01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16
2 I ўзноў прышоў Ён да Капернауму за колькі дзён; і пачулі, што Ён у доме. 2 Зараз зьберлася шмат, ажно ўжо й ля дзьвярэй ня было месца; і Ён казаў ім слова.
3 I прышлі да Яго, нясучы хворага на паляруш, каторага чатырох несьлі. 4 I, як не маглі прынесьці да Яго з прычыны груду, раскрылі страху, ідзе Ён быў, і, адкрыўшы, спусьцілі ложак, на каторым ляжаў паляржаваны. 5 Як Ісус абачыў веру іхную, Ён сказаў паляржаванаму: „Дзяцё, дараваны табе грахі твае". 6 Тут сядзелі некатрыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх: 7 „Чаму Ён так гу́кае - блявузґае? хто можа дараваць грахі, толькі адзін Бог?" 8 Ісус, якга пазнаўшы ў Духу Сваім, што яны так разважаюць у сабе, сказаў ім: „Чаму гэтак разважаеце ў сэрцах сваіх? 9 Што лацьвей? ці сказаць паляржаванаму: ,Даруюцца табе грахі'? ці сказаць: ,Устань, вазьмі ложак свой і хадзі'? 10 Але каб вы ведалі, што ўладу мае Сын Людзкі дараваць грахі на зямлі, (кажа паляржаванаму:) 11 Табе кажу: устань, вазьмі ложак свой і йдзі да дому свайго". 12 I ўстаў, і, якга ўзяўшы ложак, вышаў перад усімі, так што ўсі зумяваліся й славілі Бога, кажучы: „Ніколі нічога такога мы ня бачылі".
13 I вышаў ізноў над мора; і ўвесь груд пайшоў да Яго, і Ён вучыў іх.
14 Праходзячы, абачыў Ён Лева Алфеявага, што сядзеў ля збору мыта, і кажа яму: „Ідзі
за Імною". I, устаўшы, пайшоў за Ім.
15 I сталася, як Ісус узьляжаў за сталом у доме ягоным, што й шмат якія мытнікі а грэшнікі ўзьляжалі разам ізь Ісусам а з вучанікамі Ягонымі, бо шмат было, і яны йшлі за ім. 16 Кніжнікі а фарьісэі, абачыўшы, што Ён есьць із мытнікамі а грэшнікамі, гукалі вучанікам Ягоным: „Чаму Ён есьць а п'ець із мытнікамі а грэшнікамі?" 17 Пачуўшы, Ісус кажа ім: „Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя. Я ня прышоў прыгукаць справядлівых, але грэшнікаў да каяты".
18 Вучанікі Яанавы а фарысэйскія поставалі. Прыходзяць і кажуць Яму: „Чаму вучанікі Яанавы а фарысэйскія постуюць, а твае вучанікі ня постуюць?" 19 I сказаў ім Ісус: „Ці могуць поставаць сынове вясельнага палацу, як малады зь імі? Пакуль ізь імі малады, яны ня могуць поставаць. 20 Але настануць дні, калі адыймуць у іх маладога, і тады будуць поставаць таго дня.
21 „Ніхто ня прышывае лапіка зь няваленага сукна да старога адзецьця, бо новапрышытае аддзярэцца ад старога, і дзірка будзе яшчэ большая. 22 Ніхто ня ільлець віна маладога ў скураныя мяхі старыя, бо маладое віно прарвець мяхі, і віно выцяча, і мяхі зглумяцца; але віно маладое надабе ліць у мяхі новыя".
23 I прылучылася Яму праходзіць у сыботу пераз засеяньні, і вучанікі Ягоныя дарогаю пачалі каласаваць. 24 I фарысэі сказалі Яму: „Глянь, чаму яны робяць у сыботу, што бяспраўна?" 25 Ён сказаў ім: „Няго ж вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, як меў патрэбу і быў выгаладніўшыся сам а бытыя зь ім? 26 Як увыйшоў ён у дом Божы за найвышшага сьвятара Авафара, і еў букаткі пакладаныя, каторых ня меў права есьці ніхто, апрача сьвятароў, і даў таксама бытым ізь ім?" 27 I сказаў ім: „Сыбота дзеля чалавека, а не чалавек дзеля сыботы. 28 Затым Сын Людзкі ё Спадаром і сыботы".
|