Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Марка


 

 

Евангеля подле сьвятога Марка

01020304050607080910111213141516


4 I ўзноў пачаў вучыць ля мора; і зьберся да Яго вельмі вялікі груд, так што Ён увыйшоў у струг і сядзеў на мору; а ўвесь груд быў ля мора на зямлі. 2 I вучыў іх шмат чаго прыпавесьцьмі, і гукаў ім у навуццы сваёй:

3 „Слухайце: вось, вышаў сяўбіт сеяць. 4 I сталася, як сеяў, што адно пала край дарогі, і птушкі нябёсныя прыляцелі й паклявалі яго; 5 А другое пала на скалісты ґрунт, ідзе ня было шмат зямлі, і ўборзьдзе абышло, бо зямля была ня глыбокая; 6 Як жа ўзышло сонца, выгарала і, як ня мела карэньня, ссохла; 7 Іншае ж пала памеж церня, і вырасла церне, і заглушыла яго, і яно не дало плоду; 8 Іншае ж пала на зямлю добрую і дало плод, што абышоў а вырас; і выдала іншае трыццаць, а іншае шасьцьдзяеят, а іншае сто". 9 I сказаў ім: „Хто мае вушы чуць, няхай чуе!".

10 I, як Ён быў адзін, пыталіся ў Яго тыя, што навокал Яго былі, з двананцацьма, праз прыпавесьць.

11 I сказаў ім: „Вам дана ведаць тайны гаспадарства Божага, але тым, што вонках, усе ў прыпавесьцях, 12 Каб гледзячы глядзелі, і ня бачылі; слухаючы чулі, і не разумелі, каб часамі не навярнуліся, і ня былі ім грахі дараваны".

13 I кажа ім: „Ня знаеце гэтае прыпавесьці? А як жа вам знаць усі прыпавесьці? 14 Сяўбіт гэты сее словы. 15 А што край дарогі, ідзе слова пасеянае, гэта тыя, да каторых, як пачуюць, зараз прыходзе шайтан і адбірае слова, пасеянае ў сэрцах іхных. 16 Таксама й тыя, што на скалістых месцах пасеяныя - гэта тыя, каторыя, як пачуюць слова, зараз із радасьцяй прыймаюць яго; 17 Але ня маюць у сабе караня і малачасныя; потым, як прылучаецца атуга альбо перасьледаваньне за словы, зараз спатыкаюцца. 18 Пасеяныя ж памеж церня ё тыя, што слухаюць слова; 19 Але клопаты гэтага сьвету, і спадман багацьцям, і жадоба іншых рэчаў, уходзячы, глушаць слова, і робіцца бясплоднае. 20 А пасеяныя на добрай зямлі - тыя, што чуюць слова, і прыймаюць, і даюць плод, і трыццаць, і шасьцьдзясят, і сто".

21 I сказаў ім: „Ці на тое прыносяць лянпу, каб пастанавіць яе пад карэц альбо пад ложак? ці не на тое, каб пастанавіць яе на падстаноўку? 22 Бо няма нічога схаванага, што не адкрылася б; і нічога няма патайнога, што ня было б выяўлена. 23 Калі хто мае вушы слухаць, няхай слухае!"

24 I сказаў ім: „Уважайце, што чуеце: якой мераю мераеце, будзе адмерана вам і дадана будзе вам слухаючым. 25 Бо, хто мае, таму дана будзе; а хто ня мае, у таго аднята будзе й тое, што мае".

26 I сказаў: „Так і гаспадарства Божае, як калі чалавек кідае зярнё ў зямлю; 27 I спаў бы, і ўставаў бы ночы і ўдзень, насеньне ж абышло б а вырасла б, а ён ня ведае як; 28. Бо зямля сама ізь сябе выдаець найперш рунь, потым колас, потым поўнае зярнё ў коласе. 29 Як жа насьпее плод, без адвалокі пасылае серп, бо настала жніво".

30 I сказаў: „Да чаго прыраўнуем гаспадарства Божае? альбо якой прыпавесьцяй выкажам яго ? 31 Яно - як зярнё гарчыцы, што, як сеецца ў зямлю, найдрабнейшае з усяе сяўбы на зямлі; 32 А як пасеяна, абыходзе а вырастае большае за ўсю гародніну а пушчае вялікія галузы, так што птушкі нябёсныя могуць жыць пад сьценям яго".

33 I шмат якімі гэткімі прыпавесьцьмі абяшчаў ім слова, колькі яны маглі чуць; 34 Без прыпавесьці ж ня гукаў ім, а вучанікам Сваім зьясьняў усе.

35 Увечары таго дня сказаў ім: „Пераплывіма на тый бок". 36 I яны, пакінуўшы груд, узялі Яго із сабою, як Ён быў у струзе, зь Ім былі й іншыя стругі.

37 I ўзьнялася вялікая бура; хвалі білі ў струг, аж струг напоўніўся. 38 А Ён быў на задзе, спаў на падушцы. Яго будзяць а кажуць Яму: „Вучыцелю! нягож Табе ня рупіць, што мы гінем?" 39 I, устаўшы, Ён забараніў ветру й сказаў мору: „Змоўкні, сьціхні". I вецер сьціх, і сталася вялікая цішыня. 40 I сказаў ім: „Чаму вы такія палахлівыя? як у вас няма веры?" 41 I ўлякаліся лякам вялікім, і гукалі адзін аднаму: „Хто ж гэта, што вецер а мора слухаюць Яго?"


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст