Але Ён глядзеў навокал, каб бачыць тую, што зрабіла гэта. 33 Жонка ў ляку а дрыгоце, ведаючы, што зь ёю сталася, падышла, і пала перад Ім, і сказала ўсю праўду. 34 Ён жа сказаў ёй: „Дачка! вера твая ўздаравіла цябе; ідзі ў супакою й будзь здаровая ад хваробы свае". 35 Як Ён яшчэ казаў гэта, прыходзяць ад начэльніка бажніцы й кажуць: „Дачка твая памерла; нашто парушаеш вучыцеля?" 36 Але, як толькі Ісус пачуў гэтае слова, кажа начэльніку бажніцы: „Ня бойся, толькі вер". 37 I не дазволіў нікому йсьці із Сабою, апрача Пётры, Якава а Яана, брата Якававага. 38 Прыходзяць да дому начэльніка бажніцы, і бача сумятню плачучых і вельмі галосячых. 39 I ўвыйшоўшы, кажа ім: „Чаго галасуеце а плачаце? дзяцё не памерла, але сьпіць". 40 I сьміяліся зь Яго. Але Ён, выправіўшы ўсіх, бярэць із Сабою айца дзіцяці а маці а бытых ізь Ім, і ўходзе туды, ідзе дзяцё ляжала. 41 I, узяўшы дзяцё за руку, кажа ёй: „Таліфа кумі", значыцца: „Дзевачка, табе кажу, устань". 42 I дзевачка якга ўстала, і хадзіла, бо было ёй двананцаць год. I зумяваліся зуменьням вялікім. 43 I Ён стродка расказаў ім, каб ніхто праз гэта ня ведаў, і казаў даць ёй есьці.
|