Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Марка


 

 

Евангеля подле сьвятога Марка

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16


15 I без адвалокі нараніцы найвышшыя сьвятары мелі нараду із старцамі а кніжнікамі а з усім сынэдрыёнам і, зьвязаўшы Ісуса, завялі й выдалі Пілату. 2 I Пілат папытаўся ў Яго: „Ці Ты кароль Юдэйскі?" I, адказуючы, Ён казаў яму: „Ты кажаш". 3 I найвышшыя сьвятары вінавалі яго ў шмат чым, але Ён нічога не адказаваў. 4 Але Пілат ізноў пытаўся ў Яго, кажучы: „Ты нічога не адказуеш? глянь, як шмат яны вінуюць Цябе". 5 Але Ісус, адылі, нічога не адказаў, так што Пілат дзіваваўся.

6 На сьвята выпушчаў ён ім аднаго вязьня, праз каторага малілі. 7 I там быў адзін, імям Вараўва, зьвязаны з тымі, каторыя зрабілі паўстаньне зь ім, што за паўстаньня зрабілі ўбіўства. 8 I гурба, узышоўшы, голасна крычачы, пачала прасіць таго, што ён заўсёды рабіў ім. 9 I ён, адказуючы, сказаў ім: „Ці хочаце, каб я выпусьціў вам Караля Юдэйскага?" 10 Бо ведаў, што найвышшыя сьвятары выдалі Яго із завідасьці. 11 Але найвышшыя сьвятары падвучылі гурбу, каб ім валей выпусьціў Вараўву. 12 I Пілат, ізноў адказуючы, сказаў ім: „Дык што ж хочаце, каб я зрабіў таму, Каторага завіце Каралём Юдэйскім?" 13 А яны ізноў закрычэлі: „Укрыжуй Яго?" 14 Пілат сказаў ім: „Якое ж ліха зра.біў Ён?" Яны ж балей крычэлі: „Укрыжуй Яго!" 15 Тады Пілат, хочучы люду досыць учыніць, выпусьціў ім Вараўву, а Ісуса, біўшы пугамі, выдаў, каб быў укрыжаваны.

16 I жаўнеры завялі Яго да двору, значыцца да ратушы, і згукалі ўвесь аддзел. 17 I адзелі Яго ў шкарлат, і зьвілі карону зь церня, і ўзлажылі на Яго; 18 I пачалі веціць Яго: „Здароў, Каролю Юдэйскі!" 19 I білі Яго трысьцінаю па галаве, і плівалі на Яго, і, клякаючы, кланяліся Яму. 20 I як насьміяліся зь Яго, зьдзелі зь Яго шкарлат, і адзелі на Яго адзецьце Ягонае, і вывялі Яго, каб укрыжаваць Яго.

21 I прысілілі якогась Сымона Кірынеяніна, што йшоў з поля, айца Аляксандравага а Руфавага, несьці крыж Ягоны. 22 I прывялі Яго на месца Ґалґота, што знача Чарэпнішча. 23 I давалі Яму піць віно зь міраю, але Ён ня прыняў. 24 I, укрыжаваўшы Яго, падзялілі адзецьце Ягонае, кідаючы на жэрабя, каму што ўзяць. 25 I была гадзіна трэйцяя, і Яго ўкрыжавалі. 26 I быў напісаны напіс абвінаваньня Ягонага: „Кароль Юдэйскі".

27 Укрыжавалі таксама зь Ім двух разбойнікаў, аднаго паправа, а другога палева Яго. 28 I выпаўнілася Пісьмо, што кажа: „I да бяспраўнікаў залічаны".

29 А праходзячыя блявузґалі на Яго, ківаючы галавамі сваімі й кажучы: „Ага, Ты, што бураеш Дом Божы й за тры дні становіш! 30 Выбаў Самога Сябе і іступі з крыжа".

31 Падобна й найвышшыя сьвятары, насьміхаючыся, гукалі з кніжнікамі: „Іншых спасаў, Сябе Самога спасьці ня можа. 32 Хрыстос, Кароль Ізраеляў, няхай цяпер ісступе з крыжа, каб мы абачылі; і ўверым". I ўкрыжаваныя зь Ім вярнулі на Яго.

33 А як была шостая гадзіна, настала цямнота па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятае. 34 I а дзявятай гадзіне загаласіў вялікім голасам, кажучы: „Элоі! Элоі! ламма савахфані?" Што знача: Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?

35 I некатрыя із стаячых тут, пачуўшы, мовілі: „Вось, Ільлю гуќае". 36 I адзін пабег, намачыў губку воцтам і, насадзіўшы на трысьціну, даваў Яму піць, кажучы: „Пажджыце, паглядзім, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго".

37 І Ісус, загукаўшы вялікім голасам, выпусьціў дух.

38 І запона разьдзерлася ў Доме Божым на дзьве часьці, ад гары аж да далоўя.

39 І сотнік, што стаяў насупроці Яго, абачыўшы, што Ён, так загукаўшы, выпусьціў дух, сказаў: „Запраўды чалавек гэты быў Сын Божы".

40    Былі й жанкі, што глядзелі здалеку; памеж іх была й Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якава меншага а Ёсі, і Салома, 41 Каторыя таксама, як Ён быў у Ґалілеі, ішлі за Ім а паслугавалі Яму, і шмат іншых жанок, што прышлі зь Ім да Ерузаліму.

42 I цяпер, як настаў вечар, бо гэта была прыгатова, значыцца дзень перад сыботаю, 43 Прышоў Язэп із Арымафеі, пачэсьлівы райца, што таксама чакаў гаспадарства Божага, сьмела ўвыйшоў да Пілата і папрасіў цела Ісусавага. 44 Пілат зьдзіваваўся, што Ён ужо памер, і, пагукаўшы сотніка, папытаўся ў яго: „Ці даўно памер?" 45 I даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Язэпу.

46 I ён купіў палатніну, і, зьняўшы Яго, завярцеў Яго ў палатніну, і палажыў Яго ў гробе, што быў высечаны ў скале, і прыкаціў камень да дзьвярэй гробу. 47 I Марыя Магдалена, і Марыя Ёсіна назіралі, ідзе Яго палажылі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст