01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16
14 За два дні ж была Пасха а Праснакі. I шукалі найвышшыя сьвятары а кніжнікі, як бы няць Яго падходам, каб маглі забіць; 2 Бо гукалі: ,,Ня ў сьвята, каб ня сталася ўзрушэньне люду".
3 I як Ён быў у Віфані, у доме Сымона пракажанага, і ўзьляжаў за сталом, прышла жонка з алябастравай судзіною нардавага алею, чыстага а вельмі дарагога; і, разьбіўшы алябастравую судзіну, выліла на галаву Яму. 4 А Некатрыя абураліся мяжсобку: „Нашто гэтая страта масьці? 5 Бо можна было б прадаць яе балей, чымся за трыста дынароў, і раздаць убогім". I гневаліся на яе. 6 Але Ісус сказаў: „Пакіньце яе; нашто робіце ёй прыкрасьць? Яна добры ўчынак зрабіла Імне. 7 Бо ўбогіх маеце заўсёды із сабою і ў часе, калі захочаце, можаце рабіць ім дабро; а Мяне не заўсёды маеце. 8 Яна зрабіла, што магла: загадзя намасьціла цела Мае да пахову. 9 Запраўды кажу вам: ідзе толькі будзе абяшчана Евангеля гэтая па цэлым сьвеце, таксама, што яна зрабіла, сказана будзе на памятку яе".
10 I Юда Іскарыёт, адзін із двананцацёх, пайшоў да найвышшых сьвятароў, каб выдаць Яго ім. 11 Яны ж, пачуўшы, узрадаваліся і абяцалі даць яму срэбла. I ён шукаў, як бы прыгодна ізрадзіць Яго.
12 I на першы дзень Праснакоў, як абракалі пасхальнага баранчыка, вучанікі Ягоныя сказалі Яму: „Ідзе хочаш, каб мы, пашоўшы, прыгатавалі, каб Ты мог есьці пасху?" 13 I паслаў двух із вучанікаў Сваіх, і сказаў ім: „Ідзіце да места, і стрэне вас чалавек, нясучы жбан вады; ідзіце за ім. 14 I куды ўвыйдзе, скажыце гаспадару дому таго: ,Вучыцель кажа: ідзе гасьцінны пакой Мой, у каторым Я змог бы есьці пасху з вучанікамі Сваімі?' 15 I ён пакажа вам вялікі верхні пакой, засланы, прыгатаваны; там прыгатуйце нам". 16 I вучанікі Ягоныя пайшлі, і прышлі да места, і знайшлі, як Ён сказаў ім; і прыгатавалі пасху.
17 I як зьвечарэла, Ён прыходзе з двананцацьма. 18 I, як яны ўзьляжалі а елі, Ісус сказаў: „Запраўды кажу вам, адзін із вас, каторы есьць із Імною, ізрадзе Мяне". 19 I яны пачалі смуціцца й казалі Яму адзін за адным: „Ці ня я" і другі: „Ці ня я?" 20 I Ён, адказуючы, сказаў ім: „Адзін із двананцацёх, што мачае з Імною ў місе. 21 Сын Людзкі запраўды йдзець, як напісана празь Яго; але бяда таму чалавеку, каторым Сын Людзкі ізраджаецца; валей было б не радзіцца таму чалавеку".
22 І як яны елі, Ісус, узяўшы хлеб, дабраславіў, ламіў а даваў ім, кажучы: „Вазьміце, ежча; гэта ё цела Мае". 23 I ўзяўшы чару, і даўшы дзякі, падаў ім; і пілі зь яе ўсі. 24 I сказаў ім: „Гэта ё кроў Мая Новага Закону, за шмат выліваная. 25 Запраўды кажу вам: Я ўжо ня буду піці з плоду віннога аж да таго дня, калі буду піць новае ў гаспадарстве Божым".
26 I, запяяўшы псальму, вышлі на гару Аліўную.
27 I Ісус кажа ім: „Усі вы спакусіцеся з прычыны Мяне гэтае ночы; бо напісана: ,Вытну пастыра, і рассыпяцца авечкі'. 28 Але, як ускрэсну, выпераджу вас да Ґалілеі". 29 I Пётра сказаў Яму: „Хоць усі спакусяцца, але ня я". 30 I сказаў яму Ісус: „Запраўды кажу табе, што сядні гэтае ночы, уперад чымся пятух запяець двойчы, ты выпрашся Мяне трэйчы". 31 Але ён станаўчэй казаў: „Калі б я меў памерці з Табою, ніколі ня выпруся Цябе". Гэтак і ўсі іншыя казалі.
32 I прышлі на месца, званае Ґефсыманя; і Ён сказаў вучанікам Сваім: „Пасядзіце тут, пакуль Я памалюся". 33 I, узяўшы із Сабою Пётру а Якава а Яана, пачаў жахацца а немарасьціцца. 34 I кажа ім: „Надзвычайна смутная душа Мая аж да сьмерці; пачакайце тут і будзьце чукавыя". 35 I адышоўся крыху, і паў на зямлю, і маліўся, каб, калі б гэта было магчыма, мінула Яго гадзіна гэтая. 36 I казаў: „Аўва-Войча! усе магчыма Табе, аддаль ад Мяне чару гэтую, не чаго Я хачу, адылі, але чаго Ты". 37 I прыходзе, і засьпяець іх сьпячых, і кажа Пётру: „Сымоне, ты сьпіш? ня мог ты аднае гадзіны ня спаць? 38 Будзьце чукавыя й маліцеся, каб не паддацца спакусе. Дух, праўда, імклівы, але цела млявае". 39 I ўзноў адыйшоўся, і маліўся, і казаў тыя самыя словы. 40 I ўзноў прышоўшы, засьпеў іх ізноў сьпячых, бо вочы ў іх ацяжэлі; і яны ня ведалі, што адказаць Яму. 41 I прыходзе трэйці раз, і кажа ім: „Сьпіце ўжо а супачывайце. Годзе! настала гадзіна; вось, Сын Людзкі выдаецца ў рукі грэшнікаў. 42 Устаньце, ідзіма; гля, бліжыцца тый, што ізраджае Мяне".
43 І зараз, як Ён яшчэ гукаў, прыбывае Юда, што быў адзін із двананцацёх, і зь ім груд вялікі зь мячамі а кіямі ад найвышшых сьвятароў а ад кніжнікаў а ад старцоў. 44 І зраднік жа Ягоны даў ім знак, кажучы: „Каго я пацалую, тый ё; імайце Яго і вядзіце асьцярожна". 45 I, прышоўшы, зараз падышоў да Яго, і кажа: „Раббі! Раббі!" і горача пацалаваў Яго. 46 I яны ўзлажылі рукі свае на Яго, і нялі Яго. 47 I адзін із стаячых тут агаліў меч, і выцяў слугу найвышшага сьвятара, і адцяў яму вуха. 48 I Ісус, адказуючы, сказаў ім: „Бы на разбойніка, вы вышлі зь мячамі а кіямі няць Мяне. 49 Што дня я быў з вамі ў сьвятыні, навучаючы, і вы ня бралі Мяне. Але каб выпаўніліся Пісьмы". 50 Тады, пакінуўшы Яго, усі ўцяклі.
51 Адзін жа маладзён, накінуўшы палатніну на голага, ішоў за Ім; і маладзёны нялі яго. 52 Але ён, пакінуўшы палатніну, уцёк ад іх голы.
53 І завялі Ісуса да найвышшага сьвятара; і ў яго былі зьбершыся ўсі найвышшыя сьвятары а старцы а кніжнікі. 54 А Пётра йшоў за Ім воддаль, ажно на панадворак найвышшага сьвятара; і сядзеў із паслугачымі і грэўся ля цяпла. 55 А найвышшыя сьвятары а ўвесь сынэдрыён шукалі сьветчаньня на Ісуса, каб зрабіць Яму сьмерць; і не знаходзілі. 56 Бо шмат было хвальшывых сьветак на Яго, але сьветчаньні іхныя ня былі згодныя. 57 Тады некатрыя, устаўшы, хвальшыва сьветчылі на яго, кажучы: „Мы чулі, што Ён казаў: ,Я абуру Дом Божы гэты, рукамі зроблены, і за тры дні іншы, ня рукамі зроблены, пастанаўлю' ". 59 Але й гэта сьветчаньне іхнае ня было згоднае. 60 Тады найвышшы сьвятар стаў пасярод і пытаўся ў Ісуса, кажучы: „Не адказуеш Ты нічога, што гэтыя на Цябе сьветчаць?" 61 Але Ён маўчэў і нічога не адказаў. Ізноў найвышшы сьвятар папытаўся ў Яго і сказаў Яму: „Ці Ты Хрыстос, Сын Дабраславёнага?" 62 I Ісус сказаў: „Я; і вы абачыце Сына Людзкога, на правіцы Моцы седзячага і прыходзячага ў булакох нябёсных". 63 Тады найвышшы сьвятар, разьдзершы адзецьце свае, сказаў: „Нашто яшчэ нам сьветкі? 64 Вы чулі блявузґаньне. Як вам здаецца?" Яны ж усі прызналі, што Ён варты сьмерці. 65 I некатрыя пачалі пліваць на Яго, і закрываць яму відзеньне, і поўшыць, і казаць Яму: „Прарачы"; і слугі білі Яго далонямі.
66 I як Пётра быў далавах на панадворку, прышла адна з паслугачых найвышшага сьвятара 67 I, абачыўшы Пётру, каторы грэўся, яна глянула на яго й сказала: „I ты быў зь Ісусам Назарэцкім". 68 Але ён выперся, сказаўшы: „Ня ведаю і не разумею, што ты кажаш". I вышаў вонкі на пярэдні панадворак; і запяяў пятух. 69 I паслугачая, абачыўшы яго, ізноў пачала гукаць тым, што стаялі там: „Гэты зь іх". 70 I ён ізноў выперся. I крыху пасьлей, тыя, што стаялі там, ізноў сказалі Пётру: „Запраўды ты зь іх, бо ты Ґалілеянін, і мова твая падобная". 71 Але ён пачаў клясьціся а бажыцца: „Я ня знаю чалавека, праз каторага вы гукаеце". 72 I якга другі раз пятух запяяў. I Пётра прыпомнеў слова, што Ісус казаў яму: „Уперад чымся пятух двойчы запяець, ты выпрашся Мяне трэйчы".
|