Раздзел 16
1 I, падышоўшы, фарысеі і садукеі, выпрабоўваючы, прасілі Яго паказаць ім знак з неба. Мац. 12, 38; Мар. 8, 11; 1 Кар. 1, 22.
2 Ен жа сказаў ім у адказ: увечары вы кажаце: "будзе пагода, бо неба палымнее"; Лук. 12, 54.
3 I ўранку: "сёння будзе непагадзь, бо барвавее пахмурнае неба". Крывадушнікі! Аблічча неба вы распазнаць умееце, а знакаў часу не можаце;
4 Род ліхі і пералюбны шукае знаку; ды знаку яму не дадуць, апроч знаку Іоныпрарока. I, пакінуўшы іх, Ен адышоў. Іон. 2, 1; Мац. 12, 39.
СЦЕРАЖЫЦЕСЯ ФАРЫСЕЙСКАЙ I САДУКЕЙСКАЙ НАВУКІ
5 Ды, перапраўляючыся на другі бок, Яго вучні забыліся ўзяць хлябоў. Мар. 8, 14.
6 Ісус жа сказаў ім: глядзіце і сцеражыцеся фарысейскай і садукейскай кіслі. Мар. 8, 15; Лук. 12, 1.
7 А яны разважалі самі сабе, кажучы: мы хлябоў не ўзялі.
8 Ісус жа, зразумеўшы, сказаў ім: чаму разважаеце самі сабе, малаверныя, што хлябоў не ўзялі;
9 Няўжо яшчэ не разумееце і не помніце пра пяць хлябоў на пяць тысяч і колькі кошыкаў назбіралі?
10 I ані пра сем хлябоў на чатыры тысячы і колькі кашоў назбіралі?
11 Як вы не разумееце, што не пра хлеб казаў вам, а каб сцерагліся фарысейскай і садукейскай кіслі?
12 Тады яны зразумелі, што Ен казаў, каб асцерагаліся не хлебнай рошчыны, але фарысейскай і садукейскай навукі.
13 Прыйшоўшы ж у межы Кесарыі Філіпавай, Ісус спытаўся ў Сваіх вучняў, кажучы: за каго ўважаюць людзі Мяне, Сына Чалавечага? Дан. 7, 13 - 14; Мар. 8, 27; Лук. 9, 18.
14 Яны ж сказалі: адны за Іаана Хрысціцеля; другія ж за Ілію; іншыя ж
за Іерамію або за аднаго з прарокаў.
15 Ен кажа ім: а вы за каго ўважаеце Мяне?
16 Сіман жа Пётр сказаў у адказ: Ты - Хрыстос, Сын Бога жывога. Мац. 14, 33; Мар. 8, 29; Лук. 9, 20; Іаан. 6, 69.
17 I ў адказ Ісус казаў яму: шчаслівы ты, Сымоне, сыне Іонаў, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Бацька Мой, што ў нябёсах. Мац. 11, 25, 27.
18 Я кажу табе, што ты Пётр, і на гэтай скале збудую Царкву Маю, і брамы пякельныя не адолеюць яе. Лук. 22, 31-32; 1 Пят. 2, 4; 1 Кар. 3, 11.
19 I дам табе ключы ад Нябеснага Царства: і калі што звяжаш на зямлі, будзе звязана і ў нябёсах; а калі што развяжаш на зямлі, будзе развязана і ў нябёсах. Мац. 18, 18; Іаан. 20, 23.
20 Тады Ен загадаў Сваім вучням, каб нікому не казалі, што Ен Ісус Хрыстос. Мар. 8, 30.
ІСУС АДКРЫВАЕ СВАІМ ВУЧНЯМ, ШТО ЯГО ЧАКАЮЦЬ I ПАКУТЫ,
I СМЕРЦЬ, I УВАСКРЭСЕННЕ
21 3 таго часу пачаў Ісус адкрываць Сваім вучням, што Ен павінен пайсці ў Іерусалім, і шмат перацярпець ад старэйшын і першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.
22 I, адклікаўшы Яго, Пётр пачаў адгаворваць Яго, кажучы: будзь літасцівы да Сябе, Госпадзе! Няхай не будзе гэтага з Табою.
23 А Ен, адвярнуўшыся, сказаў Пятру: адыдзі ад Мяне, сатана! ты спакуса Мне; бо думаеш не пра Божае, а пра чалавечае. Рым. 8, 7.
ЯК УРАТАВАЦЬ СВАЮ ДУШУ
24 Тады Ісус казаў да Сваіх вучняў: калі хто хоча за Мною ісці, няхай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой і ідзе за Мною. Мац. 10, 38; Мар. 8, 34; Лук. 14, 27.
25 Бо хто хоча ўратаваць сваё жыццё, той страціць яго; хто ж страціць сваё жыццё дзеля Мяне, той знойдзе яго.
26 Бо што выгадае чалавек, калі ён увесь свет здабудзе, а сваёй душы пашкодзіць? Ці дасць што чалавек у абмен за сваю душу?
ІСУС ПРЫЙДЗЕ Ў СЛАВЕ БАЦЬКІ СВАЙГО
27 Бо суджана прыйсці Сыну Чалавечаму ў славе Бацькі Свайго са Сваімі Анёламі; і тады Ен аддасць кожнаму паводле яго ўчынкаў. Пс. 61, 13; Зах. 14, 5; Мац. 25, 31; Рым. 2, 6; Адк. 19, 14.
28 Папраўдзе кажу вам: некаторыя з тых. што стаяць тут, не зазнаюць смерці, аж пакуль не ўбачаць Сына Чалавечага, што прыйдзе ў Царстве Сваім. Мар. 9, 1; Лук. 9, 27.
--------------------------------
16, 13 -16. Перш чым ісці ў Іерусалім і на ўкрыжаванне, Ісус павінен быў ведаць, ці зразумеў хоць прыблізна хтонебудзь Яго місію.
16, 18. Гульня слоў, бо імя Пётр (пагрэцку Петрас) і скала (пагрэцку петра) гучаць падобна. "Брамы пякельныя" - варожыя сілы падземнага свету, якія б'юць у скалу і ў Царкву, закладзеную на гэтай скале. У старажытнасці моц крэпасці вымяралася трываласцю яе брамы, адсюль і такое словаўжыванне.
|