Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Марка


 

 

Евангеля подле сьвятога Марка

01020304050607080910111213141516


10 I, устаўшы стуль, прышоў да граніцаў Юдэйскіх пераз Заёрданьне. I ўзноў зьбіраюцца да Яго груды, і ўзноў, як было звычаём у Яго, Ён вучыў іх. 2 I дабліжыліся фарысэі да Яго і, прабуючы Яго, папыталіся ў Яго: ,,Ці мае права чалавек адпусьціць жонку?" 3 I, адказуючы, сказаў ім: „Што Масей расказаў вам?" 4 Яны сказалі: „Масей дазволіў напісаць разводны ліст і адпусьціць". 5 I Ісус, адказуючы, сказаў ім: „3 прычыны калянасьці сэрца вашага ён напісаў вам гэта расказаньне; 6 Але ад пачатку стварэньня Бог учыніў іх мужчыну й жонку. 7 Затым пакіне чалавек свайго айца а маці, і прыліпне да жонкі свае, 8 I гэтыя двое будуць адно цела; дык гэтак яны ўжо ня двое, але адно цела,. 9 Дык, што Бог злучыў, няхай чалавек не разлучае".

10 I ў доме вучанікі Ягоныя ізноў папыталіся ў Яго праз тое ж. 11 I Ён сказаў ім: „Хто адпусьце жонку сваю й ажэніцца з другою, чужаложа зь ёю. 12 I калі яна разьвядзецца з мужам сваім, і выйдзе замуж за другога, чужаложа".

13 I прыносілі дзеткі да Яго, каб Ён даткнуўся да іх; вучанікі ж ганілі тых, каторыя прыносілі. 14 Але, абачыўшьі, Ісус абурыўся й сказаў ім: „Дазвольце дзеткам прыходзіць да Мяне і не бараніце ім, бо таковых ё гаспадарства Божае. 15 Запраўды кажу вам: хто ня прыйме гаспадарства Божага, як дзецянё, тый ніяк ня ўвыйдзе ў яго". 16 І, узяўшы іх на ўлоньне, узлажыў рукі на іх, і дабраславіў іх.

17 I, як выходзіў Ён у дарогу, падбег хтось, і, уклякшы перад Ім, папытаўся ў Яго: „Вучыцелю добры, што я маю рабіць, каб жыцьцё вечнае спала імне?" 18 I Ісус сказаў яму: „Чаму ты завеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог. 19 Ведаеш расказаньні: не чужалож; не забівай; не крадзі; ня сьветч хвальшыва; не ашукуй; сьці айца свайго й маці." 20 Ён жа, адказуючы, сказаў Яму: „Вучыцелю, усе гэта я заховаваў з маладосьці свае". 21 Тады Ісус, гледзячы на яго, палюбіў яго й сказаў яму: „Аднаго тэ не стаець: пайдзі, прадай, што маеш, і раздай бедным, і будзеш меці скарб у небе; і йдзі за Імною, узяўшы крыж свой". 22 Ён жа, засмуціўшыся на гэтае слова, адышоў зьнемарашчаны, бо ён меў вялікую маемасьць.

23 I Ісус, глянуўшы навокал, кажа вучанікам Сваім: „Як цяжка тым, што маюць багацьце, увыйсьці ў гаспадарства Божае!" 24 I вучанікі зумеліся на гэтыя словы. Але Ісус, ізноў адказуючы, кажа ім: „Дзеці! як цяжка тым, што здаюцца на багацьце, увыйсьці ў гаспадарства Божае! 25 Лягчэй вярблюду прайсьці пераз вушка голкі, чымся багатаму ўвыйсьці ў гаспадарства Божае". 26 I яны былі надзвычайна зумеўшыся, гукаючы мяжсобку: „Дык хто ж можа быць спасёны?"

27 I Ісус, глянуўшы на іх, кажа: „Людзём нельга, але ня Богу, бо Богу ўсе льга".

28 Тады Пётра пачаў казаць Яму: „Гля, мы пакінулі ўсе й пайшлі за Табою". 29 I Ісус, адказуючы, сказаў: „Запраўды кажу вам: няма нікога, хто пакінуў дом, альбо братоў, альбо сёстры, альбо айца, альбо маці, альбо жонку, альбо дзеці, альбо землі дзеля Мяне а Евангелі, 30 I не адзяржаў бы цяпер, у гэтым часе перасьледаваньняў, сто разоў балей дамоў а братоў а сёстраў а маткаў а дзяцей а земляў, а ў прыйдучым веку жыцьця вечнага. 31 Але шмат першых будуць апошнімі, і апошнія першымі".

32 I былі яны ў дарозе, узыходзячы да Ерузаліму, і Ісус ішоў сьпераду іх, а яны былі зумеўшыся і, ідучы за Ім, баяліся. I, узяўшы ізноў двананцацёх, пачаў паведамляць ім, што мае неўзабаве стацца Яму: 33 „Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і Сын Людзкі  будзе выданы найвышшым сьвятаром а кніжнікам; і засудзяць Яго на сьмерць, і выдадуць Яго народам; 34 I будуць зьдзекавацца зь Яго, і біць розкамі Яго, і пліваць на Яго, заб'юць Яго; а на трэйці дзень ускрэсьне".

35 I прыступілі да Яго Якаў а Яан, сыны Заведэявы, кажучы Яму: „Вучыцелю! мы жадаем, каб Ты ўчыніў нам, чаго мы папросім". 36 I Ён сказаў ім: „Чаго жадаеце, каб Я ўчыніў вам?" 37 Яны сказалі Яму: „Дай нам сесьці аднаму паправе, а другому палеве ў славе Тваёй". 38 I Ісус сказаў ім: „Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, што Я п'ю, і хрысьціцца хрыстом, што Я хрышчуся?" 39 I яны сказалі Яму: „Можам". Але Ісус сказаў ім: „Запраўды чару, што Я п'ю, будзеце піць, і хрыстом, што Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца; 40 Але сядзець у  Мяне паправе й палеве, не ад Мяне даць, але каму прыгатавана".

41 I пачуўшы, дзесяцёх пачалі абурацца на Якава а Яана. 42 Але Ісус, пагукаўшы іх, сказаў ім: „Вы ведаеце, што ўважаныя за валадароў над народамі пануюць над імі, і вялікія зь іх маюць уладу над імі. 43 Але ня так памеж вас: а хто жадае быць вялікім, хай будзе вашым слугою; 44 I хто з вас жадае быць першым, хай будзе нявольнікам усіх. 45 Бо навет Сын Людзкі ня прышоў, каб Яму служылі, але служыць а даць жыцьцё Свае на выкуп за шмат".

46 I прышлі да Ерыхону. А як Ён выходзіў зь Ерыхону з вучанікамі Сваімі а з ладным грудам, нявісны Вартымей Тымяёнак сядзеў ля гасьцінцу, просячы. 47 Пачуўшы, што гэта Ісус Назарэцянін, ён пачаў гукаць а казаць: „Ісусе, Сыну Давідаў, зьмілуйся над імною!" 48 Шмат хто ганіў яго, кажучы маўчэць; але ён яшчэ балей пачаў гукаць: „Сыну Давідаў! зьмілуйся над імною". 49 Ісус адзержаўся й сказаў: „Прыгукайце яго". I гукаюць нявіснога, кажучы яму: „Пацешся, уставай, гукае цябе". 50  Ён ськінуў ізь сябе ахілім свой, устаў і прышоў да Ісуса. 51 I, адказуючы, Ісус сказаў яму: „Чаго ты хочаш, каб Я зрабіў табе?" Нявісны сказаў яму: „Вучыцелю, каб я празерыў". 52 I Ісус сказаў яму: „Ідзі, вера твая ўздаравіла цябе". I ён якга празерыў, і пайшоў за Ісусам па дарозе.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст